Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Прыйшла нейкая старшая савецкая дама, працаўнiца ГПУ на вакзале ў Негарэлым. Паглядзела, пакiвала галавой, спыталася:

— Што гэта?

— Гэта мае рукапiсы.

— Якiя рукапiсы?

— Мае.

— Хто вы?

— Я пiсьменьнiк.

— Гм…

Махнула рукой. Можа, мела iнструкцыi з Менску.

Трэба чакаць цягнiка цэлую яшчэ гадзiну.

Як Попутчiк ехаў у Менск, яшчэ ў Негарэлым ня быў пабудаваны новы вакзал.

Каб скарацiць час чаканьня, падарожны пайшоў у драўляную буду, непадалёк ад вакзалу, дзе быў вакзальны буфэт…

* * *

У слаба асьветленым вагоне няма падарожных. Рух на гранiцы надта слабы. Ня гледзячы, аднак, на тое, што ўвесь вагон пусты, Попутчiк мае таварыша падарожжа. Насупраць яго, у куточку, на лаўцы сядзiць нейкi малец. Цяжка разгледзець твар, бо цемнавата, i дзеля таго яшчэ, што сусед схаваў твар у каўнер палiта.

Попутчiк прабуе распачаць гутарку:

— Колькi кiлямэтраў ад гранiцы да Менску?

— Ня ведаю.

Праз момант:

— А каторай гадзiне больш-меньш будзем у Менску?

— Ня ведаю.

Паўза.

— Цi заўсёды гэтак мала падарожных едзе ад гранiцы?

— Ня ведаю.

Але вось ужо i Менск.

Гэтак апавяшчаюць надпiсы на вакзале ў чатырох мовах.

У заежджым доме

Менск

Было ўжо позна. Наблiжалася поўнач. Мацi Попутчiка жыла на другiм канцы гораду. Попутчiк падумаў, што лепш пераначаваць у маленечкай гасьцiнiцы каля вакзалу, як уначы стукацца ў хату непапярэджанай аб ягоным прыезьдзе старое.

Нейкi жыд, як пасьля выйшла, гаспадар гасьцiнiцы, схапiў ягоную валiзку i папёр наперад.

Як толькi затрымалiся ў прызначаным гасьцю пакоi, гаспадар засыпаў падарожнага пытаньнямi:

— Можа, маеце загранiчныя парфумы?

— Што! Адкуль?

— Дык, можа, маеце шаўковыя панчохi? Гэта таксама добры тавар.

— I панчох ня маю. Хаджу ў дзiравых латаных шкарпэтках.

— Ну, дык што вы маеце? Прыехалi з-за гранiцы — i нiчога ня маеце!

— А скуль вы ведаеце, што я прыехаў з-за гранiцы?

— Ну я-ж бачу таможанную наклейку ў вас на валiзцы. Адразу вiдаць, што вы прыехалi з-за гранiцы… А можа, вы нешта маеце? Я магу добра купiць. Я вам раю толькi са мной мець iнтэрас.

— Ды адчапецеся! Нiчога я ня маю i хочу ўжо легчы спаць. Падрыхтуйце мне, калi ласка, пасьцель.

Попутчiк распранаўся, а жыд усё час ад часу заглядваў у пакой, быццам забыўшыся падаць нейкую патрэбную рэч, а адным вокам паглядаючы на распранутага гасьця, цi з-пад нагавiц ня высунецца пара дамскiх шаўковых панчох або цi не ўпадзе на падлогу флякончык з фiрмай Coti або Houbigan…

* * *

Прачнуўся рана, з прыемнасьцю працягваючыся на цёплых жыдоўскiх пярынах.

«Ну, вось я ўжо ў Менску! Ужо даехаў да мэты. Што-ж мяне тутака чакае? Цi добра прывiтаюць i будуць намаўляць застацца, цi пасьля пары тыдняў прыйдзецца варочацца ў Вiльню».

За вакном падаў дождж. Вулiца брудная, укрытая балацянымi лужынамi, бязьлюдная. У паветры разьлiта была нейкая нудная шэрасьць. Лянотна праехалi вулiцаю два вазы з цэглай. Нейкi праходжы махаў камусьцi кулаком i лаяўся агiдна, па-расейску…

Попутчiк сказаў, каб яму далi гарачай вады, агалiўся, пачысьцiўся i пайшоў на горад.

Як толькi выйшаў на вулiцу, нейкiя два малыя жулiкi спаткалi яго сьмехам:

— Глядзi! Глядзi! — крычэў адзiн. — Во! Дзядзька iдзе ў цылiндры!

Гэта быў нацемак на капялюш Попутчiка. Ён прыехаў у цьвярдым капялюшы, якiх даўно ўжо ў Менску ня бачылi, а маладыя жулiкi напэўна пабачылi першы раз у жыцьцi.

У тэатры

На залi было цёмна. Пры аднэй запаленай над сцэнай лямпе адбывалася рэпэтыцыя.

Каб не перашкаджаць, Попутчiк цiха прайшоў памiж радамi крэслаў i сеў у першым радзе.

Нехта са сцэны, пабачыўшы ў тэатры чужога чалавека, засланiў рукой вочы ад сьвятла, якое падала згары, i прыглядаўся да Попутчiка. Пасьля зiрнуў яшчэ нехта…

— Попутчiк! Попутчiк тутака! — праляцела праз сцэну. Рэпэтыцыя спынiлася. Праз перакiнены над аркестрай мосьцiк сьпяшалiся старыя таварышы прывiтацца з тым, хто прыехаў. Уцягнулi яго на сцэну. Падкiдалi ўгару. Новыя, незнаёмыя Попутчiку людзi падыходзiлi да яго i прадстаўлялiся.

— Ня ведаеце? Гэта-ж Попутчiк! Ён наш стары калега!..

— Кажэце-ж, цi надоўга? А можа, застаняцёся?

— Ня ведаю, не ад мяне гэта залежыць — адказаў Попутчiк.

Гэтая авацыя, з якой спаткаўся Попутчiк, ударыла яму ў галаву, як вiно. Прыемна спаткацца са старымi прыяцелямi i бачыць, што яшчэ памятаюць аб супольнай працы, аб ягоных заслугах…

Увечары быў на спэктаклi.

Пасьля спэктаклю быў запрошаны на кватэру аднаго з актораў, дзе наладжана была вячэра з гарэлкай. Калi, хочучы рэванжавацца, запрапанаваў на другi дзень спатканьне ў рэстаране (сталоўцы — па-савецку), на яго паглядзелi так, быццам сказаў нешта недарэчнае.

— Не, мы толькi ў кватэры… Мы нiкуды ня ходзiм…

Дзiўнай выдалася Попутчiку тут гэта нястача жыцьця кафэ. Асаблiва ня мог уцямiць, як бяз гэтага абыходзiлася артыстычная багэма. Ён, Попутчiк, звыкшы да iншага жыцьця, гэты недахоп адчуваў надта востра. Дык вось, увечары часам хадзiў да якойсьцi «сталоўкi» на шклянку пiва. Але-ж тыя савецкiя сталоўкi! 3 падлогай, пасыпанай апiлкамi, з няветлымi «афiцыянтамi» (кэльнэрамi), з гэтай публiкай у даўгiх чырвонаармейскiх шынэлях, не падабалiся яму.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

Лекарь Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Лекарь Империи 15

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Последнее небо

Игнатова Наталья Владимировна
1. Зверь
Фантастика:
боевая фантастика
6.81
рейтинг книги
Последнее небо

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII