Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ад моцнага адчування шчасця Сашы захацелася каго-небудзь прыласкаць. Яна пагладзіла ўскудлачаныя за ноч валасы жанчыны.

— Не, не баліць, Клава. Мне хораша.

— A калі хораша, то спіце. Яшчэ рана. — I суседка, пазяхнуўшы, павярнулася на другі бок, тварам да сцяны.

Саша з усмешкай паправіла ёй коўдру. Яна дастала з тумбачкі грэбень i пачала прычэсвацца. Развязала стужку, якой валасы былі перавязаны на ноч, i яны рассыпаліся па плячах, упалі на грудзі. Саша, любуючыся, перабірала ix рукамі. Яшчэ год назад яна падстрыглася. Але калі выйшла замуж, Аня сказала, што цяпер хадзіць падстрыжанай непрыгожа, i Саша пачала адпускаць валасы. Цяпер яны ўжо доўгія i вельмі падабаюцца ёй.

Труба пастуха заспявала ўжо зусім блізка. Замукалі каровы. Вясёлае, гарэзлівае, з рознымі адценнямі — то ласкава-запрашальнае, то пагрозліва-загаднае — «выга-аня-яй!» палохала ластавак. Яны з крыкам кідаліся ад бальніцы ў бок Дняпра i лёталі нізка над вадой, адчуваючы, відаць, сябе там у большай бяспецы.

«Вось жа дзярэ горла, — з бяскрыўднай няўхвалай падумала Саша пра пастуха. — Дзяцей пабудзіць…»

А на самай справе ёй хацелася, каб Ленка прачнулася. Тады яна пайшла б у дзіцячую, узяла б яе на рукі, пачала карміць, а то ад малака ажно баляць грудзі.

На вуліцы галасы жанчын: суседкі, выгнаўшы жывёлу, перакідваюцца першымі словамі. Вось i голас Марыі Сяргееўны — яна таксама выгнала сваю карову. Дзіўная жанчына! Трымае карову, даглядае, турбуецца, a ўсё малако аддае ў бальніцу, для хворых. Саша ганарыцца сваёй дружбай з Марыяй Сяргееўнай. Дружба гэтая пачалася два гады назад, як толькі Саша прыехала сюды на працу. Галоўурачу куставой бальніцы з першых дзён спадабалася маладая фельчарыца, сціплая i працавітая. Але асабліва сардэчнай стала ix прыязнасць, калі Саша даведалася, што сын Марыі Сяргееўны служыць разам з Пятром, «у адным падраздзяленні», як яны пішуць, захоўваючы ваенную тайну. Калі яна спытала ў Пеці, той напісаў, што Сеня Пясоцкі — яго лепшы друг, яны нават аднойчы пасля адбою атрымалі па нараду за размову. У сардэчных пісьмах яна пачала часцей, чым раней, прасіць яго, «свайго малога хлапчука», каб ён вёў сябе разумна i не рабіў глупстваў. Ёй вельмі хацелася, каб сваёй стараннасцю ён заслужыў права прыехаць у адпачынак, няхай у самы кароткі — на дзень, на два. Толькі б пабачыць яго! I каб ён пабачыў сваю дачку! Сваю Алёнку… А вось i яна… Нешта сёння яна прачнулася раней, чым звычайна. А можа, гэта не яна? Не, Саша з першага ж дня беспамылкова пазнавала яе крык i цяпер, напэўна, пазнала б сярод тысячнага хору дзіцячых галасоў. Саша нейкі момант з усмешкай слухае. Малая дзіўна крычыць: крыкне раз, два, паслухае — ці не ідуць, потым зноў… Так здаецца маладой маці, i яна пяшчотна шэпча: «Хітруння ты мая! Але разбудзіш ты іншых дзяцей».

Саша накідвае халацік, ідзе ў дзіцячую. Бальніца спіць. Спіць дзяжурная сястра. I на вуліцы стала ціха: прайшоў статак, узняўшы пыл, i зноў запанавала цішыня летняй раніцы, калі не настаў яшчэ гарачы час уборкі i людзі даюць сабе адпачынак, асабліва ў нядзелю. Толькі працавітыя i неўпынёныя ластаўкі не адпачываюць, яны першыя сустрэлі дзень i цяпер старанна працуюць — ім няма як адпачываць, бо прачнуліся ix малыя дзеці…

Саша нахілілася над калыскай, i дзяўчынка адразу змоўкла, пачала вуснамі i язычком прасіць есці.

«Ластаўка ты мая мілая!»

Яна ўзяла малую на рукі, расшпіліла халат, i тая адразу ж знайшла ружовы тугі сасок, смешна зацмокала. Саша хвіліну пастаяла нерухома, заварожаная дзіўным пачуццём: нейкай незвычайнай фізічнай асалодай i лёгкасцю ва ўсім целе, нейкай, таксама невядомай дагэтуль, крышачку трывожнай, але ўсёабдымнай радасцю ў душы. Потым з малой на руках вярнулася ў палату i легла на ложак. Доўга з незадаволенай яшчэ цікавасцю назірала, як дачка смокча грудзі, i з пяшчотай разглядала кожную рыску на яе тварыку, яе чарнявую галоўку.

«Чаму ты такая чарнявал? Тата твой белы, i мама таксама… Дзіўна… А так ва ўсім як ты падобна на тату! I носік i вочкі. I нават гэтая плямка…»

Яшчэ тады, калі пакутавала ад болю, Саша засмяялася, убачыўшы ў дачкі на мочцы левага вуха якраз такую ж радзімую плямку, як у Пеці.

Дзіця заснула… I ўсе навокал спяць, хоць сонца паднялося над Дняпром ужо даволі высока i заліло палату цёплым святлом.

Саша доўга ляжала моўчкі, услухоўвалася, як шчабечуць за акном ластаўкі, i думала пра мужа — уяўляла, што ён можа рабіць у гэты час. Ці думае ён гэтак жа пра яе, як яна пра яго?

«Не, цяпер ён павінен думаць не пра адну мяне, ён павінен думаць пра нас…»

На нейкі міг думкі абарваліся, i яна непрыкметна заснула. Прачнулася ад страшнага сну. Што сніла — Саша пасля ніяк не магла ўспомніць, але добра помніла, што гэта было нешта сапраўды жудаснае, бо яна ажно спацела ўся. Яна адразу ж памацала рукой, ці побач дачка, i, не знайшоўшы дзіцяці, ледзь не закрычала ад страху. Не закрычала таму, што ўбачыла Марыю Сяргееўну, якая схілілася над ложкам, але выраз яе твару яшчэ больш спалохаў Сашу. Яна схапіла ўрача за рукі.

— Дзе Ленка? Што з ёй?!

— Супакойся. Яе занеслі ў дзіцячую. Нічога з ёй не здарылася.

Марыя Сяргееўна села на табурэт побач з ложкам i пагладзіла Сашыны валасы. Але Саша не магла адвесці позірку ад яе твару: звычайна асветлены добрай усмешкай, ён быў нейкі ажно счарнелы, з запалымі вачамі, з непрыгожымі складкамі каля рота, быццам Марыя Сяргееўна пастарэла раптам на многа-многа год.

— А што здарылася, Марыя Сяргееўна? — нясмела спытала Саша.

Рука ўрача пакінула гладзіць яе валасы i мацней прыціснулася да галавы.

— Няшчасце, Саша. Вялікае няшчасце.

— Для каго?

— Для ўсіх…

— Няшчасце для ўсіх? — не разумела Саша.

— Вайна, Саша. — Марыя Сяргееўна азірнулася: у палаце нікога не было, відаць, парадзіхі выйшлі гуляць.

Саша адчула, як страшэнна закалацілася яе сэрца, як закалола ў скроні i зноў разануў боль у жываце. Словы ўрача пачалі далятаць як бы здалёк.

— Я выгнала карову… вярнулася да сябе, уключыла прыёмнік… Звычайна так рана станцыі маўчаць. А тут… што робіцца ў эфіры! Усе нямецкія станцыі… Уся Еўропа! Выступаў Гітлер… Яны бамбяць Кіеў… Кіеў! Гэта зусім блізка ад нас… Зусім… Вось тут… — Яна паказала рукой, i Саша паглядзела на акно, за якім шумеў ясны летні ранак, чуліся дзіцячыя галасы, сігналы машын, рыпелі фурманкі i людзі мірна ехалі на рынак, яшчэ нічога не ведаючы. I на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што, — гэта працяг страшнага сну. А цяпер яна прачнулася i чуе зусім іншае. Вось нехта весела смяецца… Крычыць жанчына: «Пятро! Спыні каня! Гуска развязалася». Іншыя галасы: «Яйкі сёння ў цане будуць… Дачнікаў наехала…» Ад гэтых мірных галасоў раўней пачало біцца сэрца.

Саша адарвалася ад акна, перавяла позірк на ўрача i зноў адчула моцны боль.

Не, гэта не сон…

Марыя Сяргееўна сядзіць побач з пакутлівым тварам i глядзіць некуды ў прастору, быццам хоча разглядзець некага ці нешта ўдалечыні.

Саша зноў-такі нясмела дакранулася да яе рукі.

— Што ж гэта будзе, Марыя Сяргееўна?

— Сеня… — прашаптала ў адказ жанчына. — Сеня… Ён такі слабы, хваравіты… Ён столькі перахварэў…

Тады да свядомасці Сашы дайшло з жудаснай яснасцю ўсё, што здарылася, i яна гэтак жа, як i ўрач, адразу ж падумала аб самым дарагім чалавеку, падумала, што Пеця — у найбольшай небяспецы і, магчыма, ужо цяпер, у гэтую хвіліну, ляжыць недзе на голых скалах Запаляр'я… I, можа, таму, што зноў быў прыступ фізічнага болю, Саша не прашаптала, як Марыя Сяргееўна, любае імя, а крыкнула:

Поделиться:
Популярные книги

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан

Газлайтер. Том 21

Володин Григорий Григорьевич
21. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 21

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Вострова Екатерина
2. Выжить в дораме
Фантастика:
уся
фэнтези
сянься
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я - злодейка в дораме. Сезон второй