Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Я не заглядаю так далёка! І ў царства ўсеагульнага цалавання не веру. І сярод анёлаў жыць не жадаю! Нудна. Я сам злосны і, магчыма, бываю несправядлівы. Малы быў — маму крыўдзіў. Дык што ты, і мяне знішчыш? — горача насядаў Ходас на Косцю.

— Завёўся ўжо! — папракнула яго Вера, жонка Лапаціна.

Іван асекся, павярнуўся да гаспадароў: як рэагуюць яны? Яраш з ухвалой кіўнуў галавой. Шыковіч сказаў:

— Я згодзен, Іван. Камунізм пабудуюць не святыя, а мы з вамі, кожны са сваім характарам, даволі часта вельмі супярэчлівым і складаным. Але бясспрэчна і тое, што мы павінны стаць лепшымі, чым ёсць. Пазбавіцца перажыткаў… Як гэта зрабіць хутчэй? Што, па-вашаму, мае першаступеннае значэнне ў выхаванні камуністычнай культуры пачуццяў?

Іван задумаўся. І ўсе змоўклі, задумаліся таксама.

— Калектыў, — першы адгукнуўся Тарас.

— Праца, — амаль адначасова з ім выказаўся Лапацін, прынімаючыся за кавалак пірага, які падсунула яму клапатлівая жонка.

— Барацьба! — не адступаў Ходас ад сваёй пачатковай думкі.

— Праўда! — Славік сказаў гэта сур'ёзна, цвёрда, пераканана. — Пакуль будзе ханжаства, падман…

Кірыла Васільевіч пераглянуўся з жонкай і, відаць, хацеў нешта адказаць сыну. Але перапыніў Косця.

— Любоў! — крыкнуў ён.

Усе маладыя засмяяліся. Акрамя Славіка.

— Цябе ўсё-такі хіліць да Езуса, — падкалоў сябра Іван.

— Чаму любоў, Косця? Растлумач!

— Любоў не ў вашым вузкім разуменні. А наогул. Любоў з вялікай літары. Да радзімы, да працы, да людзей, блізкіх і далёкіх…

— Якая шчодрая душа, — з добрай усмешкай сказала Галіна Адамаўна так, што пачулі толькі свае — Майзісы і Шыковіч. — Можна падумаць, што яго ніхто ніколі не крыўдзіў.

— Прадстаўнік пакалення, якое не ведае, што такое нянавісць. — І на поўны голас да Косці і да ўсіх: — Па-мойму, Косця, такая любоў — гэта мэта, а не сродак. Тое ж самае і твая праўда, Славік. Да такой праўды і такой любові мы прыйдзем… Безумоўна, Іван, праз барацьбу з маральнымі заганамі і ўсімі тымі, хто будзе перашкаджаць… І, напэўна, маюць рацыю таварышы, Тарас, Васіль Пятровіч, што праца… праца ў калектыве… грамадска карысная — галоўны фактар. Раз Шыковіч павярнуў на тэорыю, няхай ён падводзіць вынікі. А мне хацелася пачуць ад вас больш простыя адказы. Каб кожны пра сябе. І я скажу пра сябе. Планы, мары, жаданні… Вось Генрых маўчыць…

Генрых, які сапраўды не сказаў ні слова, пачырванеў, збянтэжана ўсміхнуўся. Сябры скіравалі на яго позіркі, чакалі яўна з цікавасцю. Ён прыгладзіў дзвюма далонямі валасы і затрымаў рукі на патыліцы.

— Мары, яны не пастаянныя, Антон Кузьміч. Калі я быў вучнем, то вельмі любіў чытаць раманы. Ну, Вальтэра Скота, Дзюма… І мне страшэнна хацелася быць рыцарам, выратаваць прынцэсу — абавязкова прынцэсу! Не ніжэй! — і… жаніцца на ёй.

Моладзь стрымана засмяялася.

— А цяпер я штоноч сяджу над тэорыяй машынабудавання, супраматам, мару, як бы хутчэй здаць экзамены, стаць інжынерам і… жаніцца на Зоі Крахмалавай.

Выбухнуў такі рогат, што з-пад стала спалохана выскачыла кошка. Гаспадары і Майзісы не разумелі прычыны гэтага рогату, а таму ветліва ўсміхаліся весялосці моладзі.

Вера, выціраючы слёзы, тлумачыла ім:

— Ён заўсёды так, маўчыць, маўчыць, а потым як ска-а-жа…

А Генрых павярнуўся да Славіка і сказаў яму:

— Твая чарга. Па парадку.

— Я? — здзівіўся Славік, тыркнуўшы сябе ў грудзі пальцам. — Чаму я? Пра што мару? Ні пра што! Хачу? — Ён абвёў дзёрзкім позіркам усіх, хто сядзеў за сталом, — ад бацькі да Косці, потым павярнуўся да Машы і сказаў быццам ёй адной: — Хачу паляцець у космас. У пустату. Дзе б ніхто не дапытваў і не чытаў «маралаў».

Усе сціхлі, усім зрабілася няёмка, бо ведалі, што хлопец толькі што адбыў пакаранне за свае паводзіны. З далікатнасці ніхто не напамінаў яму пра гэта. Шанавалі бацькоў — паважаныя людзі.

Усе бачылі, як уразілі іх раздражнёныя сынавы словы. Асабліва маці. Валянціна Андрэеўна, схаваўшы вочы, сціснула мужаву руку, молячы яго маўчаць.

Каб загладзіць няёмкасць, Маша вырашыла перавесці ўвагу на сябе, сказала весела, гарэзліва:

— А я ведаеце пра што мару? Выйсці замуж за добрага, разумнага чалавека і нарадзіць добрых, разумных дзяцей.

Хацела, каб гэта прынялі як жарт, але сустрэлася вачамі з сур'ёзным і здзіўленым позіркам Наташкі і… збянтэжылася, загарэлася ўся, бо здалося ёй, што сказала пры малой непрыстойнасць. Пэўна, праз гэтую яе збянтэжанасць ніхто не пачаў жартаваць з такога прызнання. Нават усмешак яна не ўбачыла. Стрыманасць такая ішла ад той жа далікатнасці. Але Машы яна здалася дакорам агульным. Чаму яны такія сур'ёзныя? Чаму так свідруе яе позіркам жонка Яраша? Праўда, сам Антон Кузьміч падтрымаў яе:

— Вось гэта зямная мара! — і яшчэ нешта сказаў.

Але Маша не пачула. У вуха ёй горача дыхнуў Славік:

— Хочаш, я зраблю табе дзіця? — і зноў дакрануўся рукой да калена.

Цынічны шэпт яго і дотык абразілі дзяўчыну, і яна здзейсніла сваю пагрозу — пляснула яму па твары. Не моцна. У другіх абставінах магло б сысці за жарт. Але ў той момант аплявуха прагучала, як гарматны стрэл.

Аглушыла і сталых і маладых. На міг усе застылі. Першая падхапілася Іра. Крыкнула брату:

— Хам! — і выскачыла з-за стала.

Пагрозліва павольна падняўся Шыковіч. Жонка паспрабавала стрымаць яго, ён тузануўся ўсім целам, як бы вырываючыся. Але сказаў спакойна, амаль весела:

— Хадзем, Уладзіслаў, пагаворым, — і рушыў да дачы. Не азіраўся, ці ідзе Славік за ім, не чуў, як той, весела падміргнуўшы хлопцам, кінуў: «Іду на эшафот», не бачыў будынка, лесу, неба і сонца, усё кіпела ў яго грудзях. Калацілася сэрца, млелі ногі…

Толькі ў пакоі Кірыла павярнуўся і ўбачыў, што Славік стаіць на парозе, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў. Такая нахабная пастава яшчэ больш абурыла.

Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Устав от масок

Метельский Николай Александрович
9. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Устав от масок

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX