Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Жанчына гаварыла пра вёску, але ж і пра памяць: вогненная!

Псіхалагічная праўдзівасць гэтых расказаў — немалая гарантыя і ўсякай іншай дакладнасці, фактычнай таксама. Тут магчымы, вядома, і памылкі, правалы памяці (калі што адбывалася, прозвішчы людзей, паслядоўнасць падзей). У такіх выпадках мы стараліся ўдакладняць расказы.

Былыя партызаны расказалі нам, як на шашы Магілёў — Бабруйск была знішчана група карнікаў. Частка тых самых эсэсаўцаў, што забілі ў Борках тысячу восемсот мірных жыхароў.

Ананіч Аляксей Андрэевіч.

«…Было іх так чалавек шэсцьдзесят. Эсэсаўцы. Але што характэрна — характэрна было тое, што калі мы бралі іх штыкі, то яны былі ў крыві. Гэта была адна з груп, што ўчаствавалі ў Борках».

Ананіч Іван Сяргеевіч.

«…Возьмем іх вешчмяшок, дык там дзіцячае барахло было. Дажа вынімалі іх гэтыя фінкі, дык у крыві былі. Яны людзей прыразалі і кідалі ў агонь».

На магнітнай стужцы засталіся нашы настойлівыя (можа, нават і занадта настойлівыя) пытанні: як яно ўсё-такі было, як адбывалася? Эсэсаўцаў было шэсцьдзесят, партызан — сто з нечым, ды з засады — можна было знішчыць фашыстаў, нават нікога не страціўшы. Аднаго толькі партызана паранілі. Але ж, як мы даведаліся пазней, той бой пачаўся не зусім удала.

Ананіч Іван Сяргеевіч.

«…Не даехалі машыны метраў пяцьсот — некаторыя нашы сталі патроны заганяць у патроннікі. I нячаянна адзін партызан выстраліў. Немцы пачулі выстрал. Яны спешыліся, шафёр адкрыў дзвёрку і паціхонечку ехаў. А немцы куветам ідуць…»

Пры такіх акалічнасцях ды такі бяскроўны для партызан бой? Ці не легенда гэта трохі? Шчыра кажучы, мы засумняваліся, што ўсё тут дакладна:

— А колькі іх было ўсіх?

— Іх, гавораць, чалавек шэсцьдзесят было.

— Усіх пабілі?

— Усіх.

— А машын колькі?

— Тры, здаецца.

— I адзін толькі ранены ў вас?

— Так. У нас адзін ранены быў толькі.

— А яны, мабыць, не ўсе па гэтай дарозе пайшлі, бо Боркі вельмі ж вялікія і немцаў больш прыязджала?

— Так, можа, на Магілёў пашлі часць. А мы ляжалі ў сторану Бабруйска.

Потым, распытаўшы добра яшчэ людзей, мы ўпэўніліся, што так і было: сапраўды, надзіва ўдала правёў бой Аркадзь Анцюх, які камандаваў партызанскай ротай. Усё так і адбывалася, як расказваюць Ананічы Аляксей і Іван.

Працягвае расказ Іван Сяргеевіч.

«…Аддае загад: зрабіць не простую засаду, а трымаць сапраўдны франтальны бой. Агню ў нас, мы адчуваем, хопіць — мы рашылі прыняць бой. Для гэтага мы размясцілі ўзводы буквай «Г». А самаму правафланговаму ўзводу камандзір даў каманду: як толькі завяжацца бой, перасякаць шашу і — цэп'ю, для таго каб лягчэй было расправіцца…

Ну, завязаўся бой. Адтуль нашы ўжо сталі перабягаць, каб абкружыць, але — тут біў кулямётчык нямецкі. Я перабег у канаву, дзе немцы, і пакуль падбеглі нашы — развярнуўся і ўбіў кулямётчыка і другога номера таксама, і тут жа, у гэты момант, і мне ў нагу ўдарыла… Я сеў, пакуль мяне перавязалі, прайшло пяць мінут, і бой, аперацыя была закончана. Рабята падбеглі і змялі іх, буквальна за пяць мінут…»

Вядома, так дапытвацца пра ўсе абставіны, «муштраваць» (хай яны нам даруюць!) мы маглі па-сяброўску толькі хлопцаў-партызан. Удакладняць расказы жанчын ці старых, што прайшлі праз усе жахі, не станеш вось такім «адкрытым спосабам». Тут ужо мы стараліся апытаць як мага больш людзей, спецыяльна звяртаючы іх увагу на той ці іншы факт (дату, колькасць ахвяр, прозвішчы, паслядоўнасць падзей і г. д.), шукалі матэрыялы ў мясцовых музеях, глядзелі дакументы ў райкомах і райвыканкомах, звярталіся да дакументальных кніг і спецыяльных прац.

Але гэта — што датычыцца «знешніх фактаў». А пра тое, што чалавек сам перажыў, адчуў, што ён рабіў і што з ім нелюдзі выраблялі, — пра тое вам Тэкля Круглова ці Вольга Мініч так і такое раскажуць, што іх успамінамі можна удакладняць многае. I ўжо не ў маштабах вёскі, ці раёна, ці нават Беларусі. Цэламу свету маюць што сказаць яны — гэтыя жанчыны.

Жывуць сярод іншых, сённяшніх людзей — таксама сённяшнія, тыя, каго мы шукалі, ездзячы з вобласці ў вобласць, з раёна ў раён, з вёскі ў вёску… Па спісах абкомаўскіх, аблвыканкомаўскіх, потым — па райкомаўскіх і райвыканкомаўскіх, а далей — па жывым ланцужку чалавечай памяці: назваў чалавек факт, прозвішча, вёску — едзем туды, а там — новы ланцужок да іншых фактаў і людзей, якія, можа, нідзе, ні ў якіх паперах і не абазначаны. Ланцужок гэты вядзе да ўсё новых і новых людзей, успамінаў, трагедый чалавечага болю і жорсткасці нелюдзяў, адразу перакідаючы цябе, а разам з тым і сонца, і вуліцу з дзіцячымі тварыкамі і галасамі, і дамы, і лес, і дарогу — туды, за тры дзесяцігоддзі назад.

Вось спыніўся наш «газік» сярод пясчанай, нейкай занадта шырокай вуліцы. Пасля пажараў і ад пасляваеннага бязлюддзя ўзнікла такая «прасторная» планіроўка.

Трэба распачынаць гаворку з жанчынамі, што па-нядзельнаму сядзяць каля старых, яшчэ даваенных, бяроз. Тут, вядома, і дзеці круцяцца, хоць і не вельмі многа іх сёння ў вёсках.

Па-рознаму ў розных умовах пачынаем размову — найчасцей адразу з тлумачэння, хто мы і чаго ездзім.

— Ой, успамінаць гэта ці лёгка!

— Яшчэ адзін толькі раз раскажыце, — пераконваеш чалавека, як прабачэння просіш, — мы запішам, надрукуецца гэта, хай людзі ведаюць…

Але часам адцягваем такую размову надалей, бо самім хочацца звычайнай, сённяшняй гутаркі, каб і сонца сённяшняе заставалася, і смех, і галасы дзіцячыя не знікалі…

Пачынаеш з іншага, здалёк:

— Гэта — Пагулянка? I цяпер так вёска ваша называецца? Мабыць, вясёлыя людзі былі дзяды і бабкі, што так назвалі.

— А чаму ж! А мы хіба сумныя?

Ну вось, мы нечакана самі сабе ўскладнілі задачу. Цяпер паспрабуй перайсці да таго.

— У вайну ў вас тут…

I жанчыны, быццам і тону не мяняючы, гучна — пра тое, што «было, а як жа, хапіла ўсім!». Але ўжо некалькі твараў як бы аддзяліліся ад астатніх. Гэта заўважаеш адразу. Найперш вочы бачыш — спыненыя на нечым там, у мінулым…

Жыве чалавек, як усе, у многіх і сем'і новыя, і дзяцей часамі шмат — але ўжо другіх, таксама «новых». Не, неабавязкова твары, вочы гэтыя будуць сумныя ці строгія (хоць такіх большасць). На некаторых блукае нейкая незразумелая ўсмешка. Якой сам чалавек, здаецца, і не адчувае. Не, чалавек зусім нармальны. Ненармальна тое, што ён ведае, што памятае гэты чалавек, штб памятаюць людзі з вогненных вёсак.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Пески времени

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
9.02
рейтинг книги
Пески времени

Убивать чтобы жить 7

Бор Жорж
7. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 7

Афганский рубеж 3

Дорин Михаил
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4