Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Нiк, прашу цябе, ня зьдзекуйся! Мне нялёгка. Добра, што маска...

– Дык ты хочаш быць ананiмнай? Калi такую працу гэтак ненавiдзiш, дык хто цябе змушае да яе?

– Нiхто, Нiк, нiхто. Абставiны... Мне прыкра, Нiк, шмат рэчаў не магу табе высьнiць. Я паехала ў Ню-Ёрк, спадзявалася знайсьцi там недзе працу ў якой канторы сакратаркай. Мела там сяброўку. Не ўдалося мне. Аказалася, што адна знаёмая працуе ў гэтым барлеску. Калi пабачыла мяне, пачала хвалiць мой выгляд i раiла мне паспрабаваць стрыптыз. Я кпiла зь яе, каб адчапiлася ад мяне. Яна сур'ёзна пераконвала мяне, што гэта зусiм паважная прафэсiя.

Нiк уважна пазiраў у ейныя вочы. Ня бачыў у iх ценю хвальшу.

– Я апынулася ў цяжкiм становiшчы. Бяз працы, у пазыкi залезла. Даходзiлi слухi, нiбыта мяне шукаюць. Якi-ж тут маеш выбар? Аднаго дня я лiстала нейкi журнал i пабачыла жанчыну ў масцы. Голад i даўгi - не сябры. Нарадзiлася iдэя... ў масцы. Сяброўка мяне завяла.

Вера спынiлася.

– Ну i?

– Нiк, запраўды я не прадбачыла, што там ёсьць аж так многа кандыдатак. Нiколi не ўяўляла. Ну, я меркавала, што й тут будзе завал. Калi-ж ёсьць, як вiдаць, такi вялiзны выбар, дык ты мусiш пэўна таму энтрэпрэнеру сэксам адгадзiцца, цi што... Усё гэта мне здалося агiдным.

Падалi напiткi. Вера перастала апавядаць, быццам чакаючы, каб Нiк яе спанукаў.

– Дык, за тваё здароўе!
– Нiк падняў келiх з брэнды.

– На здароўе.

Вера ледзь памачыла вусны вiном i прадаўжала.

– Калi прыйшла мая чарга, я пайшла на iнтэрвю. Праўда, гэта цяжка назваць словам "iнтэрвю". Той агент намякаў, рукамi лез, можаш уявiць сабе. Здавалася мне, што памру з сораму. Я ўцякла дамоў i плакала...

I запраўды сьлёзы наплылi ў ейныя вочы. Выняла хустачку, выцерла iх. Нiку зрабiлася няёмка.

– Ведаеш, - прадаўжала Вера, - усё-ж ня было выхаду. Пайшла назад i, пасьля спробаў на сцэне, мяне ўзялi.

– Прабач за пытаньне: мусiла ты яму сэксам заплацiць?

– Нiк, ня ткай носа туды, дзе ня твой бiзнэс... Хоць я магу з гордасьцю сказаць, што абыйшлося бяз гэтага. Цяпер твая цiкавасьць ужо задаволiлася?

У вачох ейных зьявiлася перамога.

– I як-жа так скора ты да зоркi дабралася?
– насядаў Лок.

– Але-ж ты недаверлiвы, Нiк. Скажу праўду: трыкi памаглi!

Яна зьдзеклiва ўсьмiхнулася.

– Цi магу ўсё гэта пераказаць Алесю?

– Нiк, баранi Божа, не рабi гэтага!

Голас ейны задрыжэў. "Добры знак", - падумаў Нiк.

– Чаму-ж ты ня хочаш, каб я твайму дарлiнгу ўсё расказаў? Можа ён будзе захоплены тым, што ягоная мара ўжо зоркаю стрыптызу сталася? Можа гэтая вестачка ўваскросiць яго з дэградацыi? Га?

– Нiк, навошта тут твая iронiя i розныя кручкi? Я не магу гэтага зьнесьцi, бо сёе-тое чула пра тваю мараль. Якое права маеш адносiцца да мяне, як нейкi судзьдзя? Цi ты ведаеш маю праблему, цi тыя абставiны, у якiх я была апынулася? Ты расказваеш пра Алеся i спачуваеш яму. Дзякую табе за тое, што ты памагаў чалавеку, якога кахаю. Але пра мяне, упiкаць мне? Прабач...

Дзяўчына злавалася i ў гэнай злосьцi станавiлася надта прывабнай. Iншая, на яе месцы, даўно апынулася-бы мiж сапсутых наркотыкамi прастытутак. Запраўды, Нiк набраў да яе пашаны цяпер, вось у такой адкрытай гутарцы. Алеся якраз вось такая асоба можа выцягнуць назад з дрыгвы дэградацыi.

– Прабач, Вера, я мусiў-бы крыху накш... Можа гэта нешта такое ў маiм характары, што пхае, каб iншых крыўдзiць. Выбачыш мне?

– Я табе ўжо прабачыла, - зазьзяў твар Веры.

– Дзякую. Ты - надзвычайная дзяўчына. У адну хвiлiну ты ўспыхнеш выбухам злосьцi, а ў наступную прамянiшся сонечнай усьмешкай. Гаворачы шчыра, я зайздрошчу Алесю.

– Цяпер-жа ты лiсьлiвы...

– Ды не... Хачу спытацца, вяртаючыся да галоўнага: запраўды ня хочаш, каб расказаў Алесю пра цябе?

– Не цяпер, Нiк, прашу цябе.

– Нават не сказаць, што цябе сустрэў?

– Прашу цябе памаўчаць, Нiк. Расказ пра мяне толькi прынясе яму горыч i цярпеньне. Я спадзяюся, што яго скора пабачу. Ня пытайся калi, я пастараюся. Вер, Нiк, што тут мне працаваць нялёгка. Некаторыя з гэтых сук такiя зайздросныя, што, каб маглi, яны-бы мяне жывой зьелi.

– Згода, Вера. Але я мушу змывацца ўжо, мне час. Нешта хачу табе запрапанаваць. Давай, зробiм такi дагавор: я нiчога цяпер не скажу Алесю пра цябе калi ты прыабяцаеш быць са мной у кантакце й дасi мне свой адрас. Строга, пасяброўску, Вера, кажу табе, што я гатовы табе поўнасьцю давяраць. Спадзяюся, бязумоўна, што й ты мне давяраеш. Дасi мне адрас, цi што?

– Нiк, я табе давяраю i тое самае хацела табе прапанаваць. Пасяброўску, зразумела. Верыш?

– Ды што, можа хочаш, каб на бiблiю прысягнуў?

– Я сур'ёзна, Нiк. Не жартуй. Я сур'ёзна хачу ведаць пра Алеся, прашу мяне iнфармаваць. Дык давай замяняемся адрасамi.

Так i зрабiлi.

– Хачу папрасiць цябе, Вера, сьпяшы да Алеся. Ён ёсьць надзвычайна цэнны, проста высакародны ды вялiкадушны чалавек. Я тут не абыякавы. Цаню яго й стараюся дапамагчы яму. Запраўды турбуюся пра яго. Прашу цябе, Вера, памажы яму.

– Добра, Нiк, абяцаю, - сказала Вера, калi ўжо ўсталi, каб пакiнуць рэстаран.
– Жадаю табе i Алесю ўсяго найлепшага. Да наступнай сустрэчы.

Яна лёгка пацалавала Нiка ў шчаку й сардэчна пацiснула яму руку на разьвiтаньне.

44

Алесь гойдаўся ў сваiм крэсьле й пазiраў праз вакно пакою на вулiцу. Наняў гэты пакой у свайго сябры пасьля таго, як перастаў працаваць у Трыфты Тонi. Гэтта ён праводзiў цяпер бальшыню свайго вольнага часу. У пакоi было адно неабходнае: стол, тры плястыковыя крэслы, ложак з пасьцеляй i шуфляда. Гара кнiгаў займала цэлы кут. Некаторыя зь iх - у кардонавых скрынках. Кнiгi й паперы беспарадкам ляжалi й на стале.

Алесь аднойчы быў урачыста пастанавiў напiсаць гiсторыю свайго жыцьця. Добра папацеўшы, напiсаў быў ужо тры першыя разьдзелы, а аднаго дня, у прыплыве раптоўнай злосьцi, выкiнуў усё тое на сьметьнiк. I запраўды, хто будзе цiкавiцца ягонай пiсанiнай? Уся тая эмацыянальная жоўць, якую вылiў на паперу, - мяркаваў Якiмовiч, - гэта стрэл у пустое... Цяпер-жа, пачуцьцёва здраньцьвелы, Алесь доўгi час кiваўся ў сваiм крэсьле, глядзеў на вулiцу.

Мог-бы ён зусiм дакладна апiсаць усе тыя малыя падзеi, што там адбывалiся: што суседзi робяць i ў якi час, якiя дзецi i зь кiм гуляюць, калi палiцыя начэплiвае штрафныя жоўтыя бялеты на аўтамабiлi, каторыя тут ставiць можна толькi ў пэўныя абмежаваныя гарадзкiм правам гадзiны. Алесь прадаў свой Олдсмабiл i большасьць грошы ўжо выдаў на ўтрыманьне. Хутка павiнен знайсьцi працу. Нiк абяцаў, што можа ўзяць яго ў Трыфты Тонi, хоць ягоная калiшняя пазыцыя была ўжо занятая. Атрымаў яшчэ пару лiстоў ад маткi з просьбай, каб вяртаўся на бацькаўшчыну. Бальшавiцкая пастка. Матцы памагчы ня мог, а самому ў варожую пятлю лезьцi?

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Я С СССР! Том 5

Вязовский Алексей
5. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.22
рейтинг книги
Я С СССР! Том 5

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII