Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Калі яна паехала, Васкевіч, стоячы каля любімага акна, пазіраючы, як хаваюцца ў лесе агні аўтобуса, думаў:

«Дзякуй табе, мілая дзяўчынка!..» Потым спахапіўся, што так і не аддаў кніжку Думбадзе; кніжка ляжала на стале, а на ёй — пластмасавы кубак з недапітым шампанскім...

Абое яны проста забыліся пра класіка Надара Думбадзе.

ХІІІ

Перад 17-м сакавіка бабка вымыла вокны, вышаравала падлогу ў калідорах і ў «клубе». Васкевіч памог Івану перанесці з бібліятэкі ў «клуб» сталы; з каморкі, з-пад рознага друзу выцягнулі дзве чырвоныя, аблупленыя, брудныя урны, у кутку «клуба» збілі з фанеры кабіны «для тайнага галасавання», бабка павесіла шторы — «ад тых вубараў», заслала сталы чырвоным паркалем, паабтыркала хваёвымі лапкамі ўваходныя дзверы і кабіны... Бабка была вясёлая, прыбраная, Іван цвярозы, спаважны, у новай шапцы — словам, да рэферэндума гэтага (ні бабка, ні Іван і слова такога не маглі вымавіць) рыхтаваліся сур’ёзна, урачыста, як да якога вялікага хрысціянскага ці паганскага свята.

Васкевіча падчас гэтых падрыхтовак — а ён воляй-няволяй вымушаны быў памагаць — не пакідала адчуванне, што робіцца нешта несапраўднае, бутафорскае, падманлівае для людзей, нешта, па-руску кажучы, «жалкое»... Точна такое ж ён перажыў ужо адзін раз, у арміі, дзе ўпершыню давялося галасаваць. Як жа іх тады вымучылі, колькі марынавалі на розных сходах, як па адным выклікалі да зампаліта-капітана для інтымных размоў!.. «Падумайце яшчэ, добра падумайце! І лепш адразу прызнайцеся — хто не хоча галасаваць? Можа, хто веруючы,— дык скажыце; можа, у каго ў сям’і былі асуджаныя за палітыку — прызнайцеся, не цягніце!» Не было такіх ва ўсёй роце, усе хацелі галасаваць, але зноў і зноў збіраліся сходы, і зноў напрамілы Бог упрошвалі ў нечым прызнацца, нешта ўспомніць... У час адной з такіх гутарак-упрошванняў, адзін на адзін з зампалітам, асалавелы Васкевіч ледзь не нагаварыў на сябе — маўляў, веру ў Бога, таму не магу галасаваць, — каб толькі адчапіліся ад душы. А як ім хлусілі, што дзень выбараў будзе самым «дэмакратычным» днём! Ніхто не ведаў, што гэта такое. Аказваецца, каманды «пад’ём!» не будзе, могуць спаць колькі ўлезе. «Пад’ёму» сапраўды не было, але без пятнаццаці шэсць ротны ціхенька прывёў у казарму двух украінцаў-музыкаў, з баянам і бубнам, пасадзіў іх побач на табурэціках, даў знак — і музыкі, маладыя хлопцы з вучэбкі, «урэзалі» такога гапака, што палавіна роты пасыпалася з верхніх ярусаў — думалі, «трывога»... Да сямі раніцы ўся як адзін чалавек часць прагаласавала. На сняданак далі — сярод рускай траскучай зімы — па добрай порцыі салаты са свежых гуркоў, памідораў і зялёнай цыбулькі ў алеі. Вось тым гапаком ды смачнай салатаю і запомніліся тыя выбары, і яшчэ — адчуваннем сораму за сябе і за ўсіх, і боязі зрабіць нешта не так і гэтым пакрыўдзіць зампаліта, ротнага, хлопцаў «хахлоў» з іхнім гапаком...

І цяпер, памагаючы Івану і бабцы, Васкевіч таксама напускаў на сябе сур’ёзнасць, гнаў ад сябе сорам і адчуванне ўбоства ўсяго, што робіцца. Ну, хай ты такі разумны — але людзі вераць, і ты вер, ці хоць бы рабі выгляд, што верыш; нават у душы не пагарджай... Будзь як усе і менш думай.

— Хіба цяпер так галосяць (галасуюць), як колісь? — казала, разаўспамінаўшыся, матка. — От тады, пры Сталіне! Зіма, мяце, свету белага не відно, Сцяпаніха ляжыць памірае, а яны падляцелі на санях, закруцілі ў кажух, кінулі яе ў санкі, як даўбешку, і паперлі на ўчастак!

Казала гэта маці з павагай, адабрэннем. «І ні пры чым тут Сталін, — думаў Васкевіч, — а тое пры тым, што жыла гэтая бедная затурканая Сцяпаніха, нікому не патрэбная, — і раптам спатрэбілася некаму! Ды так, што сані па яе прысылаюць, у кажух кутаюць... А людзі ўсё бачаць...»

— А ты за што будзеш галасіць? — спытала маці.

— А ты?

— За саюз савецкіх рэспублікоў! — урачыста адказала маці, нават інтанацыяй падстройваючыся пад кагосьці, ад каго магла пачуць гэта. — Бо інакш прападзём, как рудыя мышы!

— А я — ніяк не буду, — больш каб падражніць яе, сказаў Антон.

— Ну-ну! — засмяялася, ківаючы галавою, маці. Відаць, для яе не пайсці галасаваць здавалася большай крамолай, большым святатацтвам за любы грэх. — У цюрму ўміг забяруць!

Антону раптам прыйшла ў галаву цікавая думка, і яму расхацелася спрачацца з маткаю і даказваць ёй нешта. Да апошняга часу ён усё ніяк не мог вызначыцца — як усё ж быць на гэтым рэферэндуме, чый бок прыняць? Месяцы два назад для яго не было б тут ніякіх праблем — вядома, удзельнічаць у рэферэндуме, хоць і здагадваючыся, што гэта чарговы падман людзей; вядома, прагаласаваць за незалежнасць Беларусі ад каго б там ні было...

Але цяпер, будучы столькі часу ў адзіноце, калі проста вымушаны пра многае добра падумаць (як упрошваў некалі зампаліт), забыты сябрамі, начытаўшыся «сур’ёзных» кніг, героі якіх так з’едліва-саркастычна ставіліся да ўсіх задумаў людскіх, так пагарджалі «мітуснёй побытавай», — цяпер Васкевічу карцела зрабіць нешта адваротнае таму, што робяць усе.

Думка, якая прыйшла яму ў галаву пасля славутай матчынай «цюрмы», была вось якая (прыйшоўшы ў бібліятэку, ён нават занёс яе ў сшытачак, каб яшчэ лепш для сябе праясніць):

«Ты верыш, што калі закрэсліш «ДА», гэта нешта дасць Беларусі? Нават не адзін ты, а калі ўся Беларусь гэтае «ДА» закрэсліць?

Магу зразумець кліч «Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» — і праўда, узяць, урэшце, аўтамат ці абрэз і пайсці ў гэты вунь лес заслужваць, заваёўваць Незалежнасць.

Магу зразумець, калі ўсе як ёсць беларусы — ад Езярышчаў на Віцебшчыне да Славечны на Гомельшчыне — возьмуцца за рукі і праз усю Беларусь зробяць «жывую нітку», як прыбалты нядаўна рабілі.

Але верыць, што Незалежнасць можна здабыць простым «росчерком пера», і з гэтым пагодзяцца, і паднясуць гэтую Незалежнасць на ручніку, з хлебам-соллю?! Калі хоць адзін разумны чалавек у гэтае верыць, дык можна толькі павіншаваць яго.

З другога боку — верыш, што калі выкасуеш «НЕТ», настане «мир и согласие»? Ды нічарта і ў гэта не веру!

Урны насіць па хатах буду, галасы падлічваць буду, плакаты клеіць — бо мне за гэта як бібліятэкару грошы плоцяць і я павінен іх адрабіць; але бюлетэня нават у рукі не вазьму!»

Быў светлы яшчэ вечар. Антон вяртаўся з бібліятэкі, мясіў чаравікамі, якіх цяпер ані не шкадаваў, разбітую машынамі сакавіцкую гразь, быў п’янаваты, за пазухай пад курткай нёс непачатую «бомбу» шампанскага, — і сэрца яго спявала, душа рвалася ў гэтае светла-шэрае, як вочы ў сямікласніцы Наташы, неба; хацелася раскінуць рукі і абняць, прыгарнуць да грудзей усё наваколле: і гэты ўжо ледзь зазелянелы луг, разрэзаны чорнай дарогаю, і голае мокрае кустоўе за лугам, і далёкую-далёкую шэра-чорную палоску поля, і гэты зялёны хваёвы лес, што ўжо недалёка наперадзе...

Антон ішоў, востра заўважаючы і ўсю вакольнасць, і кожную драбніцу, — бачыў луг, лес, высозную хвою на ўзлеску, і разам з тым адначасова ўмудраўся ўбачыцы старую пажухлую траву пад гэтай хвояй, і, здавалася, кожную шышку, кожную іглічку на лапцы гэтаи хвоі... Ён адначасова бачыў і любіў усё гэта. Але ён заўважаў усё гэта падсвядома, неасэнсавана, вачыма, але не сэрцам, не думкамі. Сэрцам і думкамі ён усё яшчэ быў за два кіламетры адсюль, у чатырох сценах сярод стэлажоў, стракатых ад кніжак...

Ён захацеў успомніць нешта самае важнае — і не змог. Каб успомніць, трэба было храналагічна ўзнавіць у памяці ўвесь сённяшні дзень. У лесе Васкевіч пайшоў яшчэ цішэй, па купіністым цупкім выступе пасярод дарогі, між слядоў ад машын. Трохі яму ўдалося сканцэнтравацца. «Было так: я чакаў яе. І баяўся. Каб гэтая другая сустрэча не парушыла нешта... Што? Потым дадумаю, а цяпер — храналогія. Я сумаваў. Глядзеў на гадзіннік — калі дзённы аўтобус? Ведаў, што не павінна яна вось цяпер прыехаць, і яшчэ больш цвёрда ведаў, што прыедзе. І яна прыехала. Выйшла з аўтобуса адна. Боязь апраўдалася — на ёй была не школьная форма, а нейкая сіняя сукеначка, белая кофтачка... Ах, не трэба было б! Пераапранулася для мяне, а, галоўнае, магчыма ў сястрынскае... Але калі ўвайшла і ўбачыў гэтыя вочы шэрыя, і вусны, шчочкі — падумаў: дурань, ды свежую кветку стаў хоць у кітайскую парцаляну, хоць у шчарбаты слоік — яна ўсё адно астанецца прыгожай свежай кветкаю... Яшчэ — важна! — сонца з дальняга акна прабілася, асвятліла яе ўсю — і я ўбачыў, што яна не русая, а рыжа-русая... Рыжаватая. Усе армейскія і інстытуцкія гісторыі разам кінуліся ў галаву — што рыжыя самыя сексуальныя... Пахне таннымі духамі. Таксама — для мяне, і таксама — не трэба было б!.. Але добра з ёю. І сорамна. Бабка зайшла, глянула. Іван зазірнуў, выйшаў.

Поделиться:
Популярные книги

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Дрейк Сириус
27. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не царь. Книга XXVII

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник