Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Мы ж задатак узялі…

— Задатак можна і вярнуць.

— Брыдка будзе. Людзі абы-што пачнуць гаварыць. Як пра несур'ёзных і не сталых.

— Якое тут брыдка, калі мы хочам застацца на сваёй бацькаўшчыне?!

— Глядзі сам, Сцяпанка, — прамовіла яна. — Як рошыш, так і будзе. Ехаць — дык ехаць, застацца — дык застацца. Ты ж — гаспадар, як кажуць, галава.

— А ты — шыя, — усміхнуўся. — Куды шыя павернецца — туды і галава.

— Не, я не буду настойваць.

Ён закахана паклаў ёй на плячук далонь. Яна прытулілася шчакой да яго дужай, але лёгкай рукі, арасіла яе слязьмі:

— Харошы мой і любы…

Ён прыгарнуў яе, здаецца, зусім лёгкую і слабую. Яна падняла галаву, і іхнія вусны, здаецца, самі па сабе самкнуліся ў доўгім пацалунку. Калі перавялі дыханне, яна радасна прашаптала:

— Сцяпанка, у нас будзе дзіцятка.

— Дзяўчынка?

— Дзяўчынка.

— I такая паглядная, як ты?

— Не ведаю, любы, — адказала. — Няхай будзе падобная на цябе. Кажуць, калі дачка пойдзе па бацьку, дык будзе шчаслівая. Дык няхай будзе ёй шчасце.

— Няхай, — па-маладому ўсцешыўся ён. — Але я хачу, каб яна была падобная і на цябе.

— Няхай, — згадзілася і яна.

— Калі яна тут заявілася, дык няхай тут і народзіцца, — сказаў. — На сваёй зямлі, у сваёй хаце…

7

Увечар, калі вярнулася ад Францішка Грыгарцэвіча маці і парадавалася, што яны, на яе думку, добра прадалі сядзібу, Сцяпан пачаў нялёгкую размову.

— Мамуся, — улучыў хвіліну і загаварыў ён, калі кабеты памылі пасуду, прыбралі на кухні і прыселі на хвіліну не столькі адпачыць, але каб пабыць разам у добрай сямейнай згодзе. — А можа, усё ж застанемся тут?

Маці (а яна сядзела пры пліце і папраўляла лучыну) устрапянулася, прыклала руку да ўпалых грудзей і аж разгубілася. Затрывожана зірнула на яго, на нявестку — яны, седзячы побач на столаку, не вытрымалі яе жалас-на-напалоханага позірку і таго болю, што, мусіць, зата-піў яе душу.

— Што вы, дзеці?

I яшчэ праз хвіліну:

— Рашылі ж разам ехаць, задатак узялі ад чалавека! Сцяпан, ведаючы, што Марысі яго слова як мёд на душу, але яна будзе маўчаць, павёў сваё далей:

— Шкода, душа баліць, мамуся, пакідаць агораны дом, гаспадарку, вёску, сваіх людзей. Перажылі ліхалецце, на ногі станавіцца пачалі…

— А мне, дзеці, душа і сэрца не баляць? — скрушліва захітала галавой маці. — Я ж болей за вас тут пражыла. Усё знаёмае, роднае якраз тут, бацькі і прадзеды, нябожчык Уладак у гэтай зямлі ляжаць… Хіба я паехала б куды ў свет, каб не так усё склалася?

Ражком белай хусткі выцерла пад вачыма, неяк уміг сагнулася, быццам увайшла ў сябе:

— Хіба я сама тую нашу хату паліла, у Нямеччыну з дзецьмі ездзіла? Хіба я вінаватая, што бавэр Юзіка збіў па галаве, розум хлопцу парушыў? Ці хіба я падгаворвала, каб Анелька з Антонікам Сталіна баяліся і не хацелі вяртацца дадому?

Маці выказвала праўду і праўду цяжкую, што агром-ністым цяжарам навальвалася на Сцяпана. Ён, старэй-шы сын, можа, вінаваты перад маці, перад усёй сям'ёй: збег з абозу, калі ў блакаду гналі немцы аднавяскоўцаў і маці з малодшымі дзецьмі ў Стоўбцы да чыгункі, а цяпер, не хочучы ехаць у Польшчу, дзе новыя польскія ўлады далі ім дом, гаспадарку на былой нямецкай зямлі, можа, навек бурыць іхнюю дружную сям'ю. Каб тады паехаў у Германію, можа, выратаваў бы Юзіка ад бяды (той, васемнаццацігадовы, заляцаўся да гаспадаровай дачкі, яна адказвала ўзаемнасцю, дык яе бацька скалечыў яго за гэта), а заадно, канечне, угаварыў бы шаснац-цацігадовую Анельку і чатырнаццацігадовага Антоніка не баяцца ні Сталіна, ні той страшнай Сібіры альбо кал-гасаў і не пераязджаць у Польшчу на чужое. За ўсё гэта і вінаваты, і невінаваты. Як старэйшы сын, як бацькавая падмога. Хоць каб не мітрэнга ў свеце, дык усё было б добра…

— Кажу ж, тамтутэйшыя ўжэнднікі падакляравалі, што табе дадуць асобны дом, кузню, — зноў, як і ў першыя дні вяртання ў Янкавіны, пачала спакушаць лепшым і лягчэйшым жыццём маці. — Я сама бачыла: дом той цагляны, вялікі, белай бляхаю накрыты.

— Але ж ён чужы, мамуся.

— Ведама, не свой. Але былога гаспадара выслалі да немцаў. Кажуць, навечна.

— Хто ведае: навечна ці не… — уздыхнуў Сцяпан. — Можа, прыйдзецца калі і ўцякаць адтуль. На свеце ўсё не вечнае: ні войны, ні мір, ні дамовы ўсякія. Немцы, адыходзячы адгэтуль, казалі: «Пачакайце, мы яшчэ прыйдзем сюды…»

— А што ж мне рабіць? — паскардзілася маці. — Як мне разарвацца паміж вамі? Застануся тут — душа мая сохнуць будзе: як там хворы Юзік, як там самыя малодшыя? Паеду туды — па вас сэрца балець будзе…

— Юзіка мы маглі б забраць і лячыць тут, а Анелька з Антонікам… От, зелянота, набралі сабе ў галаву: палякі, дык трэба жыць у Польшчы! Блазнюкі!

— А хіба мы, сынок, не палякі?

— Католікі, але не палякі.

— А хто ж мы? Расейцы?

— Тутэйшыя. Беларусы. I не трэба саромецца гэтага, лічыць: раз ты беларус — дык ты мужык… Мы — такія, як і ўсе людзі.

— Але мала дзе, сынок, прызнаюць такую нацыю. Ні ў Нямеччыне, ні ў Польшчы.

— Хто ж іншы будзе прызнаваць нас, калі мы самі сябе не прызнаём? Ці то саромеемся самі сябе, ці то падурному адракаемся, аддаёмся ў чужыя хіжыя рукі…

— А па-другое, Анелька, калі паглядзела свет, хоча іначай жыць. Акуратна, у чысціні.

— А што — у нас ужо зусім цёмна і брудна? — незалюбіў ён.

— Немцы жывуць лепш і чысцей, сынок. У іх і дарогі добрыя, і дамы, і ўсё нераўня нашаму. Яны — як паны.

— I ў нас жыць можна.

— Можна, — уздыхнула маці. — Але мы не скора дажывём да іхняга. Да такіх гаспадарак, да электрыкі, да машын усякіх, да такіх, выбачайце, прыбіральняў з белай пліткаю…

— А мне і тут добра.

— Бо ты лепшага не бачыў, сынок. I наўрад ці ўбачыш. Калі будуць калхозы…

— Калхозы могуць і ў Полыычы быць, мамуся, — адказаў ён. — Раз Сталін і там кіруе, то ён і там ад свайго не адступіць.

— Можа, — згадзілася маці. — Бачу: мне адной прыйдзецца туды ехаць. Ты будзеш жыць па адзін бок мяжы, мы — па другі… — Цяжка ўздыхнула. — Я дык, можа, болей не ўбачу ні вёскі, ні людзей нашых, ні вас…

Поделиться:
Популярные книги

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень