Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Назаўтра ўсталі: няма нідзе нікога і нічога, усё ўжо.

I так ужо і асталіся гараваць: і мучаліся — і па лясах, і па палях, і ўсюды. I голыя, і галодныя, і босыя, і ўсякія…»

Бабуля з зёлкамі ў руках на прыполе змоўкла. А маладзейшыя сама разгаманіліся. Не паспявалі мы разабрацца, улавіць, запісаць, хто гаворыць. Так і даём, уперамешку, як гаварылі яны, адна за адной, адна адну перабіваючы:

— …Вельмі многа раз нападзенне было, вельмі! Яшчэ прыйшлі, абнялі ўсю дзярэўню, якія мужчыны былі, хто ў зямлянцы — усіх да аднаго забралі і зноў на завод пагналі. Такое ўжо было гора, што нікому такога гора не было…

— Хлапца тут зноў убілі, трох мужчын убілі — гэта ўсё после таго, калі ў школе папалілі…

— Вельмі нападзенне было бальшое на Люцін. Знаеце: завод і лес. Нідзе нічога не бачым. З Біркава, з завода, адусюль — ды на Люцін!.. Дзявацца не было дзе. Што прыдбаў у хату, якога каржа, драніка якога адкапаеш ды калі прыгатуеш — і то схопяць…

— Дзе ж мы гатавалі? На цяпле, на дварэ. Не было дзе ні леч, ні стаць — вельмі, вельмі нісхадзімае гора было…

— Адусюль нападзенне! Адусюль — і з завода, і з Заполля, з Біркава — адусюль. Ды ўсё ў Люцін, усё ў Люцін. Вельмі балыпое было гора…

— Першыя дні, пакуль парабілі гэтыя зямлянкі — запаляць кастры. Сцяпан гэты выйдзе: «Уставайце, фабрыка ўжо работае». Ну, шуцяць ужо, ну што ж рабіць? Есці няма чаго. Хто дзе якія стрэлкі са шчаўя, жолудзі — усё сабіраем, ядзім. Босыя, ой!..

У хату старой настаўніцы прыйшлі дзеці з букетамі кветак. Разам з жанчынамі і дзецьмі ідзём да брацкай магілы, на былое пажарышча школы, у якой да вайны вучыліся люцінскія дзеці, якая стала потым вогнішчам жахлівай смерці іхніх бацькоў…

Ціха стаяць над магілай бярозы. Замоўклі і дзеці.

Недзе тут сядзела тады са сваімі дзецьмі настаўніца, амаль непрытомная ад жаху глядзела на страшны агонь, чула перадсмяротныя крыкі людзей…

Недзе тут праходжваўся з аўтаматам, грэўся каля агню той забойца-фашыст, дзелавіта паўтараючы:

— Гут! Гут!..

Новыя дзеці

«.. Я ў другой групе ішла. Тыя людзі — як заплакалі! Усялякімі галаскамі, як пчолы. Яны — як касанулі! Усё… Як касанулі па нас, я ўспела накланіцца, і яна скальзанула — валасы так панясло і хустку, і тутака кроў… Я ляжу жывая, і дзіця жывое. А я так жму яго ліцом, а яно крычыць. Чуствую, што задушваю, сэрца баліць. I я жывая, і дзіцё жывое. Пушчу вальней, яно закрычыць…

А яны ходзяць з пісталетамі і дабіваюць. Дайшоў да мяне, чую, што дзіця крычыць… У тое дзіця бахнуў, і мне пальцы ён прастрэліў.

I дзіця сціхла, кроў на мяне, чую, свішча на твар…»

(З расказу Марыі Кулак. Баравікі Слонімскага раёна.)

Страляючы ў натоўп, білі па грудзях, па галовах. Дзеці, што не на руках, ціснуліся да ног, да каленяў бацькоў. Сярод тых, хто заставаўся жывы, падалі жывыя ў груды мёртвых — найперш дзеці. Колькі іх — так і закапана жывымі, і кінута ў калодзежы, у полымя — жывымі!..

«…Мужчына адзін з сяла падыходзіць і кажа:

— Хто жывы — уставайце, немцы паехалі! Бацька мой пазнаў яго па голасе, падняўся і кажа:

— Ну, я жыў.

…І ён пачаў глядзець. Кажа:

— Усе мае дзеці ёсць, адной толькі дзевачкі няма, шэсць лет, але яна не магла ўцячы, бо яшчэ дзіця.

Стаў ён глядзець, і я аказалася. Дык мне ўжо ногі людзьмі папрыдаўлівала, усе косці…»

(З расказу Яўгені Бардун. Ніз Слонімскага раёна.)

«Ёсць» — значыць, няма, забітыя. Вось так страшна перавярнулася ўсё ў свеце, у жыцці таго чалавека.

Няма, не засталося нікога з ранейшай сям'і. З усёй вёскі (ці нават некалькіх вёсак) засталіся жыць некалькі чалавек, і яны зноў пабраліся сем'ямі. «Мы з ім пабраліся, пажаніліся сіротамі», — кажа Вольга Мініч пра сябе і свайго цяперашняга мужа, у якога ў Хвойні таксама ўсіх спалілі.

Так і ў Вольгі і Мікіты Гайдашоў з вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна…

У Аляксандра Заўэра з вёскі Булкава Акцябрскага раёна…

I зноў — дзеці. Калі маладымі яшчэ пабраліся.

Іван Рубец з Акунінава Слонімскага раёна: «Шэсцера было — шэсцера і ёсць…»

А часта нават і болей, чым было, чым адабрала вайна, смерць, лютасць ворага.

Некаторыя, не, многія падкрэсліваюць самі, напамінаюць нам (ці сабе зноў і зноў!), што вось было ў яго, у яе, у іх было столькі дзяцей, дык і цяпер столькі ж — нават больш.

Хацелася ўсіх «вярнуць» — і сыноў і дачок…

Калі мы слухалі тых людзей, бачылі тое трывожнае бацькоўскае ці мацярынскае новае шчасце — святое іх шчасце! — мы, вядома, не пыталіся, ці можна «вярнуць».

Але ўвесь час помнілася:

«…Аднаўляе Бог нанава Іова, дае яму зноў багацце, мінаюць многія гады, і вось у яго ўжо новыя дзеці, іншыя, і любіць ён іх — Госпадзі: «Дык як мог бы ён, здаецца, палюбіць гэтых новых, калі тых ранейшых няма, калі тых страціў? Успамінаючы тых, хіба можна быць зусім шчаслівым, з новымі — як раней, як бы новыя ні былі яму мілыя?»

Гэта з «Братоў Карамазавых» Дастаеўскага…

I гэта век мінулы, дзевятнаццаты — таксама не мірны. Але каб столькі людзей спазналі гэта, каб такое чыталася ў вачах, на тварах, у голасе столькіх вяскоўцаў!..

Тыя пакутлівыя, «дастаеўскія» думкі, праблемы сталі раптам горкай паўсядзённасцю…

Першая сусветная вайна: працэнт мірнага насельніцтва ад усіх забітых — 1З;

другая сусветная вайна — каля 70;

Карэя — 84;

В'етнам — каля 90.

Гэта падлічана амерыканскім прафесарам Куімсі Райтам.

Так, жыццяздольнасць, стыхійная моц народа — як гэта важна!

Людзі, пра якіх тут гаворка, не проста «вяртаюць» сабе дзяцей. Яны жыццю вяртаюць жыццё.

Але чаго няма ў іх, у нашых людзях, дык гэта бяспамяцтва. Ні ў голасе, ні ў вачах — калі расказваюць яны пра сённяшні свой дзень, пра новых дзяцей.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Узы крови

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.30
рейтинг книги
Узы крови

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Черный Маг Императора 18

Герда Александр
18. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 18

Боги не врут... 3

Седых Александр Иванович
3. Хранитель
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боги не врут... 3

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1