Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Цяжка было даверыцца Веры, хоць дзяцюк ужо спанатрыў, што сустрэўся зь нечым новым, ягонай усёпаглынаючай сiлай. Каханьне ўжо завязалася, расло, разгаралася, ахоплiвала ўсю ягоную iстоту. Так, яно ўжо iм завалодала. Цiкавiла яго, чаму дзяўчына хацела ведаць i колькi разоў прост-напраст дамагалася, каб расказаў ёй, што й дзе рабiў падчас апошняе вайны. Цi гэта звычайная людзкая цiкавасьць блiзкай, каханай асобы, цi што iншае? Самае-ж галоўнае, - чаго пазьней Алесю давялося цi раз шкадаваць!
– яму ў галаву нiяк тады ня прыйшло. Чаму-б яму было тады не зрабiць таго элемэнтарнага, значыцца, як ураднiкi казалi - "навесьцi спраўку", проста пастарацца даведацца пра гэту дзяўчыну ўсё асноўнае: хто яна, адкуль, чаму i як тут апынулася, чым яшчэ займаецца i iншае?

Тымчасам яна была вось тут, пад рукой, пад ягонымi загадамi. I быццам недасягальная. Часамi сумная, задуманая. У часе працы iхныя сьцежкi спатыкалiся. На тым прывабным твары зьяўлялася казённая ўсьмешка. Дзяўчына трымалася неяк на адлегласьцi, хоць была ветлiвая i ў выкананьнi службовых абавязкаў бездакорная. Памiж iмi вырасла нейкая нябачная перагародка i, як спасьцярог Алесь, сталася тое зь Верынай волi. Аднойчы ранiцай Алеся прыемна зьдзiвiла тое, што Вера сустрэла яго сваёй шырокай сонечнай усьмешкай i першая пачала размову, быццам мiж iмi нiколi й нiчога прыкрага ня было. Загадка. Як вытлумачыць такую раптоўную перамену? На працягу колькiх дзён такая халадэча, а тут... раптам... Што гэта такое? Хутка адбудавалiся масты. Дзяцюк запрасiў Веру на нядзельны пiкнiк.

У прыгожы сонечны дзень малебен адбыўся ў гаi на фарме аднаго з суродзiчаў недалёка гораду, Алесь знаёмiў Веру з усiмi прысутнымi. Гэта лёгка йшло на пiкнiку, дзе адбывалiся розныя гульнi й танцы. Вера спасьцерагла зь якой пашанай ягоныя суродзiчы адносiлiся да Алеся, што й спрычынiлася да ўважлiвых гасьцiнных адносiнаў да яе. Нядаўныя iмiгранты, калi даведалiся, што яна ў Канадзе радзiлася, хвалiлi яе за тое, што добра пабеларуску размаўляла. Калi-б выбiралi прыгажуню пiкнiку, Веры напэўна трапiў-бы вянок на галаву.

Пытаньнi: дзе яна радзiлася? Як гэта яна так прыгожа пабеларуску гаварыць навучылася? Цi яе бацькi навучылi? Хто яны? Што яна думала пра старую беларускую, абаламучаную камунiстамi iмiграцыю?

Алесь памагаў Веры, як мог, а сама дзяўчына ветлiва й асьцярожна старалася адказваць на шматлiкiя пытаньнi. Спасьцерагла, што магла-бы iлгаць зь вялiкай лёгкасьцю. З боку гэтых зычлiвых i гасьцiнных "новых Канадыйцаў" не заўважыла нiякiх намёкаў на падазронасьць. Тут-жа наверсе, дэманстрацыйна цьвiла шчырасьць i сяброўства. Адразу залiчылi яе ў сваю грамаду. Дзяўчыне цяжка было сьцямiць, што гэтыя людзi зрабiлi-б зь ёй, калi-б ведалi пра ейную запраўдную так званую мiсiю. Цi магло гэта быць, што гэтыя наскрозь, як вока бачыць, шчырыя й гасьцiнныя добразычлiвыя людзi некалi былi фашыстоўскiмi забойцамi-калябарантамi, катамi собскага-народу, а цяпер ёсьць страйкбрэйкарамi, як некалi ўлажыла ў ейную галаву савецкая прапаганда?

– Як-бы табе падабалася правесьцi канец тыдня са мной у прыгожым рэсорце?
– спытаўся ў Веры Алесь па дарозе ў горад.

Дзяўчына ўважна глядзела Алесю ў вочы, як-бы там хацела прачытаць ягоныя намеры. Пытаньне-ж няштодзённае.

– Ня ведаю. Раскажы, што за рэсорт.

– Да Пайн Рыдж даехаць займае, не сьпяшаючы, тры гадзiны часу. Мой сябра ёсьць уласьнiкам рэсорту. Вельмi прыгожае месца над ракой у пушчы. Добра адпачываецца пасьля шуму й бруднага гарадзкога паветра. Калi-б ты захацела для сябе цэлы катэдж, магла-б быць праблема, але...

– А што там рабiць?

– Рыбачыць, плаваць, па пушчы валачыцца, у тэнiс гуляць, адным словам...

– Цудоўна, - сказала дзяўчына.
– Ты-ж ведаеш як я люблю прыроду.

– Любiш больш, чым мяне?
– жартаваў Алесь. На дарозе аўты рухалiся звольненай скорасьцю, адно амаль у прытык да iншага, як звычайна бывае гэтта калi жыхары ў нядзелю над вечар вяртаюцца з адпачынку недзе на прыродзе.

– А хто табе сказаў, што я цябе люблю?
– Вера лёгка таўханула дзяцюка пад бок.

– Стой, зважай!
– сур'ёзна крыкнуў Алесь.
– Я вось капiтан гэтага карабля i мы плывём з хуткасьцю трыццацi мiляў у гадзiну ўцiснутыя шчыльна ў мора iншых караблёў, напоўненых закаханымi людзьмi.

– Прабачце, мiстар капiтан, трымайце зрок на гарызоньце, а рукi на рулi!

Дружна зарагаталi.

– Гаворачы пра той ўiкэнд... я згаджаюся на плаваньне, тэнiс ды вандроўкi ў лесе...

– Добра, - сказаў Алесь, - мы будзем займацца тваiмi гобi... Знаю там яшчэ аднаго заядлага рыбака. Праўда, ён любiць рыбачыць iз натхненьнем i ў адзiночку. А так агулам гэта надта таварыскi чалавек.

– Хтосьцi мне знаёмы?

– Пазнаёмлю цябе i спытаюся яго, якой ён думкi.

– Думкi пра што?

– Пра цябе, мая даражэнькая.

– Ого як! Да чаго ты мяне рыхтуеш?

– На гэта будзе адказ пазьней.

– А хто такi той чалавек?

– Ты ўжо зь iм знаёмая, хоць не асабiста. Чытала яго творы. Антон Шпак.

– Я вельмi рада буду бачыць яго!
– радасна сказала Вера.

Алесь уважна паглядзеў на дзяўчыну, крыху зьдзiўлены такой выказанай радасьцю бачыць беларускага пiсьменьнiка.

– Ведаеш, што я люблю добрую бэлетрыстыку. Ты-ж мне пазычаў Шпакавы кнiгi. Жывых пiсьменьнiкаў я не спатыкала. Мяне цiкавяць гэтыя людзi: як яны запраўды жывуць, паводзяць сябе ў таварыстве, наагул цi практычныя яны, цi толькi ўмеюць фантазiраваць, тварыць розныя пэрсанажы й сюжэты...

– Дык вось аднаго такога пазнаеш. Праўда, ёсьць адно пытаньне да цябе: цi наняць для цябе асобную будку, цi як?

– Наймi памешканьне, дзе ёсьць дзьве спальнi.

Алесь паглядзеў уважна на Верын твар. Цi яна так яму давярала, што згадзiлася начаваць пад адной страхой, цi можа, - не, гэтага нiяк нельга дапусьцiць, - ён выглядаў у яе вачох нейкай авечкай?

Вера старалася ўтрымаць раўнавагу. Наапошку яна ведала тое, чаго так дамагаўся Капшун. Сустрэне чалавека, ацэнiць яго, даведаецца як i з чаго ён цяпер жыве ды неўзабаве дасьць Капшуну поўную справаздачу. Спадзявалася, што на гэтым скончыцца ейнае заданьне цi мiсiя. Пара ўжо. Трацiла цярплiвасьць, слухаючы розныя дакоры з боку нуднага Капшуна, хацела высьлiзнуць спад ягонае дысцыплiны. Даволi. Магчыма цяпер, калi ўжо наклёўвалася зусiм памыснае завяршэньне таго заданьня, будзе мець магчымасьць сканцэнтравацца на гэтым дзяцюку. Кахала яго. Усьведамiла гэта поўнасьцю пасьля тае спрэчкi ў парку.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I