Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Далей Гукан пісаў, што дачка жыла з бацькам, вяла яго добрую гаспадарку і «мела цесныя адносіны» з гітлераўскімі афіцэрамі, якія ўвесь час кватаравалі ў «гасцінным доме Савіча».

— Подласць! — злосна кінуў Кірыла, скончыўшы чытаць.

— Не абурайся. — Тарасаў падсунуў яму пачак з папяросамі. — Быў час усеагульнай звышпільнасці.

— Але ж можна было даведацца, з якім «камфортам» яны вывезлі яе ў Германію і дзе трымалі там.

— Гэта, бадай, можна было, але, відаць, не хапала часу. Мнагавата было такіх спраў.

Шыковіч прыпаліў і прагна зацягнуўся дымам.

— Дзякую, Сяргей Сяргеевіч. Для мяне ў гэтым дакуменце больш важна другое. Чаму Гукан нічога не сказаў пра тое, што Савіч быў звязан з падпольшчыкамі? З кім канкрэтна? І з атрадам… З якім? Не сказаў ні тады, калі мы пісалі кнігу, ні цяпер, калі я хадзіў да яго з запіскамі Варавы. Чаму?

— Вось і паспрабуй высветліць чаму. У псіхалагічным плане, — ледзь прыкметна ўсміхнуўся сакратар гаркома.

— Можна сказаць яму пра гэта? — спытаў Кірыла, працягваючы заяву Гукана.

— Лепш не адразу. Такі лабавы ход наўрад ці дапаможа знайсці ісціну.

— Прыйдзецца чакаць, пакуль Яраш дазволіць пагаварыць з Савіч. Можа, яна што праясніць.

Яраш шырока замахнуўся. Застракатала катушка. Блешня, зіхатнуўшы на сонцы, плёснула на сярэдзіну ракі. Яраш даў блешні патануць, і плынь аднесла яе і леску яшчэ далей. Нарэшце ён пачаў круціць катушку павольна-павольна. Катушка ледзь чутна папісквала.

Кірыла стаяў крокаў за пяць. Мачаў з абрыву блешню свайго спінінга ў мелкую ваду, з цікавасцю сачыў, як чырвона-срэбная пялёстачка то лажыцца на жоўты пясок, то выскаквае на паверхню.

«Зараз зачэпіць», — думаў ён пра сябра, пазіраючы, як той павольна круціць — блешня паўзе па дне. Чамусьці хацелася, каб Яраш зачапіўся і адарваў усю леску. Яму абрыдла гэтае бясконцае кіданне.

Сонца з-за ракі біла ў вочы. Лёгкі вецярок шастаў лазнякі. Хацелася сесці ў цяні пад стогам і пагутарыць.

Блешня Ярашава, не зачапіўшы нават ніводнай водарасці, зайграла на мелі.

«Чорт!» — вылаяўся пра сябе Шыковіч.

Яраш зноў гэтак жа прыгожа размахнуўся, далёка закінуў блешню і зноў моўчкі вёў з той жа задумлівай павольнасцю. Кірыла больш не вытрымаў:

— Чаму ты маўчыш?

— Я думаю, — адказаў, не павярнуўшыся нават, Антон Кузьміч. — Я, здаецца, пачынаю разумець сэнс таго, што ты робіш. Пасля твайго расказу…

— Дзякуй Богу. Нарэшце дайшло да тваіх заспіртованых мазгоў. Ты павінен заўтра ж дазволіць мне пагаварыць з Зосяй!

— Не! — пагнаў Яраш блешню шпарчэй. — Не! Ты — як азартны ігрок. Табе абы хутчэй выйграць. А ў мяне — жыццё чалавека. Я ніколі не іграю жыццём.

Кірыла размахнуўся і што ёсць сілы не кінуў, а пляснуў блешню ў ваду.

— Ты халодны, што той шчупак! — кіўнуў ён назад, дзе ў траве сутаргава раздзьмухваў жабры, задыхаючыся ад паветра, светлы рачны шчупак, злоўлены, як ні дзіўна, Шыковічам. Нечаканая ўдача сябра распаліла рыбацкі азарт Яраша, а таму ён і не пераставаў кідаць.

— Не хваліся ты сваім шчупаком. Дрэнь шчупачок. А галоўнае — усё адно дома не павераць, калі я не пацверджу.

— Пайшоў ты… Эскулап! Канавал!

— Мыло, ошэнь мыло, — бяскрыўдна бубніў Яраш, зноў закінуўшы блешню. — А ты ведаеш, што канавал вельмі тонкая прафесія?

— Антон, ты мяне сваім дурацкім спакоем давядзеш, што я нап'юся сёння.

— Выпі ракі.

— А-а, чорт! Дулю ж ты ў мяне з'ясі, а не юшку. — І, шыбануўшы ў траву спінінг, Кірыла з ваяўнічым намерам рушыў да шчупака.

Тады і Яраш кінуўся яму наперарэз, схапіў за рукі.

— Э-э! Што ты дурны — я ведаю. Але выкінуць такога шчупака!

Шыковіч хацеў падставіць яму ножку. Але Антон Кузьміч лёгка падняў мяккі пяціпудовік, панёс да абрыву.

— Астуджу я тваю гарачую галаву.

— Чакай. Вунь на тым беразе людзі. Знарок патану — цябе пасадзяць.

Яраш адпусціў сябра. Яны селі на мяккую атаву, звесіўшы ногі з абрыву. І так, ужо сур'ёзна размаўляючы, прасядзелі, пакуль з неба не палілося ў раку расплаўленае золата захаду.

18

Маша, у якой у бальніцы быў разлічаны кожны рух, ускочыла ў палату, як гарэзлівае дзяўчо, вясёлая, узбуджаная. Падбегла да ложка Зосі, прысела, асцярожна і мякка абняла яе.

— Віншую, Соф'я Сцяпанаўна. Цудоўная кардыяграма! Усе лысыя дзяды — кансіліум — горача віншуюць Антона Кузьміча. Бліскучая аперацыя! Рэдкая! Хутка мы будзем з вамі танцаваць. Вы любілі танцаваць?

Вялікія Зосіны вочы раптам напоўніліся слязамі.

— Што вы?! — спалохалася Маша. — Я сказала што-небудзь не так?

— Нічога. Не звяртайце ўвагі. — Зося выцерла слёзы рагом новенькай прасціны. — Гэта я так. Я любіла танцаваць. Але я была вучаніца. Мяне не пускалі на вечары. Толькі ў драмгурток.

Яна сумна ўсміхнулася.

«Божа мой! Гэта ж дваццаць год яна як бы і не жыла, — жахнулася Маша, і ёй зрабілася да болю шкада жанчыну. — І цяпер яшчэ ў яе такія сумныя вочы. Каб я ведала, чым можна ўзрадаваць цябе!»

— З заўтрашняга дня за вас возьмецца лекар лячэбнай фізкультуры.

Зося ў знак удзячнасці ледзь прыкметна кіўнула галавой.

Да аперацыі яна была больш гаваркая і цікаўная. А цяпер быццам баіцца са словамі страціць сілу, якая павольна вяртаецца да яе.

Поделиться:
Популярные книги

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Вампир. Английская готика. XIX век

Стивенсон Роберт Льюис
Фантастика:
ужасы и мистика
7.67
рейтинг книги
Вампир. Английская готика. XIX век

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Неудержимый. Книга XXIX

Боярский Андрей
29. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXIX

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара