Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Славік дзівіўся, што яе так расчуліла трагедыя гераіні. Яму смешна стала, бо яго асабіста ўся кінагісторыя не ўсхвалявала ні на грам, не кранула ніводнай стрункі душы. Банальная драма. Ён нават адчуваў некаторую няёмкасць перад суседзямі, што яго дзяўчына такая «дзярэўня».

Маша і Тарас сядзелі бліжэй да выхада і, калі сеанс скончыўся, выйшлі першыя. Як ён ірваўся, Славік, каб дагнаць іх. Лез на людзей, расштурхоўваў. Абражаная Ніна засталася ззаду, хацела схавацца ў натоўпе. Ён спахапіўся, пачакаў яе каля дзвярэй. Але яўна быў незадаволены, што Маша з Тарасам зніклі. Можа, таму доўга ішоў моўчкі, панура наставіўшы каўнер. Нінка таксама маўчала. Вуліцы, па якіх яны ішлі, хутка апусцелі. Горад засынаў. Але недалёка быў вакзал, і там бесперапынна стомлена пыхкалі і зрэдку злосна крычалі паравозы.

На пешаходным мосце цераз чыгунку, вузкім і высокім, Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам. Цягнік прайшоў. Міма зялёных і чырвоных нерухомых агнёў стрэлак і святлафораў плыў-хістаўся, аддаляючыся, чырвоны стоп-сігнал. Нінка праводзіла яго сумным позіркам, быццам у тым цягніку ў запламбаваным пульмане ці, можа, на адкрытай пляцоўцы павезлі яе шчасце. Але, павезлі. Хто? Куды? Славік стаяў побач, наваліўшыся грудзьмі на парэнчы, і… пляваў уніз, з дзіцячай свавольнасцю цэлячыся ў сігнальны слупок стрэлкі.

Не адводзячы вачэй з далёкіх агнёў, Ніна сказала ціха, з болем:

— Цяпер я ўсё разумею. Бачыла. Не дурная. Ты любіш яе, гэтую рыжую. Не хлусі мне больш. Ты любіш яе!

У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Нічога не засталося. Зрабілася лёгка-лёгка. І смешна: яна думае, што ён будзе адмаўляцца, хлусіць. Ды не ж! Яна сама рассекла складаны для яго вузел. Вызваліла ад страху, ад абавязку — ад усяго, што яго мучыла.

Ён спачатку прашаптаў:

— Я люблю яе, гэтую рыжую.

Потым паўтарыў голасна:

— Я люблю яе!

Потым закрычаў на ўсю прастору станцыі:

— Я лю-ю-блю я-е-е! Чу-у-еш?

Крык яго падхапіў блізкі паравоз.

Нінка заціснула рукамі вушы і кінулася прэч, як ад ашалелага. Пабегла. Пад яе нагамі загудзела, заляскатала жалезная ферма моста. Ёй здавалася, што ён усё яшчэ крычыць ёй услед гэтыя словы, са здзекам і радасцю. Не, ён не крычаў. Ён ішоў павольна, праводзіў рукой па мокрай парэнчы і, шчасліва ўсміхаючыся, шаптаў:

— Я люблю яе. Я люблю яе.

Зося яшчэ не спала. Чытала. Па прыездзе з бальніцы яна глытала кнігі з незвычайнай прагнасцю. І сама дзівілася: яна чытала і раней, але тады, хворай, кнігі не давалі той радасці і асалоды, што даюць цяпер. Тады яна проста чытала ад смутку, каб скараціць час. А цяпер, чытаючы, жыла, весела і хораша.

Маша скінула ў калідорчыку паліто, увайшла ў пакой, правяла гарачымі далонямі па халодным твары і гучна засмяялася.

Зося адарвалася ад кнігі, са здзіўленнем паглядзела на сяброўку:

— Чаму ты?

— Там, у рамане, — кіўнула яна на кніжку, — гэта, напэўна, называецца: ён папрасіў яе рукі.

— Хто?

— Тарас маёй.

Зося адчула, як ёкнула сэрца. Цяпер яна зразумела, чаму ў яе была трывога і насцярожанасць да Тараса. Яна баялася менавіта гэтага — што ён забярэ Машу. Яна баялася адзіноцтва. Дзіўна. Усяго некалькі месяцаў назад яна пазбягала людзей. А цяпер яе палохала думка, што яна можа застацца адна.

— Ты… згадзілася?

— Ён чамусьці спяшаецца. Заўтра ж, кажа, хадзем у загс. О не! Дай мне падумаць. Я кажу яму: дай мне падумаць да Новага года. Расчараваўся. Чаму яму загарэлася? — Яна скінула чаравікі, ускочыла на канапу, схавала акалелыя ногі пад коўдру… — Ты ведаеш, я праўда хачу падумаць. Тарас, напэўна, будзе найлепшы муж. Але ён вельмі правільны. А я з ветрыкам. Ты ведаеш, мяне лічаць сур'ёзнай, а я зусім несур'ёзная. Вось я зараз падумала. Каб пасватаўся такі шалапут, як Славік Шыковіч… Хоць які з яго муж, дзіця горкае, і не з ветрыкам, а з завірухай у галаве! Але я, напэўна, адразу згадзілася б. Замуж дык замуж. Як у палонку. Адразу. З галавой. Бух — і ўсё. А з Тарасам гэта вельмі сур'ёзна. Я павінна прыслухацца: ці ёсць у мяне тое каханне, якое патрэбна яму. Ты разумееш?

У знак сцвярджэння, што яна гэта добра разумее, Зося заплюшчыла вочы.

32

Шыковіч спадзяваўся, што пасля надрукавання артыкула ён не адаб'ецца ад тэлефонных званкоў, ад наведвальнікаў. Званкі былі, але не тыя, якіх ён чакаў. Званілі сябры. «Здорава, стары, напісаў. Віншую». Кірыла злаваўся: хіба соль у тым, як напісана! Званілі чытачы. Большасць пыталася пра Зосю. Дзе яна цяпер, як адчувае сябе? Прасілі перадаць ёй добрыя пажаданні. Другія пыталіся пра тое, пра што Шыковіч сам хацеў даведацца. Дзе яны, таварышы па барацьбе Савіча, Вакулавай, Васі? Жывыя сведкі? Няўжо ў горадзе нікога не засталося? Няўмольны час! Скасіў людзей, разагнаў па свеце.

«Каб удалося ўціснуць хоць невялічкі артыкульчык у цэнтральную газету, можа, тады хто і адгукнуўся б», — думаў Кірыла, седзячы ў кабінеце рэдактара і сто першы раз пераглядаючы тыя тры нумары газеты, дзе быў змешчаны яго нарыс-артыкул аб падполлі.

Наконт артыкула званілі рэдактару, таму Шыковіч і сядзеў гэтыя дні ў яго кабінеце. Дарэчы, Жывіцкі грыпаваў і ў рэдакцыю не з'яўляўся. Падпісваў газету дома. Шчыра кажучы, Кірыла сам не разумеў, чаго ён чакае. Усё ўжо ясна. Садзіся, дапісвай сваю аповесць, стаў апошнюю кропку і ляці ў сталіцу, каб уладзіць яе ў часопіс. Але ў тым і бяда, што ў апошні час, пасля, здавалася б, поўнага выяснення, у яго раптам як бы знікла натхненне. Парадокс. І вельмі можа быць, што ён чакаў нечага такога, што зноў запаліла б яго.

Вось чаму, калі адчыніліся дзверы рэдактарскага кабінета і на парозе з'явіўся незнаёмы, Кірыла адразу падумаў:

«Вось. Гэта ён».

Па нейкіх асаблівых прыкметах, якія нават цяжка растлумачыць, Шыковіч умеў беспамылкова пазнаваць пенсіянераў. Пра гэтага адразу падумаў: «Пенсіянер».

Чалавек не запытаў, ці можна ўвайсці. Але праціснуўся ў дзверы не тое што нясмела, а неяк нязграбна, быццам дзверы былі цесныя. Не, ён не быў тоўсты. Нармальны для сваіх гадоў, трохі ацяжалелы. А з твару нават худы. Твар яго быў абветраны да задубення скуры, як у рыбака, пасечаны глыбокімі і непрыгожымі маршчынамі (бываюць маршчыны прыгожыя). Хоць з-пад каракулевай шапкі-стаўбуна вылазілі зусім сівыя на скронях валасы, бровы яго былі чорныя, як падфарбаваныя. Можа, ад гэтага вочы здаваліся залішне зоркімі і калючымі. Ён у сваю чаргу агледзеў Шыковіча. Але калі Кірыла сустрэў яго з добразычлівай цікаўнасцю, нават з радаснай надзеяй, то ў яго позірку злавіў нешта падобнае на знявагу ці насмешку: «Сядзіш, пісака, у кабінеце? Бач, як абставіўся!»

Поделиться:
Популярные книги

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Борьба за трон

Эйнсворт Уильям Гаррисон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Борьба за трон

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Хозяин Стужи 7

Петров Максим Николаевич
7. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 7

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Князь Медведев. Дилогия

Вяч Павел
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Двойник короля 13

Скабер Артемий
13. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 13