Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страшны год

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

У хаце нам далі малака. Прагавіта п’ём. Расказваюць нам, як нас знайшлі ў жыце. Пастушок непадалёк ад нас пасьціў жывёлу. Пачуўшы ў жыце нейкія стогны–храпы, падумаў, што там акалявае якійсьці паранены зьвер. Паведаміў людзей. Тры сьмялейшыя, узброіўшыся віламі пайшлі дабіваць непажаданага госьця... І былі надта зьдзіўленыя, убачыўшы ў жыце, заміж зьвера, двух падарожных... Гэты мамэнт уносіць крыху гумару ў нашы суадносіны. Гэта ўжо добра. Там, дзе сьмяюцца, там віламі ня колюць. Можа нават нас пусьцяць сваёй дарогай...

ІЗНОЎ УЦЁКІ

Я глянуў праз вакно. Ля хаты стаяў хлапец, які майстраваў каля вэлясыпэду: пампаваў паветра ў кола... Мне зрабілася ясна: ён сьпяшаўся ў мястэчка, каб там паведаміць каго трэба аб знойдзеных у жыце незвычайных падарожных. Я штурхануў свайго камрата: трэба ўцякаць. Ён зразумеў... Мы хутка разьвіталіся, за малако ад нас грошай ня ўзялі, і пайшлі... Прайшоўшы крокаў ля сотні, мы, не зважаючы ні на што, кінуліся бегчы. Беглі праз поле, праз сенажаці, стараючыся абмінаць людзкія аселішчы, так як і ўначы пасьля пераходу граніцы, з тым толькі адрозьненьнем, што тэмп нашых уцёкаў быў шмат шпарчэйшым за начное падарожжа... Людзі кідалі работу ў полі і доўга глядзелі нам усьлед. Але ніхто за намі ня гнаўся. Гэтак мы прабеглі каля трох кілёмэтраў. Нарэшце трапілі ў густое жыта. Тут зваліліся бязьсільна долу, цяжка дыхаючы і чакаючы пагоні. Але ніхто ня гнаўся, было ціха.

Сонца падыймалася ўсё вышэй ды вышэй. Пачынаўся гарачы летні дзень. Мы парашылі ляжаць тут да ночы, а ўначы абыйсьці Кальварыю ды ісьці далей пехатой у напрамку Коўні. Мой таварыш быў таго пагляду, што зьяўляцца нам у Кальварыі небясьпечна.

Мы ляжалі ў жыце, чакаючы змроку. Нас мучыла страшэнная смага. У мяне гэтак высахла ў горле, што я ня мог гаварыць. Зь вялікай натугай вырывалася ў мяне з вуснаў слова, як у цяжка хворага чалавека... Нягледзячы на пратэсты, пераконваньні і просьбы майго таварыша падарожжы, я катэгарычна заявіў яму, што ня маю сілаў даўжэй тут заставацца, што пайду да людзей, няхай будзе, што мае быць, каб напіцца вады...

Піць! піць! піць! — адно было ў мяне жаданьне і яно было мацнейшае за страх.

Камрат неахвоча пайшоў за мной. Што яму было рабіць! Аставацца аднаму ў гэтай чужой мяйсцовасьці? Удвох усё ж сьмялей. Мы выйшлі з жыта і пачалі спускацца з горкі. Унізе відаць была дарога, а пры дарозе нейкія хаты. Там ужо ішоў дым з коміна, людзі варылі вячэру, спакойныя, мо’ задаволеныя пераменаю ўлады, зараз лягуць спаць у сваёй хаце, сярод сваіх... О, як жа я зайздраваў цяпер гэтым няведамым мне людзям, якія жылі там, у гэных хатах!..

Пераступаем парог. “Лабас вакарас!”*

Просім вады напіцца. Людзі глядзяць на мяне зь дзівам. Відаць, ніколі ў жыцьці сваім ня бачылі, каб чалавек мог выпіць адзін за адным тры літры вады. Закурваю папяросу. Смага прайшла — вярнуўся страх. Апавядаем нейкія небыліцы, стараемся паказаць сябе спакойнымі і вясёлымі. Просім, каб нам дазволілі пераначаваць на сене. — Добра, калі ласка, але трэба раней зьвярнуцца да солтыса, чужых людзей прыймаць на начлег без дазволу солтыса забаронена. — А дзе жыве солтыс? — А тут недалёчка. Дзе? У гэтай хаце, што там відаць пад горкай? Добра. Мы зараз пойдзем да солтыса. Папросім. Мы ж нікога не баімося. У нас дакуманты у парадку. Мы толькі любім падарожнічаць пехатой... Гэткія мы арыгіналы... Спартсмэны!... Але заўтра мы паедзем аўтaбусам у Коўню... А цяпер да солтыса!..

* Добры вечар.

ІЗНОЎ У ЖЫЦЕ

Мы выйшлі з хаты. Сонца ўжо зайшло. Зьмяркаецца. Ідзём спакойна дарогай. Там, далей, відаць жыта. Мы азірнуліся. Тут нас ніхто ня бачыць. Бяз слова мы адзін аднаго зразумелі. Адзін вомірг — і мы зноў ляжым між каласамі, прытаіўшыся. Тут наш начлег. Тут праляжым да раніцы, а ўраньні — на аўтабус і ў Коўню. Я заявіў свайму кумпаньёну, што далей бадзяцца гэткім чынам і хавацца па начох у жыце і не зьбіраюся. Гэта ня менш небясьпечна, як зьявіцца сьмела сярод людзей, сесьці на аўтабус і ехаць. Дык жа ў нас не напісана на ілбе, што мы былі ў Нямеччыне, што спатканьне з прадстаўнікамі бальшавіцкай улады для нас вельмі непажадана і г.д. Мой камрат быў іншых паглядаў, бо ў яго дакуманты былі не ў парадку. Але мусіў са мной згадзіцца. Што яму было іншага рабіць!

Настала ноч. Навучаныя сумным дасьведчаньнем, мы ўжо не засыналі адразу абодвы, але па чарзе, паводле гадзіньніка. Адну гадзіну дзяжурыў адзін, другую — другі. І ў выніку гэтага мы абодвы ня спалі. Прача таго, мяне пачаў душыць кашаль. Я ўстрымоўваўся, як мага, ня мог дыхаць, затыкаў сабе рот хусткай — і раптам выбух кашлю вырываўся з грудзей няўстрыманай каскадай. Мой суначлежнік злаваўся на мяне, шыпеў як вужака: “ціха! што вы робіце! нас пачуюць! ды кіньце гэта!” — а я ня мог кінуць, ня мог устрымацца, пакуль ня мінуў параксызм кашлю. Бяссонная ноч цягнецца марудна. Пры сьвятле месяца заглядаем на гадзіньнік. О, як жа памалу пасоўваюцца гэтыя стрэлкі, якія мераць вечнасьць!..

Ша!... Мы ўстрымоўваем дых... Нешта далёка ад нас заварушылася... Зашумелі каласы... Хто гэта? Вораг? Ці гэткі самы, як мы, загнаны зьвер?... Гэта, мабыць, ня вораг. Прытаіўся гэтаксама, як і мы. Ён нас баіцца, так як і мы яго. Хто гэта? Можа ўцёкшы з Кальварыйскага лягеру для палонных польскі жаўнер, мо’ гэткі, як мы, бяздомны, а мо’ нейкі крымінальны тып. Ці так, ці гэтак — новае знаёмства для нас непатрэбна. Ні мы яму, ні ён нам не паможа. Хай ідзе сваёй дарогай. Калі гэта ўцякач ад “бальшавіцкай справядлівасьці” — хай Бог яму памагае і сьцеражэ ад злой прыгоды...

Нарэшце, гэтая праклятая ноч канчаецца. Ужо сьвітае. Ужо на дарозе чутны галасы першых прахожых. Ужо да адыходу аўтабуса застаецца толькі тры з паловай гадзіны. Трэба яшчэ крыху пачакаць, бо ня сьлед паказвацца на шашы надта рана, каб ня ўзяць на сябе ўвагі... Ну вось, нарэшце, мы вылазім са свайго сховішча. О, благаславёнае будзь жыта! Зь цябе працавітая рука хлебароба вытварае хлеб, а мы цябе топчам, дратуем у часе сваіх імправізаваных начлегаў. Даруй нам. Хлеба для людзей хопіць, а наша жыцьцё нам раз толькі даецца... Абчышчаем сябе, як можам, ад пяску, ад каласоў, выпростваем пакурчаныя нагавіцы, выходзім на дарогу... Ідзём спакойна, роўным крокам... Вось ідуць сабе два падарожныя... Хто падумае, што яны перажылі й перажываюць...

У АЎТАБУСЕ

Аўтабус нясецца ў Коўню. Публікі поўна. Ёсьць пара маладых жыдкоў. Гавораць–па расейску. Захопленыя, узьнятыя, поўныя энтузіязму. Рэшта публікі сядзіць спакойна, ціха. Маўляў, баіцца. Маўляў, ня хоча нейкім нялоўкім словам увесьці дысананс у настрой маладых сыноў Ізраіля. Маўчым і мы, стараючыся нават не глядзець адзін на аднаго, каб у гэтым паглядзе нехта нешта не прачытаў. Вочы нашы глядзяць толькі на пэйзажы, якія мільгаюць перад вокнамі аўтабусу... Каб хутчэй да Коўні!... Адно толькі я шапнуў свайму кумпану:

Поделиться:
Популярные книги

Загадка башни

Коган Мстислав Константинович
9. Игра не для слабых
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Загадка башни

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа