Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

У Менску быу суд. Падсудных было шмат. Двох прысудзiлi на кару сьмерцi, iншых у вастрог, пераважна на 10 год, а галоўнаму гэрою працэсу, бяручы на ўвагу ягонае «шчырае прызнаньне и пакаяньне» — далi наймякчэйшую кару — пяць гадоў вастрогу.

Але-ж ведама, што судовая пастанова для ГПУ не абавязковая. Засуджаны добра ведаў, што сяньня, маючы прысуд на 5 год вастрогу, заўтра, паводле пастановы колегii ГПУ, можа быць расстраляны. Дык жыў у заусёднай няпэўнасьцi [8] .

8

Пасьля 5 гадоў вастрогу ГПУ замянiла яму на 10 гадоў савецкага лягеру.

Часта, калi памочнiк каманданта Вавiлаў, якi ў Менскiм ГПУ выконваў таксама й абавязкi ката, заглядваў да нашае камары, таварыш мой, скрываючы свой нутраны непакой, пытаўся вясёлым тонам:

— Ну, як думаеш, Вавiлаў, расстраляюць мяне цi не?

— Э, выдумаў!.. — адказваў нявыразна Вавiлаў.

Наагул, Вавiлаў быў даволi дабрадушны i стараўся падтрымлiваць сярод вязьняў добры настрой. Зусiм магчыма, што вязучы сваю ахвяру на месца расстрэлу, ён i тут стараўся суцешыць вязьня:

— Ты, браток, не маркоцься… Гэта ня страшна… Гэтак толькi здаецца… Гэта накшталт таго, як-бы ты ехаў вырываць сабе зуб… Спачатку страшна, а там — адзiн мамэнцiк, а пасьля нiчога… добра…

Гэтакi быў наш Вавiлаў.

* * *

Ведама, я расказаў таварышу ўсю сваю справу. Усю, з усiмi дэталямi. Тут нiчога не хаваў. Казаў пра ўсе гутаркi ў ГПУ, пра банкет, пра сваё савецкае грамадзянства. Мне тады здавалася, што «совершенно секретно» на волi, за вастрожнымi мурамi перастае ўжо быць сакрэтам.

Я пытаўся, што ён думае, як усё гэта скончыцца?

Мой таварыш глядзеў на маю будучыню вельмi пэсымiстычна.

— Найменш, што вам могуць даць — гэта пяць гадоў высылкi ўва Ўсходнюю Сiбiр, або пяць гадоў Саловак… Менш не даюць… Сяджу тут ужо другi год… Праз маю камару прайшло шмат народу… Менш не даставалi… А бальшыня мела дзесяць год або расстрэл.

Значыцца, найменш — 5 год! Пяць даўгiх год быць паз-баўленым волi, быць адарваным ад жыцьця, ад сваiх блiзкiх!.. Пяць год — найменш… А можа — дзесяць?.. А можа… расстр…

Брр! Лепш аб гэтым ня думаць!..

Але-ж не! «Грамада» выручыць! Ульянаў выручыць! Каб толькi яны даведалiся! Яны там нiчога яшчэ ня ведаюць. Але з часам даведаюцца, — а тады прыйдзе вызваленьне… Адчыняцца вастрожныя дзьверы i — хто ведае — можа, ГПУ будзе «извиняться за причиненное беспокойство».

Але калi-ж высьвятлiцца гэтае непаразуменьне?

— Таварыш! Калi мне дазволяць паслаць лiст на волю?

— Як вас паклiчуць на першыя допыты, тады прасеце ў свайго «уполномоченного»… Можа, дазволiць.

На Камароўку

Часта няма аб чым гутарыць, асаблiва калi людзi прымушаны быць з сабой неразлучна цэлыя днi i ночы. Усё ўжо, здаецца, сказана, усё перагаворана.

Як ня было аб чым гаварыць, мы гулялi ў шахматы. Аднаго разу мой таварыш быў неяк дзiўна няўважлiвы, раз за разам прайграваў. Як пачаў наблiжацца вечар, пачаў агортваць яго нейкi несупакой. Я спытаўся, што з iм?

— Сяньня панядзелак, — адказаў ён.

— Ну дык што? Такi самы дзень, як iншыя.

— Сяньня панядзелак… Ужо два тыднi, як нiкога не ўзялi… Думаю, што сяньня…

— Куды?

Ён глянуў на мяне працяжна й адказаў:

— На Камароўку.

— Што гэта: Камароўка?

— Лес. У Камароўскiм лесе расстрэльваюць. Цi-ж ня ведаеце?

Я нiчога ня ведаў. Цяпер толькi даведаўся…

У нядзелю звычайна вяртаўся кур'ер з Масквы з прысудамi калегii ОГПУ, а ў панядзелак пачыналiся расстрэлы.

Зьмяркалася. Ужо хутка запаляць электрыку.

Але яшчэ вiдаць. Можна распачаць новую партыю шахматаў.

Раптам мой партнёр сарваўся з месца i пачаў нэрвова хадзiць па камары.

— Чаго вы?.. — пытаюся.

— Цiха…

— Чаму?..

— Няўжо ня чуеце?

На падворку гудзеў матор аўтамабiля-грузавiка. Мой таварыш кiнуўся да дзьвярэй i, прытулiўшыся да iх, пачаў прыслухоўвацца. Я з дзiвам глядзеў на ўсё гэта, не адчуваючы трагэдыi, якая ў той час разыгрывалася ў падвале ГПУ, а ў душы майго таварыша асаблiва. Раптам ён адскочыў ад дзьвярэй i кiнуўся да вакна.

— Бяруць… — прахрыпеў.

Перад нашым вакном хутка мiгнулi нейкiя сьценi. Было чуваць, як ад'яжджаў аўтамабiль. Я глянуў на свайго камрата. Стаяў ён непарушна каля вакна, а сьлёзы капалi з вачэй.

У гэты вечар павезьлi на Камароўку двох зраджаных iм ягоных таварышоў.

Аднаго прозьвiшча — Iвашка. Другога — не памятаю.

Юдава работа

Хаця справа майго вастрожнага камрата ўжо была закончана i ўжо яму не заставалася нiчога iншага, як адседжваць свой тэрмiн або чакаць магчымасьцi расстрэлу, час ад часу клiкалi яго наверх, дзе былi канцылярыi сьледчых. Як ён вяртаўся, я часта чуў ад яго пах гарэлкi. Ён расказваў мне, што клiкалi яго ў справе перасылкi лiстоў ягонай жонцы, якая засталася за гранiцай i да г. п. казкi. Тады я верыў гэтым гутаркам. Цяпер, багаты дасьведчаньнем, якое мне далi сем год вастрожнага жыцьця, ведаю, з якой мэтай клiкалi яго туды «наверх». Ён там даваў справаздачу з таго, аб чым я казаў i што я рабiў. Даведзены тэрорам да поўнага маральнага заняпаду, ён далей iшоў дарогаю зрады, думаючы, што гэткiм чынам выратуецца ад сьмерцi…

Наша камара мела сваю гiсторыю. Казалi, што ў ёй прабыў два днi пасьля свайго арышту Савiнкаў. Тут сядзеў ксёндз Усас, якога пасьля абмянялi ў Польшчу, ды iншыя «славутасьцi». Запраўды, нашая камара была аднэй iз лепшых. 3 вакна было вiдаць падворак. Дзякуючы гэтаму мы часам маглi бачыць вязьняў з iншых камар, калi iх выводзiлi «на прагулку».

Першыя допыты

Гэтак прайшло два тыднi.

Я сядзеў у двох з латвiйскiм афiцэрам, гутарылi, сушылi сухары на трубах калёрыфэра, гулялi ў шахматы:

Дзень да дня падобныя, як дзьве каплi вады,

Чырвонаармеец адчынiў дзьверы i клiкнуў:

— Аляхновiч! На дапрос!

Ужо было каля поўначы. Я гэтага не спадзяваўся. Я шчэ ня думаў, што допыты вязьняў бываюць толькi ўночы.

Я схапiў каўнерык. Шпiнка не хацела папасьцi ў дзiрачку, рукi дрыжэлi, а салдат падганяў:

— Ня трэба!.. Хутчэй!.. Пробкой вылетай!

Пайшлi.

Iшоў я з добрай надзеяй. Нарэшце буду магчы шчыра пагаварыць. Скажу ўсё. Дык-жа я ня маю чаго хаваць. Ну, i ведама, выслухаўшы мяне, зараз звольняць, ну калi ня зараз, дык заўтра, дык за колькi дзён пасьля выкананьня ўсiх зьвязаных з гэтым канцылярскiх фармальнасьцяў.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя