Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Брат пабег прама ў лес, і яго дагналі. У руку вышэй локця і ў галаву… Потым яго там знайшлі.

А я не пабег, я паміж двух хлявоў залез у завулачак. Дзядзькаў хлеў і наш. Сяджу там. А потым, як хлявы пачалі гарэць, дык я думаю, што яны будуць раскідацца і прыдавяць мяне… Я адтуль вылез і хаджу з аднаго боку на другі: каб ён і з дзядзькавага двара не ішоў, і з нашага. I яны мяне замецілі. З напраўлення Ціханя яны ехалі. I паслалі аднаго. Я бачу — ён ідзе… Думаю: яны мяне не відзяць. А потым ён галаву з-за вугла і я з-за вугла. Дык я на яго:

«Панок! Панок!..» Ды гэтым… выбачайце, мёрзлым конскім гаўняком з-за вугла папусціў. А сам бягом на свой двор, цераз калодзеж, цераз плот і паляцеў далей па вуліцы…

Пытанне: — А ён паслізнуўся, немец? Так нам ваша сястра расказвала.

— Паслізнуўся. Ну ён, можа, думаў — гранатай папусціў. Чорт яго ведае, што ён думаў, факт, што так было. Ён упаў, а я за гэты час — на трэці двор… А потым паўзком, паўзком, за капцы, за бурты… Там была канюшня калхозная, а ўжо ад гэтай канюшні да лесу — метраў пяцьсот было. Снег растаўшы быў ад пажару, снегу многа, — ніяк не магу бегчы. Поўз, поўз, а потым усхапіўся і — бягом. Дзе ўжо снег цвёрды. Дабег да лесу, і тут усё роўна як хто мне ў затылак ударыў — цёмна ў вачах… У адну нагу ранілі і ў другую… Пасля ачухаўся, чую — страляюць. I зноў пабег… У Старэве людзі мяне перавязалі, і я пайшоў у лес…»

Негаваркі Мікалай Міхайлавіч. Распытваць трэба было, падварушваць пытаннямі. I сарамлівы. Пра тую мёрзлую «гранату», якою ён, хлапчук, напалохаў дарослага з пагонамі і аўтаматам, ён наогул не думаў згадваць. Каб Зоня Міхайлаўна, сястра яго, да якое мы перад гэтым заязджалі, не расказала пра гэта, дык ён, як сам сказаў нам, «пасцясняўся б гаварыць…».

Дзве старасці

«ГАЛОЎКА ЯГО БАЛІЦЬ…»

У нас быў перапынак, цэлы тыдзень, калі мы былі дома і жылі больш клопатамі і радасцямі свае надзённасці, і таму цяпер сонечны, зялёны чэрвень мы па хатняй інерцыі ўспрымаем яшчэ без страшнага глыбіннага падтэксту — без людскіх успамінаў пра кроў і агонь.

Вёска Альхоўка. Клічаўскі раён.

Спешыўшыся каля патрэбнай нам хаты, ідзём ад машыны да лаўкі перад гародчыкам, на якой сядзіць дзядок. Ціхенькі, сівы, шэры, маленькі. I не ў цяньку, хоць спёка, а на сонцы. Вітаемся, а ён не адказвае, пытаемся, а ён маўчыць. Ды не ад грубасці, мусіць, бо глядзіць ён на нас ці то прыязнымі, ці то бязгрэшнымі вачыма. Не ўсміхаецца — толькі зірнуў адзін раз, даўгавата і абыякава, і зноў глядзіць кудысьці, нібы наперад, нібы ўдаль.

Вартуе штосьці? Абдумвае? Проста любуецца тым, на што глядзеў столькі гадоў, а ўсё ж не наглядзеўся? Відаць, ні адно, ні другое, ні трэцяе: на ўсё на тое патрэбна нейкая актыўнасць, а ён, дзядок, проста глядзіць.

Зразумеўшы, адчуўшы, што гэта — не той, хто можа нам дапамагчы, ідзём у брамку. Ужо на дворыку нас сустракае шустрая, прыветлівая бабуля. Ды яшчэ і талковая — хутка ўцяміўшы, што нам трэба, запрашае ў хату, дзеда свайго з вуліцы не клічучы.

У хаце чыста і пуста, і, не пытаючыся, можна здагадацца, што дзед і баба, як ва ўсіх амаль казках, жывуць адны.

Прысеўшы да стала, бабуля, як і большасць тых, з кім мы ўжо сустракаліся і ў хатах, і на полі, на мікрафон не зважае — проста расказвае людзям, іўсё.

«…Як мяне, кажаце, завуць? Цмыг, Грыпіна Паўлаўна Цмыг. А колькі мне гадоў? Мне ўжо, хлопчыкі, два гады яшчэ і тады будзе восемдзесят. Ой, даўно ўжо жыву-у, ой-ой-ой!.. (Смяецца.) Аён у мяне, мой гаспадар, ужо саўсем… Ён старэйшы за мяне. Мусіць, на трынаццаць ці на чатырнаццаць год. А завуць Амяллян Атрафімаў Цмыг. I той мой дзед быў Амяллян, першы мужык. Гэты мой дзед — удавец быў, у яго пятнаццаць душ забілі немцы, у яме ў той ляжаць. А ён застаўся, гэты дзед.

Ну, я засталася ўдава. Мой сын быў у партызанах. А ён, гэты дзед, ды таго майго дзеда кум. Дык ён кажа:

— Знаеш што, кума, давай мы будзем удваіх. Дык я кажу:

— Ну, давай.

Сын прыбег з лесу, і я спыталася: так і так, сынок, што рабіць?

— Мама, калі дзе прыхінуцца ёсць, дык ты тут і будзь. Можа, калі парцянкі дасі ці рубашку пераменіш мне.

Ну, вот мы і зыйшліся з дзедам, і гадоў, мусіць, трыццаць жывём.

Ужо не ў нашай вёсцы жывём, не ў Сушы, а тут.

А цяпер галоўка яго баліць…

Гэты дзед і гэтыя хлопцы збіраліся кучамі — нядзелька была. I жанчыны папрыбіраліся, старыя і маладыя. Сядзяць дзе-небудзь, сабраўшыся. Ну, і тады гэта дзед стаіць у курані, а тая баба, яго першая, ды кажа:

— Збіраюць на сабранне! Ідзі, дзед.

— Я схаваюся. А яна кажа:

— Чаго схаваешся? — Гэта ж мы такія дурныя, бабы. — Што ты схаваешся — усе ж на сабранне пашлі.

Ну, на сабранне, дык на сабранне. Усе гэтыя бабы, і хлопцы маладыя…

А хат ужо не было — курані. Хаты папалены былі. Зямлянкі былі. Дзед хацеў у зямлянку пад нары, дык яна не пусціла.

Тады гэтыя немцы і кажуць:

— Вот тры чалавекі — гэты, гэты і гэты (старэнькіх ужо: маладых жа пагналі ў плен), тры чалавекі трэба кароў гнаць. I ганіце іх сюды пад раку, на луг, паласіце іх. А тады ганіце ў Кіраўск. А еслі не будзе кароў, дык і вас не будзе!..

Гэта дзед мне ўжо расказваў, калі мы з ім сышліся.

Дык яны пагналі ў Кіраўск.

А яны ўжо іх — немцы людзей тых, што засталіся, — паставілі ў шарэнак, на сабранне. Два пасёлкі было. Кіламетра не было — гэты пасёлак і гэты пасёлак. Дык яны адтуль і адтуль, а пасярод картошка. Выкапалі яму, загатавалі. I паставілі іх у шар, і пілямёты пастаўлялі. I тады: «Столькі і столькі!» I бягом у яму. Гэта расказвалі падводчыкі.

Дык не выдзержаў чалавек адзін з Гарадца, які падводчыкам прыязджаў, — не выдзержаў, памёр.

Людзей у яму, у яму, а тады ён пілямётам пастрочыць, пастрочыць. А бабы возьмуць… як толькі ўжо галосіць, дык так во завязваецца, ды тады ўжо ў яму. Кідаецца. Завязаўшы твар хусткай. А тады ўжо, кажа, другія ўсе…

Адкопвалі потым. Мусіць, сто пяцьдзесят гэтых… чарапоў…

А як закопвалі іх у той яме, дык зямля, казалі, гэтак во дыша, дыша, дыша!.. Гэта подводчыкі расказвалі. Якраз Хвядотавых сваяк быў. Дык ён казаў: «Так усё на мне млела». Памёр той чалавек, ад гэтага і памёр, не выдзержаў.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тициан Табидзе: жизнь и поэзия

Табидзе Тициан Юстинович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Тициан Табидзе: жизнь и поэзия

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Князь Медведев. Дилогия

Вяч Павел
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.