Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Ax, гэтая няпэўнасьць!.. Як яна мучыць!

У дарозе

Праз два днi мяне вывялi зь iзалятара, далi 7 салоных рыбаў i 11/2 кiлёграмы хлеба, пасадзiлi з двума канвойнымi жаўнерамi на воз, i мы паехалi на чыгункавую станцыю. Куды едзем, я ня ведаў. Адзiн iз жаўнераў сказаў, што ў Маскву, другi нешта буркнуў пра Ленiнград. Гэта — сiстэма: не казаць вязьню праўды. Мая трывога ўсьцяж узростала, тым больш што канвой (пэўне, паводле дадзенай яму iнструкцыi) пiльна сачыў мяне. Мне забаранялi ўставаць iз лаўкi, выглядаць праз вакно. Кажны мой pyx на лаўцы выклiкаў неспакойны, пiльны пагляд канвою.

У вынiку разважаньняў я дайшоў да перакананьня, што калi на працягу блiзу сямёхгадовае бытнасьцi мае ў няволi анi голад, анi тыфус, цынга ды iншыя хваробы ня здолелi зьнiшчыць мяне фiзычна, дык пастаноўлена зрабiць мне новую справу i — у найлепшым выпадку — даць яшчэ 10 гадоў лягеру… Але якую справу? У чым мяне абвiнавачваюць?

Прыехалi ў Ленiнград. На вагзале вялiзарны натоўп. Я сядзеў тут пад наглядам аднаго жаўнера, бо другi некуды пайшоў выканаць нейкiя фармальнасьцi. Цяпер я ўжо ведаў напэўна, што едзем у Маскву. Ад часу да часу зварачаўся да мяне нехта з натоўпу, пытаючыся, калi йдзе якi цягнiк, што рабiла вялiкi клопат майму канвою, бо, як вязень, я ня меў права гутарыць iз публiкай.

Адзначаю, што сваiм вонкавым выглядам, у катаржнай вопратцы, я мала адрозьнiваўся ад гэтага бедна апранутага натоўпу. Людзi думалi, што i я — такi-ж самы падарожны, толькi еду ў кампанii з жаўнерам, i нiхто не здагадваўся, што перад iм — салавецкi вязень. А быў я апранены так, што ў нас на Беларусi й дзяды лепш апранаюцца… 3 гэтага можна меркаваць аб агульным вонкавым выглядзе публiкi ў колiшняй сталiцы Расеi.

Заняўшы месцы ў iншым цягнiку, паехалi мы ўрэшце на Маскву.

Бутыркi

Масква

17-га лiпня былi мы ўжо на месцы. Доўга чакалi на вагзале, пакуль прыйшло аўто ГПУ — карэтка бяз вокан iз закратаванымi дзьвярыма, у вастрожнай гутарцы называная «черный ворон».

Была ўжо ноч, калi мы спынiлiся перад нейкай панурай брамай. Мае рэчы забралi, выдаўшы квiток, пасьля павялi ў лазьню i ўрэшце пусьцiлi ў камару, дзе на двух радох нараў спалi ўжо каля 40 асоб. Калi зьвякнуў ключ у замку, колькi постацяў паднялося на сваiх пасьцелях, начало да мяне прыглядацца i ўрэшце распытвацца, хто я.

Мая заява, што я прыехаў iз Салавецкага лягеру, выклiкала сэнсацыю. Пачалi закiдваць мяне пытаньнямi. Бо бальшыня — гэта былi кандыдаты на высылку ў канцэнтрацыйныя лягеры.

— Таварышы, — запытаўся i я, — дзе мы? На Лубянцы?

— У Бутырках, — быў адказ.

Я ўздыхнуў лягчэй. Бо дагэтуль быў перакананы, што трапiў на страшную Лубянку № 2, што сяджу ў вастрозе ГПУ. Хаця й Бутыркi гэтак сама падлягаюць ГПУ, мне яны, няма ведама чаму, не выдавалiся гэткiмi грознымi.

Я спадзяваўся, што справа мая праз дзень-два высьветлiцца. Аднак, iшлi днi, iшлi тыднi, лета ўжо мiнула, пачыналася восень, а я ўсё сядзеў у тэй-жа самай камары, ня ведаючы, колькi часу патрывае мая бытнасьць у Бутырках.

Была гэтая камара «перасыльная», значыць прызначаная для вязьняў, якiх садзяць сюды часова i адсылаюць далей. Сюды прыходзiлi вязьнi iзь сьледчых калiдораў, i тут-жа iм абвяшчалi прысуд: пераважна ссылка ў канцэнтрацыйныя лягеры на розны час.

Пераважалi сярод гэтых гаротнiкаў сяляне, якiя паўцякалi з далёкага выгнаньня, куды iх высылалi, як «кулакоў», цэлымi сем'ямi.

Жылi людзi недзе сярод пячорскае тундры ў драўляных бараках i штодня ўдосьвiткi выходзiлi на прымусовую работу ў лес. Дзецi, старыя, мужчыны, жанкi, — усе разам, сям'я пры сям'i, на супольных нарах. Тут-жа, у гэтым сьцюдзёным, цёмным i брудным бараку, адны памiраюць — другiя родзяцца.

Саромлiвасьць у гэткiх абставiнах зьнiкае. Жывуць, як першабытныя людзi. Памiраюць ад цынгi, сухотаў, дызэнтэрыi, а найбольш — ад плямiстага тыфусу. Памiраюць таксама ад зьнясiленьня, ад голаду. Плата за работу выдаецца iм у натуры, але норма працы такая вялiкая, што выканаць яе, асаблiва для чалавека слаба кормленага, вельмi цяжка, — дык работнiк… не атрымвае поўнае порцыi хлеба, а гэтулькi, як старыя й дзецi: 200 грамаў.

Паводле лёзунгаў: «общественное питание есть путь к социализму», нiхто сабе асобна стравы не гатуе, дый, папраўдзе, няма чаго гатаваць! На гэта ёсьць агульныя кухнi. А гэныя кухнi даюць на абед мiску салонае полiўкi ды часамi салоную рыбу.

Дык ссыльныя лепш хочуць жыць у вастрозе, у канцэнтрацыйным лягеры, дзе работа лягчэйшая й порцыя хлеба сталая, чымся на гэткай «волi». Ад такога жыцьця масава ўцякаюць. Неяк пашэнцiла iм дабрацца да Масквы — цi то пехатой, цi «зайцам» — у таварных вагонах; але ў Маскве на вагзале рупнае вока агентаў ГПУ выкрыла iх i аддало ў рукi сьледчых уладаў. За ўцёкi чакала iх кара трох гадоў у канцэнтрацыйным лягеры.

У Бутырках я бачыў шмат гэткiх зьнясiленых сялян — пераважна ўкраiнскiх, бо Украiна дае найвялiкшы працэнт ссыльных пасяленцаў у паўночных тундрах. Бачыў, як яны, пасьля галадухi прагавiта глыталi вастрожны «паек» хлеба (400 гр.) i, ня могучы заспакоiць iм — пасьля доўгага «посту» — пачуцьця голаду, вышуквалi ў ваколiцах «парашы» лупiны ад гуркоў ды iншыя адпадкi, выкiданыя тымi, хто атрымлiваў ежу ад сваiх зь месца.

Вастрожныя таварышы тут часта зьмянялiся. Бадай штотыдня, звычайна ўначы, дзьверы камары з трэскам расчынялiся, i наглядачы выклiкалi вязьняў, прызначаных на этап, у вагульнай цiшынi чулася чытанае прозьвiшча, i ўласнiк ягоны мусiў адказаць, называючы сваё i бацькава iмя. Пасьля хутка складаў свае манаткi i ўжо быў гатовы ў дарогу ў страшное заўтра, якое чакала на яго недзе ў няведамых краёх. Толькi вывеўшы з камары i сабраўшы ўсiх разам, абвяшчалi iм, у якi лягер яны паедуць.

Пасля гэткага працерабленьня нашае камары, яна на працягу тыдня iзноў запаўнялася. Бадай штодня пушчалi сюды ўсё новых i новых вязьняў. Ведама, кажнага новага таварыша абкружалi й распытвалiся: хто ён, скуль, за што? Заспакоiўшы сваю цiкавасьць, яго пакiдалi ў супакоi i ўжо больш ня цiкавiлiся ягонай асобай.

Спозненыя жалi

Неаднойчы, лежучы ўвечары на нарах, гутарыў я з маймi суседзьмi. У гэтай усьцяж пераменнай хвалi вязьняў сустрэў двух землякоў, родам зь Вiльнi, работнiкаў iз шкляное гуты, былых грамадаўцаў. Зачараваныя мiражом «сацыялiстычнага будаўнiцтва», яны перайшлi мяжу, перакананыя, што знойдуць тут сваю другую «работнiцкую бацькаўшчыну», а знайшлi вастрог, пасьля чакаець iх канцэнтрацыйны лягер i ўрэшце — ссылка некуды на работы на далёкай поўначы, што ня лепш за жыцьцё ў лягеры. Цяпер вочы ў iх расчынiлiся, яны шкадавалi свайго кроку, клялi агiтатараў, тужлiва ўспамiналi родную Вiльню. Ня раз гутарыў я з работнiкам з Лодзi, былым камунiстам, якi прыехаў у СССР гэтак сама нелегальна зь нейкай paботнiцкай дэлегацыяй на нейкiя савецкiя ўрачыстасьцi. Дэлегацыю, ясна-ж, прыймалi вельмi добра. Гэта яму спадабалася. Калi iншыя паехалi назад, ён застаўся. Прыхадзень з Захаду, не асвоены з савецкiм рэжымам, ён пачаў лiшне голасна выказваць свае крытычныя ўвагi. Дык трапiў у вастрог i цяпер, лежучы побач са мной на нарах, кляў камунiзм i камунiстых, чакаючы на далейшы свой лёс. Спаткаўся я i з дэзэртырам iз польскага войска — з аднаго з падвiленскiх палкоў: той таксама шкадаваў свайго кроку.

Поделиться:
Популярные книги

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Абсолютное оружие (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
научная фантастика
7.18
рейтинг книги
Абсолютное оружие (сборник)

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Бродяга

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Бродяга

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator