Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

А калі ён ажаніўся з Галінай, Тамара проста ашалела. Можна сказаць, што яна паставіла сабе за жыццёвую мэту: спакусіць яго, зрабіць палюбоўнікам. І вось ужо пятнаццаць год дамагаецца гэтай мэты, не грэбуючы нічым. Сама даўно ўжо замужам, мае сына і ўсё адно ніяк не ўтаймуецца. Прыстае нахабна, цынічна — на людзях, на нарадах, сходах. Заляцаецца ў прысутнасці Галіны і свайго мужа. Гэтыя яе заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам. Антону, гордаму волату, колькі разоў прыходзілася ўніжана пераконваць жонку, што ён ніколі нават не дакрануўся да гэтай жанчыны, акрамя звычайнага прывітальнага поціску рукі — як з усімі людзьмі. Галіна люта, не па-чалавечаму ненавідзела Гаецкую.

Неяк, калі яны добра пасябравалі, Яраш паскардзіўся Шыковічам, як адна дурніца атручвае яму жыццё і сямейнае шчасце. Кірыла сказаў тады не то жартам, не то сур'ёзна:

— А ведаеш, я на тваім месцы паказаў бы ёй сваю мужчынскую сілу. І, запэўняю цябе, яна адразу б сціхла. Зрабіла б гэта глыбокай тайнай. Беспамылковы псіхалагічны ход.

Яраша ўразіла, што Кірыла мог сказаць так пры жонцы. Што было б, каб ён сказаў гэта пры Галіне! А Валя засмяялася, ляпнула мужа далоняй па лысіне і сказала:

— Каб яна была ў цябе, гэтая сіла.

Галіна ў сваю чаргу скардзілася Валі, і разумная, аб'ектыўная настаўніца больш паверыла ёй — такая ўжо жаночая псіхалогія.

…Яраш не даехаў да бальніцы. Ён рабіў так часта, каб потым непрыкметна праскочыць прахадную і цераз скверык, абышоўшы галоўны корпус, трапіць у хірургічны. Так ён пазбягаў сустрэчы з Тамарай Аляксандраўнай, якая яўна падпільноўвала яго са свайго кабінета. Праўда, яна часта з'яўлялася ў аддзяленне, але там, пры хворых, мусіла паводзіць сябе стрымана і карэктна. Ярашу былі агідныя ўласныя манеўры. Ён даўно адмовіўся б ад кансультацый у гэтай бальніцы, але аддзяленнем тут загадваў здольны малады хірург Майзіс. Яраш любіў гэтага хлопца і не мог адмовіць яму ў дапамозе. Увогуле, ён стараўся зрабіць усё, каб яго малодшыя калегі як мага менш рабілі памылак.

На гэты раз праскочыць непрыкметна не ўдалося: у прахадной затрымала калгасніца з трохгадовым сынам. Хлопчыку пры нараджэнні няўмелая акушэрка вывіхнула ножкі. Яраш тут жа на лавачцы ў скверыку паглядзеў малога.

— О, цераз паўгода будзе танцаваць!

Маладая маці залілася слязамі ад шчасця.

— Я напішу вам запіску, каб Мішу паклалі ў маё аддзяленне. Ах, шкада, што я адпусціў машыну!

— Ой, доктар, што вы! Я данясу.

— Далёка. Горача.

— Хіба нам прывыкаць! Абы выпрасталі яго ножкі. Сыночак, родненькі, скажы дзякуй.

Хлопчык смела і вельмі сур'ёзна, як дарослы, сказаў:

— Дзякуй, дзядзя.

— О, ты, брат, герой!

— Ён усё пытае: мама, ці буду і я бегаць, як Лёнька? Старэйшы наш. Будзеш, сыначка, будзеш бегаць!

Яраш напісаў запіску.

І тут з'явілася яна, Тамара Аляксандраўна. Падплыла па чорнай асфальтавай дарожцы, быццам статуя, уся асляпляльна белая: белыя басаножкі, белы халат, белыя валасы, твар нібы вымыты малаком, толькі бровы ды вейкі крыху падчорнены ды нафарбаваны губы. Яна невысокая, сярэдне для сваіх год распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая. Многім мужчынам яна падабалася. Гаецкая ведала гэта, і тым больш яе прыводзіла ў шаленства поўная няўвага таго, хто даўно падабаўся ёй.

— Прафесар Яраш, што за прыватная кансультацыя? У маёй клініцы?

Калгасніца спалохалася белай доктаркі.

— Сынок мой, доктарка. Ножкі ў яго… А тут сястра з нашай вёскі… Прыязджай, кажа, мы папросім доктара…

Яраш, нічога не адказаўшы, пачаў тлумачыць жанчыне, як праехаць у іх бальніцу.

— Палажыце яго ў нас, — кіўнула на малога Тамара Аляксандраўна.

— Дзякую, — адказаў Яраш. — Я хачу даць цікавую аперацыю нашаму артапеду. Я сам буду асісціраваць яму…

Гаецкая пры хворых заўсёды казала яму «прафесар» і рабіла гэта без іроніі. Для простых людзей доктар — любы лекар, а Яраш — кандыдат навук, славуты хірург, трэба ж неяк адрозніць яго ад звычайных лекараў. Ды і самой ёй было прыемна называць яго прафесарам, узвысіць над другімі лекарамі.

— А ты добрая сёння, — з іроніяй сказаў Яраш Тамары Аляксандраўне, калі калгасніца, сто разоў падзякаваўшы, пайшла.

— Я заўсёды добрая. — Яна расплылася ва ўсмешцы.

Ярашу здалося, што гэтая цукровая жанчына вось-вось растане пад яркімі праменнямі чэрвеньскага сонца.

— Для сябе. Ты заўсёды добрая для сябе. А ведаеш, як называецца такая дабрыня?

Яна перасмыкнула падфарбаванымі вуснамі, але змаўчала. Ведала: калі пачаць пікіравацца, ён нагаворыць непрыемнасцей. Ласкава прапанавала:

— Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць.

Ён пазбягаў заходзіць у яе кабінет, але яму хацелася піць, і ён ведаў, што для сябе гэтая жанчына ўмела стварыць камфорт.

Яна пасадзіла яго ў мяккае крэсла каля пісьмовага стала; крэсла было глыбокае, зручнае, а льняны чахол вільготны і халаднаваты. Сама пайшла за цыратавую зялёную занавеску, што адгароджвала ўмывальнік, і вярнулася з запацелым сіфонам, бутэлькай сіропу і шклянкамі.

Яраш памацаў сіфон і свіснуў. Падняўся, заглянуў за занавеску, засмяяўся:

— Быў я ў міністра, у прэзідэнта акадэміі. Усё бачыў, але халадзільнік у кабінеце… Ты геній, Тамара!

— Ён часова ў мяне, у лабараторыі рамонт.

Яна наліла ў шклянкі вады, пасля сіропу, памяшала лыжачкай, працягнула адну шклянку Ярашу. Блакітныя вочы яе зрабіліся вішнёвымі, калі пачала піць. Адпівала маленькімі глыткамі і не зводзіла позірку з госця.

Яраш не сеў, адышоў да акна і прагна выпіў халодную смачную ваду. Яна наліла яшчэ.

— Даўно я з табой не выпівала. Вып'ем хоць вады. Запрасіў бы на дачу. Кажуць, жывеш, як на небе.

— У госці запрашаюць сяброў сям'і.

— А хіба я не сябра твой? Лепшага ў цябе няма.

Непрыкметна яна апынулася зусім блізка ад яго.

— Не прытварайся, Тамара, мы не маленькія. Ты добра ведаеш, як цябе «любіць» Галіна. А мне спакой жонкі даражэй за ўсё.

— Яна робіцца мяшчанкай, твая Галіна. — Дзіўна мяняўся колер яе вачэй у залежнасці ад настрою, як у кошкі, у той міг яны сыпанулі нейкія шэрыя іскры.

Поделиться:
Популярные книги

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Гроза богов

Мазуров Дмитрий
10. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Гроза богов

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Путь

Yagger Егор
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Путь

Deus vult

Рокотов Алексей
3. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Морской лорд. Том 1

Чернобровкин Александр Васильевич
2. Вечный капитан
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
8.12
рейтинг книги
Морской лорд. Том 1

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Инженер Петра Великого 6

Гросов Виктор
6. Инженер Петра Великого
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 6

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф