Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вершы

Пушкин Александр Сергеевич

Шрифт:

1831

Пераклад: Максім Танк

«Я вас кахаў...»

Я вас кахаў: быць можа мімаволі Кахання жар у сэрцы не пагас; Няхай яно вас не трывожыць болей; Я не хачу нічым засмучваць вас. Я вас качаў бязмоўна, адзінотна, То боязь чуў, то рэўнасць зазнаваў; Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна, Як дай вам Бог каб іншы пакахаў.

1829

Пераклад: Максім Лужанін

Я зноў наведаў

...Я зноў наведаў Зацішны той закутак, дзе правёў Выгнаннікам нямала часу. З тых дзён мінула дзесяць год - і многа Перамянілася ў жыцці маім, І сам, пакорны ўсеагульнаму закону, Перамяніўся я - ды тут ізноў Мінулае мяне усюды сустракае. Здаецца, ўчора я яшчэ блукаў Па гэтых пералесках. Вось апальны домік, Дзе жыў я з беднай няняю маёй. Старой ужо няма - і за сцяною Не чую я хады яе павольнай, Ні клапатлівага яе дагляду. Вось той лясісты ўзгорак, на якім Сядзеў я часта нерухома і глядзеў На возера, успамінаючы з тугою Другія берагі, другія хвалі... Між залацістых ніў, лугоў зялёных Яно сінее, сцелецца шырока, Цераз яго нязведаныя воды Плыве рыбак і цягне за сабой Старэнькі невад. Тут па берагах Рассыпаліся вёскі - там за імі Вятрак скрывіўся, ледзьве крыллі Варочае пры ветры. На граніцы Уладанняў дзедаўскіх, на месцы тым, Дзе ўгору падымаецца дарога, Размытая дажджамі, тры сасны Стаяць - адна з іх воддаль, дзве другія Ствалы ўздымаюць побач - тут, калі паўз іх Я праязджаў пры месячным святле, Знаёмым шумам шорах іх вяршынь Мяне вітаў самотна. Той дарогай Цяпер паехаў я, і прад сабою Убачыў іх зноў. Яны ўсё тыя ж, І той жа іх, знаёмы вуху, шорах - Ды каля іх карэнняў застарэлых (Дзе некалі было ўсё пуста, гола) Гай малады цяпер ужо разросся, Зялёная сям'я; і туляцца кусты Ў іх засені, як дзеці. А удалі Стаіць адзін пануры іх таварыш, Як халасцяк стары, а навакол Ўсё пуста па-ранейшаму. Дзень добры, племя Маладое, незнаёмае! не я Убачу твой магутны позні ўзрост, Калі перарасцеш маіх знаёмых І іх старую галаву заслоніш Ад воч вандроўніка. Але хай мой унук Пачуе шум ваш прывітальны тут, калі, Вяртаючыся ад сяброў з бяседы, Прыемных і вясёлых поўны дум, Ён пройдзе міма вас у змроку ночы І ўспомніць пра мяне.

1835

Пераклад: Максім Танк

«Я помнік збудаваў сабе нерукатворны...»

Exegi monumentum.

Я помнік збудаваў сабе нерукатворны, Не зарасце людская да яго трапа, Вышэй чалом сваім ён ўзняўся непакорным Александрыйскага слупа. Не, я ўвесь не памру - у ліры застанецца, Прах перажыўшы мой, душы пявучы дар - І слаўны буду я, пакуль на цэлым свеце Жыць будзе хоць адзін пясняр. Вядомы буду я на ўсёй Русі вялікай, І імя маё кожны назаве язык, І горды ўнук славян, і фін, і сёння дзікі Тунгуз, і стэпаў друг калмык. За гэта доўга буду любы я народу, Што лірай лепшыя надзеі абуджаў, Што ў мой суровы век праславіў я свабоду І міласць да няшчасных зваў. Загаду божаму, о муза, будзь слухмянай, Не бойся крыўды, лаўраў не жадай, Не пераймайся славай і хлуснёй паганай І ў спрэчцы дурня не чапай.

1836

Пераклад: Максім Танк

«Я помню дзіўнае імгненне...»

Я помню дзіўнае імгненне: Перада мной паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. Праз боль і смутак невымоўны За безразважнай мітуснёй Мне чуўся голас твой чароўны І мілы воблік сніўся твой. Гады міналі. Шквал бунтоўны Развеяў мар даўнейшых рой, Забыў я голас твой чароўны, Забыў я твар нябесны твой. Ў глушы, у змроку зневальнення Самотна дні мае плылі Без захаплення, без натхнення Без слёз, жыцця і без любві. Душа зазнала абуджэнне: І вось ізноў паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. І сэрца ў радасным імкненні, І для яго ўваскрэслі зноў І захапленне, і натхненне, Жыццё, і слёзы, і любоў.

1825

Пераклад: Максім Лужанін

12
Поделиться:
Популярные книги

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Вострова Екатерина
2. Выжить в дораме
Фантастика:
уся
фэнтези
сянься
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я - злодейка в дораме. Сезон второй