Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Пайду дадому, да Полі. Усё-такі як свайго няма — пазычыць, — сказала Саша, калі зноў яны дажыліся да таго, што ў хаце не асталося ні бульбіны, ні крупіны.

Да бацькоўскай вёскі кіламетраў сорак, па глухой дарозе, цераз балота i лесам. I Пятру стала страшна пускаць яе ў такую далеч. Дзіўна. Былі вакол ворагі, i яна, партызанка, ішла на сувязь у Гомель, у далёкія разведкі, а ён, паранены, аставаўся ў шпіталі i, здаецца, не баяўся за яе. Праўда, тады ім — яму i малой — за няньку была Марыя Сяргееўна, i Ленка казала «папа» ёй, а не яму, хоць ніхто не мог устанавіць, было гэта «папа» ці «баба», i паміж партызанамі вяліся цэлыя дыскусіі на гэты конт.

Не, тады ён таксама баяўся за Сашу, але не так, не такая была тая боязь. Гэта ўвогуле цяжка растлумачыць: тады i сам ён хадзіў праз нямецкія i паліцэйскія гарнізоны i не адчуваў асаблівага страху, а цяпер ідзе часам позна са сходу з Панізоўя i палахліва азіраецца на кусты каля рэчкі. Сорамна прызнацца.

— Не трэба табе хадзіць, Сашок. Лепш я…

— Што ж ты пойдзеш? Што ты скажаш? Я ж ведаю: нічога ты не скажаш, як мы тут… Ну, пачастуюць цябе, дадуць нешта на гасцінец… Ды каб не Ленка, хіба я пайшла б! Ты ж ведаеш: мне нават у Полі нялёгка прасіць… Ды i не лішняе ў ix там.

Выходзіла яна ў суботу, калі ў Пятра кончыліся ўрокі, з тым, каб вярнуцца назаўтра, у нядзелю. Выйсці было нялёгка. Пакуль раздабыла ім харчу на два дні жыцця, нагатавала. I хацела нічога не браць сабе на дарогу, каб ім больш асталося. Пятро мусіў пасварыцца. А потым па сто разоў паўтарыла наказы Ленцы i яму:

— Лянок, да рэчкі — ні-ні. Hi з кім. Hi з Галькай, ні з Танькай. Не пойдзеш?

— Не.

— Будзеш увесь час з татам. Разам хадзіце, разам гуляйце…

— У «клёка»?

— У што хочаце. Толькі разам. Будзеш слухаць тату? Будзеш усё з'ядаць, што ён скажа?

Гэта не было праблемай, ела яна цяпер, калі ежы не хапала, добра, з апетытам.

— Не толькі з'ядаць, a нікуды-нікуды без яго… ні ў парк, ні на луг, ні ў школу…

— Да цёткі Гашы хочу.

— О Божа! Немагчыма пералічыць усяго, куды табе нельга. I да цёткі Гашы можна толькі з татам. А лепш вы не хадзіце. Няёмка. — Гэта ўжо да Пятра: — Пеця! Hi на мінуту не спускай з яе вока. А то яна абяцае i тут жа забывае…

— Забываю не!

— О «не» мае мілае! Дай я пабусяю цябе яшчэ разок. Будзь разумненькая, слаўная, i я прынясу табе ад цёці Полі ўсяго-ўсяго смачнага-смачнага.

— I сыру?

— I сыру, i яек, i мёду. Пайду да дзядзькі Пімена i папрашу хоць чарачку мёду.

— Ведаю. Гэта што пчолкі прыносяць.

— Усё ты ведаеш з кніжак ды казак. Пеця! У сельсавеце не сядзі. А то будзеш дзяўчатам расказваць міфы свае… i забудзеш на дзіця.

— Ну, так ужо я расказваю!

— Увогуле ты любіш пакрасавацца перад бабамі. Ёсць у цябе такі грэх. Спачатку гэта мяне нават абражала.

— Табе здавалася бог ведае што. Чаго мне красавацца перад імі? Патрэбны яны мне!

— Ты — слаўны. Цяпер я веру табе. Вядзіце сябе тут добра. Не бойцеся за мяне. Хіба першы раз! Я заўтра пастараюся раней выйсці, каб раней прыйсці. У мяне ўсё-такі клунак будзе, i, думаю, нялёгкі.

— Не вельмі нагружайся. Не блізкі свет. Мы будзем цябе сустракаць. У Панізоўі. Добра?

— Далека не заходзьце. А то потым яе прыйдзецца несці. Стоміцца наша маленькая.

— Я маленькая не. Я вялікая!

— Вялікая, вялікая. Ох, гэта мама! Не разумев, дзе малое, дзе вялікае.

— Для мяне вы абое малыя. 1ду, а душа не на месцы.

— А як жа ў партызанах? Хутка мы прызвычаіліся да мірнага жыцця. Да спакойнага. Каб заўсёды ўсе разам…

— Пэўна, таму, што гэта — нармальны стан чалавека, яго шчасце. Не хочу я больш у партызаны! Не! Няхай будуць любыя цяжкасці — абы жыць вось так, разам. Але ж ад вас не адарвешся. Пайду. Дарога i праўда няблізкая…

Упершыню, за паўгода, як вярнуўся з арміі, Пятро аддаў дачцэ ўвесь дзень. I ўпершыню адчуў, як гэта хораша — гуляць з дзіцем! Адключаешся ад усіх іншых сур'ёзных спраў i клопатаў. Быццам сам вяртаешся ў маленства, i цябе пачынае радаваць тое, чаго звычайна не прыкмячаеш, праходзіш міма, — божая кароўка, жоўты матыль, зялёны жук, кветка дзьмухаўца, смелы дзяцел, што заляцеў у парк i весела дзяўбе старую ліпу, пазірае ўніз i гарэзліва кідае амаль на галовы трэскі. Ленка пачынае расказваць пра нейкую «дымную птушку», якую яна з Танькай i Мішкам бачыла не то ўчора, не то немаведама калі, i птушка гэтая, упачатку, пакуль не распалілася дзіцячая фантазія, — жаўна, далей ператвараецца ў казачных не то жар-птушку, не то арла, які хацеў украсці Мішку i панесці далёка-далёка. I ён слухае гэтае няўмелае яшчэ фантазіраванне з захапленнем i замілаваннем. I яму хочацца, каб даччын галасок, як срэбны званочак, не сціхаў ні на хвіліну. Калі ён аставаўся з Ленкай дома, у змрочным пакоі, i быў заняты работай — гісторыяй, сшыткамі, канспектамі,— бясконцыя пытанні яе часам раздражнялі. А вось аддаўся ёй цалкам — i ўсё пачало радаваць, нават непаслухмянасць яе. Нямала з ёй клопату, але ўсё адно адпачываеш, бо сапраўдны адпачынак у чалавека тады, калі ёсць радасць. Калі вячэралі, разбілі гладыш з сыраквашай, якую Саша купіла ім, — галоўны ix харчовы запас. Дзе коратка, там i рвецца. I смешна i сумна. Але асабліва кранула, што «трагедыю» гэтую зразу мел a пяцігадовае дзіця i засмуткавала, нават заплакала.

— Дзе мамка?

— Нічога, гладыш разбіўся на шчасце, i мамка заўтра прыляціць, як пчолка, з багатым узяткам.

A раніцою — як болевы прыступ — трывога за Сашу, нечаканая, незразумелая. Чаму? Што здарылася? Жанчына пайшла ў госці ў роднае сяло. Але так казаў розум, а сэрца… з сэрцам нельга зладзіць.

Каб хоць Ленка была такая вясёлая, звонкая, як учора, а то таксама суцішылася, засумавала, раз-пораз пытала, калі прыйдзе мамка. Знікла радасць, пабляклі фарбы вясны. Пятро ледзь дачакаўся другой палавіны дня, калі па часе можна было ісці сустракаць Сашу.

Ішлі доўга, павольна. Сядзелі на дарозе, чакалі. Сонца даўно схілілася з поўдня, наступаў адвячорак. А Саша не ішла. I трывога расла, як снежны ком у гарах. Неспакой, мабыць, перадаўся i малой — яна пачала плакаць. О, як гэта пакутліва, калі на душы так трывожна, а тут яшчэ пачынае плакаць галоднае, зморанае на сонцы дзіця!

Дайшоўшы да Панізоўя, Пятро з неймавернай цяжкасцю ўмаліў Ленку астацца ў настаўніцы ix школы, а сам ужо амаль бягом кінуўся далей па дарозе, па якой павінна вярнуцца жонка.

Поделиться:
Популярные книги

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Бродяга. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга. Книга вторая

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Воспоминания о Корнее Чуковском

Коллектив авторов
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Воспоминания о Корнее Чуковском

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Геном хищника. Книга шестая

Гарцевич Евгений Александрович
6. Я - Легенда!
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга шестая

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3