Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Яе вочы, вялікія і напалоханыя, яе твар, бледны пад цьмянай блакітнай лямпачкай, спачатку забаўлялі яго, потым здаліся прывабнымі. Ён хацеў, каб яе адчужанасць змянілася палкасцю. Ізноў пацалаваўшы яе, ён паспрабаваў спусціць сукенку з яе плеч. Цела дзяўчыны трымцела і варушылася пад сукенкаю, нібыта кошка, завязаная ў мяху. Раптам яна падняла твар і пацалавала яго ў падбароддзе.

— Я на самай справе кахаю вас, праўда.

Незвычайнае пачуццё ўсё болей ахоплівала яго. Ён нібыта выйшаў з дому на штодзённы шпацыр, мінуў газавы завод, прайшоў цагляным мостам цераз Уімбль, перасёк два палеткі і раптам аказаўся не на сцяжынцы, якая вяла на ўзгорак, да новай дарогі з загараднымі дамамі, а на паляну ў нейкім невядомым лесе, на цяністую дарожку, па якой ён ніколі не хадзіў, і вяла тая дарожка бог ведае куды. Ён зняў руку з яе плячэй і, адсунуўшыся крыху ад яе, сказаў:

— Якая вы мілая, — а потым здзіўлена дадаў: — Якая родная.

Ніколі раней ён не ўсведамляў, як у ім нарастае жаданне і як яно ўзмацняецца якраз таму, што ён разумее гэта. Раней яго любоўныя прыгоды заўсёды пачыналіся з прымітыўнага ўзбуджэння.

— Што мне рабіць? Распранацца?

Ён кіўнуў — яму цяжка было гаварыць — і ўбачыў, як яна паднялася з ложка, пайшла ў куток і пачала распранацца, павольна і вельмі старанна здымаючы кожную рэч паасобку: блузку, спадніцу, сарочку, станік — і складаючы ўсё гэта акуратна на сядзенне насупраць. Назіраючы за яе няспешнымі, засяроджанымі рухамі, ён разумеў, якое ў яго недасканалае цела.

— Вы такая цудоўная, — сказаў ён, злёгку запінаючыся ад невядомага раней хвалявання.

Калі яна прыйшла да яго з другога канца купэ, ён зразумеў, што памыляўся: яе спакой быў падобны да нацягненай струны, твар яе гарэў ад узбуджэння, а вочы глядзелі спалохана, і яна не ведала, смяяцца ёй ці плакаць. Але тут яны кінуліся ў абдымкі адно аднаму ў вузкай прасторы паміж паліцамі.

— Няблага было б патушыць святло, — сказала Корал. Яна стаяла, шчыльна прынікнуўшы да яго, а ён гладзіў яе, і абое злёгку пагойдваліся ў такт руху цягніка.

— Не, а мне б наадварот хацелася запаліць усё святло, — запярэчыў ён.

— Сапраўды, так было б лепей, — сказала яна і ціха засмяялася сабе. Яе смех, нібыта ледзь прыкметная крынічка, быў амаль не чуцен на фоне грукатання і пыхкання экспрэса, і, размаўляючы, яны, замест таго каб нашэптваць адно аднаму пяшчотныя словы, мусілі былі вымаўляць іх гучна і дакладна.

Пачуццё незвычайнасці не знікла і пасля звыклага для яго збліжэння: лежачы на ложку, яна аказалася нейкая таямнічая і па-дзіцячы недасведчаная, і гэта ўразіла яго. Яна болей не смяялася, прычым смех яе не спыніўся спакваля, а раптам абарваўся, як толькі Майет падумаў — пэўна, ён прыняў за яе смех скрып колаў цягніка.

— Набярыся цярпення. Я зусім нявопытная, — раптам сур'ёзна сказала яна.

І потым ускрыкнула ад болю. Калі б нават з'явілася ў купэ здань, захутаная ў старамоднае адзенне, якое насілі яшчэ да таго, як быў вынайдзены паравоз, Майет не быў бы так здзіўлены. Ён адсунуўся б ад яе, калі б яна сама не ўтрымала яго рукамі і не сказала ледзь чутным голасам, амаль зусім заглушаным грукатам цягніка:

— Не ідзі ад мяне. Прабач. Я не хацела…

Потым цягнік, які раптоўна спыніўся, адкінуў іх адно ад аднаго.

— Што здарылася? — спытала Корал.

— Станцыя.

— Чаму ж гэта якраз цяпер? — жаласліва вымавіла яна.

Майет крыху прыадчыніў акно і выглянуў. Цьмяны ланцуг агеньчыкаў асвятляў толькі некалькі футаў зямлі каля чыгункі. Тоўстымі сумётамі наўкол ужо наваліла снегу. Недзе ўдалечыні мігацеў чырвоны агеньчык, ён то запальваўся, то знікаў у белай завеі.

— Гэта не станцыя. Толькі семафор. Ён нас затрымаў.

Скрып колаў спыніўся, і навісла начная цішыня. Яе парушаў толькі свісток паравоза. У цягніку пачалі прачынацца людзі, яны выглядалі з вокнаў і перакідваліся паміж сабой словамі. З вагона трэцяга класа ў самым канцы цягніка данесліся гукі скрыпкі. Матыў быў немудрагелісты, вясёлы і дакладны. Праходзячы скрозь імглу і снегапад, ён рабіўся ўсё меней дакладны, але ж выцясніў з свядомасці Майета пачуццё разгубленасці і спагады.

— Я ж нічога не ведаў. Як я мог здагадацца?

І тут жа, у вагоне, паміж імі ўзнікла такое цёплае пачуццё, што ён, не зачыніўшы акно, укленчыў перад ложкам і пачаў гладзіць яе твар, кранаючы яго цікаўнымі пальцамі. І зноў ім авалодала невядомае раней пачуццё: «Якая мілая, якая родная». Яна ляжала ціха і няроўна дыхала ад болю і хвалявання.

У адным вагоне трэцяга класа нехта пачаў па-нямецку лаяць скрыпача, гаворачы, што гукі скрыпкі не даюць яму заснуць. Ён, відаць, не разумеў, што моцна спаў пад грукат цягніка і яго разбудзіла цішыня, на фоне якой сталі чутны ясныя гукі скрыпкі. Скрыпач адказаў лаянкай і працягваў пілікаць, некалькі чалавек загаварылі адначасова, нехта засмяяўся.

— Ты расчараваны? Я аказалася ні на што не вартая?

— Ты была проста цудоўная. Але я ніколі не падумаў бы… Навошта ты прыйшла?

Імкнучыся пазбавіць яго пачуцця збянтэжанасці, яна адказала лёгкім, як гукі скрыпкі, голасам:

— Павінна ж дзяўчына некалі прайсці праз гэта.

Ён ізноў пагладзіў яе па шчацэ.

— Я прычыніў табе боль.

— Але ж, нялёгкая гэта справа!

— Другі раз… — пачаў ён, але яна яго перабіла, і яе сур'ёзны тон рассмяшыў яго:

— Так, значыцца, будзе і другі раз? Значыцца, я табе спадабалася?

— А ты хочаш, каб быў другі раз?

— Так, — адказала яна, але ў той момант думала не пра яго абдымкі, а пра кватэру ў Канстанцінопалі, пра асабістую спальню, пра тое, каб класціся спаць а дзесятай гадзіне ўвечары. — Колькі часу ты там збіраешся прабыць?

— Магчыма, месяц. Магчыма, болей.

— Так мала? — прашаптала яна з такім шкадаваннем, што ён пачаў яе супакойваць абяцаннямі, хоць і ведаў, што раніцай будзе шкадаваць пра гэта.

— Ты можаш вярнуцца са мной у Лондан. Я найму табе там кватэру. — Яе маўчанне, здавалася, пацвярджала, наколькі нерэальныя былі яго абяцанкі. — Ты мне не верыш?

— Проста не верыцца, — сказала яна голасам, поўным даверу.

Яго кранула адсутнасць у яе какецтва. І раптам яго зноў уразіла думка: ён жа быў у яе першы палюбоўнік!

— Паслухай, ты прыйдзеш да мяне заўтра?

Яна пачала адмаўляцца, шчыра баючыся, што надакучыць яму, перш як яны прыедуць у Канстанцінопаль. Ён яе нават не слухаў.

— Я наладжу вячэру — адсвяткаваць гэту…

— Дзе? У Канстанцінопалі?

— Не. Там у мяне няма каго запрашаць.

І на імгненне думка пра Экмана азмрочыла яго радасны настрой.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 38

Володин Григорий Григорьевич
38. История Телепата
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 38

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Ожерелье Странника

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Ожерелье Странника

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Кодекс Императора VI

Сапфир Олег
6. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора VI

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)