Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Па гэтым біла толькі наша i трэцяя. Другая i першая туды, — даказваў ён.

Камандзір батарэі нахмурыўся.

— Добра, разбяромся. Але бачылі? Нялёгка ім атакаваць батарэю, калі яна вядзе агонь. Вунь дзе бомбы паскідалі. Галоўнае — не баяцца.

Калі ён пайшоў, Астахаў сказаў мне:

— Дурань ты, камандзір, але чалавек добры. А за самалёт трэба змагацца. А то Шарун, камандзір трэцяга, ён з зубоў вырве… Пачнуць даказваць: ён — старшы сяржант, а ты — яфрэйтар, ён — стары камандзір, а ты — адзін дзень… Я гэтых майстроў ведаю. Больш горлам бяруць, чым работай.

Мне не спадабаліся такія разважанні. Непрыемна было думаць, што трэба змагацца, даказваць, хто збіў самалёт. Хібагэтагульня, спаборніцтва, спорт? Вайна, смерць, гора… Хіба можна ў такі час думаць пра нейкую славу, узнагароду? Трэба біць, біць ix больш, ворагаў, што хочуць украсці мае… тваё… наша шчасце. Біць i не лічыць, не дзяліць, хто больш.

4 ліпеня

Учора выступаў па радыё Сталін. Камандзір i зампаліт чулі голас Сталіна. Мы чулі яго прамову, калі яе паўтаралі дыктары. Лазебны — радыёаматар, i ў хаціне, дзе яны жывуць з камандзірам, стаіць прыёмнік яго ўласнай канструкцыі. Надвор'е ў першай палавіне дня было хмурнае, амаль нялётнае, i нас па чарзе, па аднаму разліку, запрашалі да прыёмніка, калі перадавалася прамова. Стаіўшы дыханне, выслухалі мы словы суровай праўды. Цяпер мне стала зразумела, чаму з'явіліся Барысаўскі i Бабруйскі напрамкі. Але не магу, не магу пагадзіцца з думкай, што Мінск ужо ў ix руках. I Бабруйск… Я плыў… Я ішоў ад Бабруйска да Рэчыцы. Гэта ж рукой падаць: па правым беразе Бярэзіны, потым — Дняпра… А там — Саша, там — мая Саша…

Цішыня. Горад ахутаны едкім дымам. Кажуць, гараць склады рыбы.

Дзіўна я змяніўся за гэтыя дні: мне страшна ад цішыні i хочацца бою. Учора яшчэ адзін сцярвятнік знайшоў сваю магілу ў заліве. Другога збілі знішчальнікі над Колай.

Фрыд сядзіць у нішы, латае свае працёртыя снарадамі штаны i спявае да болю сумную песню — па-яўрэйску. I ўсе сур'ёзна слухаюць, спыніўшы работу.

— Пра што гэта, Ханон? — пытае Астахаў.

— Пра маці. Пра старую маці, яна адна…

— Сціхні,— просіць Муха нервова, роспачліва.

У Чарняка па яго смуглай шчацэ (ён сядзіць збоку ад мяне) коціцца буйная i цяжкая, як шарык ртуці, сляза.

20 ліпеня

Такой гарачыні тут не было семдзесят год. Паўмесяца на небе ніводнай хмурынкі, ніводнага воблачка, сонца пякло, як у нас, у Беларусі, падчас сенакосу. Нават уначы, калі сонца хавалася за паўночную гapy, што закрывае ад нас аэрадром, у паветры не адчувалася прахалоды. A ўдзень можна было купацца. Унізе, пад сопкай, працякае ручай, i мы з зайздрасцю глядзелі на тых шчасліўцаў, якія мелі магчымасць акунуцца ў халоднай вадзе. Часам там, за валунаMi, раздзяваліся жанчыны. Там, у горадзе, ішло сваё жыццё, мы разумелі, нялёгкае, ваеннае i не менш небяспечнае, чым у нас. Але жыццё. A ў нас яго не было, у нас — толькі вайна. Нам было не да купання, не да адпачынку i нават не да размоў аб чым-небудзь іншым, акрамя вайны. Мы стралялі па некалькі разоў на дзень. Яны лётаюць амаль бесперапынку. Высока ў блакіце праходзяць разведчыкі. Шныраюць, як сабакі, чорныя “месершміты”, выклікаюць на бой нашы слабенькія «1-153» i збіваюць ix. О, як гэта балюча бачыць, як яны збіваюць нашы самалёты.

Дні два-тры бамбавозы ідуць невялікімі групамі, нават зрэдку па адным. Потым — масіраваны налёт. Бадай, нельга сказаць, у які дзень былі найбольшыя налёты, калі i як мы стралялі. Нас яны больш не атакавалі, i дні i баі падобны, як блізняты. Назаўсёды запомнілася толькі адно — жаданне спаць. Яны не давалі нам заснуць больш як гадзіну-дзве у суткі. Дзіву даюся, як людзі трымаліся на нагах. Ёсць вялікі рэзерв сілы ў чалавека. Мы лавілі кожную хвіліну перадышкі, каб прылегчы ці, калі не дазвалялася прылегчы, па чарзе падрамаць, абапёршыся на бруствер, на скрынкі, а Муха рабіў гэта проста на сядзенні, упёршыся лбом у гумавы казырок оптыкі. Многа клопатаў было з Габавым. Ён засынаў смяртэльным сном i не прачынаўся ні ад крыку “Трывога!”, ні нават ад стрэлаў. Некалькі разоў мне прыйшлося самому чытаць трубку. Яго лаялі калектыўна, сарамацілі, пагражалі судом, але мала што памагала. Тады Астахаў вынайшаў спосаб: заўсёды трымаць побач вядро вады. Габаву на галаву вылівалі ваду, i тады ён даволі шпарка займаў сваё баявое месца. Я быў запярэчыў супроць такой жорсткасці, але сам «сын Поўначы» не крыўдзіўся.

— Вадзічка цёплая… Ах, карашо, — жартаваў ён.

— А як зімой будзе? Зробішся на ледзяша.

— Да зімы мой будзе канчаць спаць.

I ўсё-такі мне за гэта моцна папала ад камандзіра ўзвода — старшыны Малашкіна. Былы камандзір гэтай гарматы, ён любіў Габава, якога, між іншым, сам навучыў пісаць i чытаць. A ўвогуле гэта дзіўны i пакуль што незразу мел ы мне чалавек, Малашкін. Ён i цяпер ходзіць з падручнікам вышэйшай матэматыкі i кожную вольную хвіліну чытае яго з такой цікавасцю, як чытаюць прыгодніцкі раман. I ўсё робіць нейкія разлікі. Кажуць, удасканальвае ПУАЗО. Часам дакладваеш яму што-небудзь важнае, а ён як бы не чуе, не звяртае ўвагі, можа ісці міма i не ўбачыць беспарадку, парушэння дысцыпліны. А то раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Пасля гэтага дзень ходзіць пануры, незадаволены, злуючыся, як відаць, на сябе больш, чым на таго, хто яго ўзлаваў. За ваду гэтую ён пагразіў мне трибуналам. A Сеўчанка стаяў збоку, не ўмешваўся ў «праборку» ўзводнага i, я прыкмеціў, употай смяяўся. Сеўчанка — разумны i хітры хахол.

Другі раз Малашкін накрычаў на мяне ўвогуле з-за глупства. Я дзіўлюся, як разумны чалавек мог надаваць столькі ўвагі такой недарэчнасці.

Муха, пасля таго як я скінуў яго з сядзення, зрабіўся проста шаўковы, прыкладнываўсіхадносінах: ніякіх «ты», калі звяртаўся да мяне, ніякага панібрацтва, заўсёды — «ёсць», «слухаюся!». Ды i ўсе іншыя ставіліся з павагай. Адзін Астахаў i далей звяртаўся на ты. Я ўсё намерваўся зрабіць яму заўвагу, але так i не адважыўся. I добра зрабіў: афіцыйнасць з разумным чалавекам непатрэбна. Мы сталі сябрамі, i наша дружба хораша ўплывае на іншых. Разлік жыве, як дружная сям'я. У часе кароткіх перадышак паміж баямі, калi «прымаем харч» — снедаем ці абедаем, — сардэчна гутарым, жартуем. I вось у часе адной такой гутаркі я жартам спытаў свайго намесніка:

— Слухай, Муха, адкуль гэта ў цябе такое куслівае прозвішча?

Сказаў — i забыўся. А Муха абразіўся ці, можа, проста знайшоў прычыну паскардзіцца камандзіру ўзвода. Той як раскрычаўся, адвёўшы мяне ад дальнамера, далей ад маіх хлопцаў! Калі ўзважыць, дык ён мяне абражаў у дзесяць разоў горш, чым я гэтага дурня Муху. Ён чамусьці абвінавачваў мяне ў бескультурнасці, у несавецкіх адносінах да чалавека, нават у хуліганстве i тут жа — у «інтэлігенцкай мяккацеласці», у панібрацтве з падначаленымі, у няўменні падтрымліваць дысцыпліну. Я адказаў, што разлік страляе не горш за іншых.

Малашкін ажно падскочыў:

— Не ваша заслуга ў гэтым!

Значыцца, ён лічыць, што яго заслуга. «Няхай сабе лічыць», — падумаў я i абяззброіў яго пакорлівым вінаватым маўчаннем. Праз хвіліну яму, відаць, стала сорамна i непрыемна за свой крык, i ён пачаў лагодна тлумачыць мне, якім павінен быць камандзір Чырвонай Арміі. Мне чамусьці зрабілася шкада яго: сам ён зусім не такі ідэальны камандзір, але чалавек шчыры, нягледзячы на ўсе свае слабасці, i я паважаю яго. А Муха прымусіў мяне насцеражыцца. Я расказаў пра ўсё Астахаву.

Той абурыўся:

— Вось падлюга! Жартаў не разумев. Ну, мы яго правучым!

Няўжо гэта было для мяне самым важным, што, дарваўшыся ўрэшце да магчымасці нешта запісаць, я прыгадваю ў першую чаргу такія звычайныя дробныя размовы, сутычкі? А мае думкі, перажыванні з-за таго, што адбываецца там, на франтах?

Пасля прамовы Сталіна зрабілася неяк спакайней. Але боль… боль не сціхае, ён з новай сілай коле сэрца кожны раз, калі ў паведамленні Саўінфармбюро называецца новы напрамак. Часам узнікае надзея… Так яна ўзнікла, калі нашы зноў адбілі Жлобін i Рагачоў. Можа, гэта пералом, можа, далей на ўсход i ўніз па Дняпры яны не пасунуцца? Але з'явіўся Смаленскі напрамак — i зноў боль…

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 3

Мельник Андрей
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Терин Рем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Эпоха Опустошителя. Том X

Павлов Вел
10. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том X

Хозяин Стужи 7

Петров Максим Николаевич
7. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 7

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3