Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Мой муж з сынам таксама пайшоў туды малаціць. У гумне людзі хацелі хавацца па норах, але не паспелі. Немцы адчынілі дзверы. Хто ўспеў цэп хапіць, той нібы малоціць, а хто і не…

А ў дамах яны, немцы, пыталіся: «Дзе мужчыны?» А мая цётка кажа, што малаціць пайшлі. А дзве з Пясочнага, настаўніцы яны былі, сядзяць на печы. Я ўжо ім казала: «Хоць бы вы што вязалі…» Немцы пытаюцца:

— Дзе хазяйка?

А цётка кажа:

— Гэта ў мяне дзве дочкі, і яшчэ пляменнік з жонкай жыве, а ў іх сын.

— А гэтыя хто дзве?

Яна кажа, што гэта людзі з Пясочнага.

— А чаго яны тут у вас?

Яна кажа:

— Тут мае дзяўчаты, і яны прыехалі, скудзельніцамі. Што ж іначай гаварыць?

Яны ка мне:

— Дзе муж?

Ім мужчыны трэба былі.

Я кажу:

— Малоцяць там у гумне.

— Пайдзі пазаві.

Я пайшла пазвала.

— Партызан? — пытаецца. Аёнкажа:

— Пан, які ж я партызан? Вось спытайцеся ў хазяйкі, мы сумесна жывём.

А былі і немцы, і былі паліцаі.

— А гэта хто? Ён кажа:

— Гэта з Пясочнага. Вот у цёткі дочкі, яны падругі, дык яны прышлі да яе.

I немцы ў мужа спрашываюць:

— А калі яны прышлі?

Ён кажа:

— Сёння.

А тыя кажуць:

— А мы тут цэлую нядзелю жывём.

Ужо не ў адно пайшло. Ім вераць, а яму не. А бярозавая палка добрая, лепшая, як у мяне во, ды з балдавешкай. I давай яны яго біць… I настолькі білі, што прама ён чорны ўвесь быў. А той палку ў сторану адставіў і на другога кажа:

— Застрэліць.

Бачу я, што бяда, давай прасіцца:

— Пан, гэта няверна, яны сёння прышлі. Пайдзіце вы паглядзіце: яны з Пясочнага, да ўсіх наехалі, не толькі да нас. Унекаторых хатах па дваццаць чалавек, па пятнаццаць, і коні стаяць пазапраганыя, і ў гумне многа…

Яны і пайшлі глядзець.

I прышоў ужо вечар.

У цёткі дом вялікі быў, і іх сабралася чалавек з пяцьдзесят. Нанасілі саломы. А мы на кухні памясціліся. На палу каля печкі паселі і мы, і падводчыкі, што іх прывезлі. Я ў аднаго гэтага чалавека і пытаюся, падводчыка:

— Дзядзька, дзе яны што робяць?

Дык яны кажуць:

— Нічога.

А другі кажа:

— А ў Пясочным? Адну дзевачку ўбілі і дом спалілі… Ну, у мяне ўжо мысль плахая, калі яны так сказалі. Доўга не чакаючы, прыходзяць і пытаюцца па-польску:

— Гдзе господа ж?

А ён жа сядзіць радам са мной. Ён кажа:

— Я.

— Ану ўпярод!..

Паколькі яны гаварылі, што застрэляць, дык я ж і пашчытала, што бяруць застрэліць. Ён падняўся і кажа:

— Прашчайце ўсе.

Куды забралі — не ведаю…

Пачакаўшы, — дзетдом гарыць. Думаю я: відаць, туды яго завезлі. Там забілі…

Яшчэ ціха было назаўтра, але я ўсё чуствавала, што будзе плоха.

А там у нас сарайчык быў, дзе стаяла цёлка і кабанчык.

Дык я кажу на сына:

— Ідзём туды. Случайна што, дык мы ў лес.

Не ўспелі мы дайсці туды — ужо стрэл палучыўся. У нас была ў сене, у сарайчыку, нара прабіта, дык сын кажа:

— Мама, я палезу туды.

А дале я гавару:

— Не, ты лепш лезь на гару, і я за табою.

Ён лезе, а два немцы ўваходзяць якраз… Дык я яго — за ногі. Гергечуць яны, чорт іх знае што. А я ім гавару:

— Пан, я даю есці карове.

А яны гавораць па-нямецку. I давай нас штурхаць, сына і мяне. Так во сарайчык наш стаіць, а так во тое гумно вялікае, дзе яны малацілі, мужчыны. Ужо дзверы адкрыты. I стаў такі вялікі снег ісці! Дык яны, немцы, адзін за яго, а другі за мяне. Упіхнулі ў тое гумно. I далі два выстралы. Сын пабег, а я ўпала. Так упала, не ранілі. Мне не больна. А ў сына, відаць, папалі, што і не войкнуў. Такая мысль у мяне пабегла…

Пытанне: — А колькі яму гадоў было?

— Чатырнаццаць гадоў.

Стала гумно гарэць… А там сем гаспадароў складалася. Збожжа. Дык там усё перамешана… Як я ўпала, дык яшчэ і саломы на сябе нацягнула. Калі салома стала гарэць, дык я падумала, што я ляжу пры сценцы, пры акенцы, праз якое ішоў пас малацілкі. Падымаюся к гэтаму акенцу і гляджу — яны стаяць. А наперадзе будынак гарыць, і гэтае ж гумно гарыць… А там яшчэ з гумна ў манеж, дзе малатарня, вялікае акно, і яно калючай провалакай закрыжована. Папробавала я адну столку — яшчэ во раны засталіся, — адна столка была з гваздом, дык адарвалася, а другая — з прабоем, ніяк. Усё — не вылезеш. Дык каб гэта чалавек нармальна, а то ж увесь…

I ў гэты момант мой сын:

— Мама! Ты жывая? (Плача.)

Я кажу:

— Жывая.

Ён вырываецца бегчы. На ім быў кажушок — ён скінуў. I шапка гарыць на ім, і пінжачок гарыць… (Плача.) Набрала я снегу, стала церці, яго тушыць. А ён вырываецца бегчы. А я гавару:

— Сынок, яшчэ стаяць!

Пытанне: — А вы ўжо выйшлі з гумна?

— Не, у гумне. Вецер клоніць, дзверы адкрытыя, снег вялікі кідае, і мы пры самых дзвярах…

I вот у той момант яны адыходзяцца, гэтыя немцы, бо другія будынкі гараць, і на іх дым вялікі.

I мы за імі выходзім, — вось так, як ад мяне да вас. Як яны маглі не аглянуцца? Судзьба нейкая ёсць на свеце… Манеж каля гумна не крыты. Гумно згарэла, а манеж застаўся. I мы зайшлі туды. I толькі крык чулі, стрэл вялікі і крык…

Сын можа бегчы, а я не. «Мамачка, ты раненая». А я кажу, што не. Але адкуль жа кроў? А ў мяне гэтая рука парваная была ўся. Не чуствавала я. Ну, ён можа бегчы, а я не. Там было такое дзерава вялікае, зрэзаная ёлка. Снегу многа надула. Ён мяне цягне хоць у гэтую ёлку, у снег. Ну, куды ж ён мяне дацягне! Чатырнаццаць лет было. Дык я кажу:

Поделиться:
Популярные книги

Боярский сын

Калинин Алексей
1. Во славу Рода!
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боярский сын

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Города в полете

Блиш Джеймс Бенджамин
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Города в полете

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Жут

Май Карл Фридрих
Приключения:
вестерны
6.25
рейтинг книги
Жут

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

Группа крови на рукаве. Том 2

Вязовский Алексей
2. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Группа крови на рукаве. Том 2

Заповедник гоблинов (сборник)

Саймак Клиффорд Дональд
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Заповедник гоблинов (сборник)

Князь Целитель 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 5

Болезни ног и варикозное расширение вен. Лечение и профилактика

Нестерова Дарья Владимировна
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.25
рейтинг книги
Болезни ног и варикозное расширение вен. Лечение и профилактика

Бастард Императора. Том 16

Орлов Андрей Юрьевич
16. Бастард Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 16