Чтение онлайн

на главную

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Пракоп проста пазiраў у шэрыя вочы й ня мог распазнаць хвальшу там, дзе мiльгаў хiтранькi сьветлячок.

– Гэта значыцца ты хочаш, каб я пачаў памагаць табе людзей у калхозы агiтаваць?
– вельмi цiха спытаў Бахмач.

– Да нет, якая там агiтацыя, - выразна зьмякчэў Ромкаў гаспадар.
– От есьлi-б слова закiнуў цi ў бяседзе, цi як там... Панiмаiш? Штоб ня толька процiў ня быў, ну штоб словам дзе падзьдзяржаў. Я нi прашу, штоб па хатах агiтаваць хадзiў. Гэта дзела вашых акцiвiстаў, от как...

Пракоп сядзеў аблакацiўшыся на стол. Цяпер адхiлiўся назад, зiрнуў на сыноў i Сабакевiча. Ваганьне ягонае было зусiм вiдавочнае.

– Як сам ты гаварыў, што людзi марудзяць, - цягнуў далей Косьцiк, - дык можаш i ты памарудзiць. Можаш сiчас атвета мне нi даваць. Я абажду. Но падумай, пажаласта. А есьлi сiчас якiя вапросы яшчо маiш, так даёш...

– Вапросы, дапросы, спросы, пiрапросы, - гавэньдзiў пад вус Пракоп. Нi тое, нi гэтае. Падумаць падумаю, чаму-ж нi падумаць, - павесялеў Бахмач з той прычыны, што нейкая разьвязка ёсьць i Сабакевiч насядаць перастане. Так значыць, гэта самае... падумаю...

Бахмач устаў ад стала й разам падняўся Косьцiк.

– Ну а скажы, калi ўжо мне так давяраеш, колькi-ж у Лiтоўцах так на першую руку ў калхоз запiсалася-б, цяперака занчыцца, от адразу, пацiкавiўся Пракоп.

– Нi магу табе сiчас на гэты вапрос атвецiць. Ну так пажалуй... уся камбедната ды яшчо пару. Прызнаюсь, нi знаю. Ну пака, - махнуў вяла рукой Косьцiк, - зайдуся другiм разам.

На такое разьвiтаньне Пракоп нiчога не адказаў i доўга яшчэ стаяў пасярод хаты пасьля таго, як зачынiлiся за Косьцiкам дзьверы.

– Што думаеш, тата?
– спытаў Янук.

– Ды от чуеш, што басяк выдумаў. Прыйшоў, бязьмен, мяне проста ў вочы хвалiць i сулiць, каб я яму памагаў. Значыцца, ён мне паможыць. Так, як раней, мусiць... Каб табе бокам такая помач вылiзла!

38

Здавалася, што ён не гаварыў, а выдушваў словы з поўных круглых вуснаў з-пад гарбатага носу. Дзiўна сьцiскалiся пуцатыя шчокi. Чалавек нахiляўся над сталом, выпiнаў грудзi, махаў рукамi. Праз табачны дым людзi сачылi гэтага дзiвака, слухалi чмялiнае бубненьне. Пры гэтым напiнаньнi языка й шчок хваляваўся круглы жывот, звужалiся рудыя вочы. I яшчэ адно дзiва: чалавек гаварыў пабеларуску. Мова з-пад гарбатага носу плыла з намаганьням, прыдушаная, якраз такая, якой мог гаварыць чужынец, для каторага гаворка была казной-прымусам. I стваралася яшчэ ўражаньне, што гаварыў ужо многа раз паўтаранае, шаблённае.

Прадставiў яго Косьцiк Сабакевiч як "прысутствуюшчага з раёну таварышча Цiмермана, каторы раскажыць нам аб калхозах i другое..." Надта-ж, мусiць, карцiла Сабакевiчу калгасную справу зь мёртвага пункту зрушыць, дый першым штуршком меў-бы, вiдаць, быць калгас у родных Лiтоўцах.

Косьцiкавы й Лявонавы вiзыты й нагаворы па хатах сабралi ў школьную залю амаль усю вёску, навет дзеда Якуба нейкiм чынам падлабунiлi. Цяпер-жа стары, зморшчаны чашчавiк драмаў пад чмялiнае бубненьне агiтатара Цiмермана. Галава дзедава хiлiлася набок i адно сын Васiль, збоку седзячы, лагодным штуршком вяртаў бацьку на тэрыторыю ўрачыстага сходу.

– Такiм чынам паказчыкi сельскай гаспадаркi дзяржавы, - гаварыў Цiмерман, - даказалi перавагу калгаснай сiстэмы над прыватнай сiстэмай, ды вялiкую мудрасьць генiяльнага таварышча Сталiна.

Янук зьявiўся неўзабаве пасьля пачатку. Як вялiзная гара, вушак уваходных дзьвярэй падпёр Любiн дзевер Мiхалюк. Нясло ад яго потам, гноем i карашкамi. Кастлявая рука нязграбна трымала "казiную ножку", сьлiнькаватыя вусны смакталi цыбук i роўнымi кружкамi пускалi сiнi дымок. Мiхалюк пазiраў то пераз плячо ў сенi, то ў залю, быццам на старожы стаяў.

– Процiў мерапрыемстваў пяцiгодкi, калi пад рукаводзтвам таварышча Сталiна й роднай камунiстычнай партыi наша сацыялiстычная краiна ступiла на парог сьветлай будучынi, выступiла чорная рэакцыя, значыцца недабiтая буржуазная дробязь, рэлiгiйныя мракабесы, кулакi й падкулачнiкi, усякая другая контра. Працэс калектывiзацыi, такiм дзелам, меў масу прэ... перашкодаў.

Пры сьцяне, мiж жанчын сядзела Вульляна. Хусьцiнка на лоб апаўзла, безнадзейнасьць вызiрала з апалых глыбака ў паморшчаны твар вачэй. Так i не вярнулi сыноў-галубкоў ейных. Ягодка-Аўдоля трымала стратэгiчную пазыцыю ля вакна з правага боку побач шырокай i грудзiстай Брунiськавай Мальвiны. Пасьля таго няўдалага падарку крамлёўскiм валадаром i вiзыты ў гацкiм НКВД не ўляглiся яшчэ нелады з Аксеняй. Шаўцова шчабятуха цяпер свайго Пiлiпа трымалася.

– Але наша родная камунiстычная партыя, на чале зь вялiкiм правадыром працоўных усяго мiра таварышчам Сталiнам, наперад разаблачыла гнюсныя планы ворагаў сацыялiстычнага сельскагаспадарчага будаўнiцтва й разьбiла iх у пух i прах! Адтуль пачалося пераможнае шэсьце калгаснай сiстэмы...

Пазiраючы на Цiмермана, шапталiся й хiхiкалi Дуня з Клавай. Прыгнечаны, змораны, быццам яго хто з крыжа зьняў, лiпеў ля Пракопа стары Сявенька. Асунуўся апошнiмi часамi. Вандравала па вёсцы плётка, быццам Косьцiк цяпер зь Сявеньчыхай сьпiць i старога на ўвагу не бярэ.

Цiмерман, мусiць, ня быў вайсковым, бо зьявiўся ўшэрым цывiльным адзеньнi. Калi яму й жылося сытна й добра, дык па вопратцы не згадаеш. Была шэрая яна, як цяпер ўсё шэрым сталася.

Глядзячы на сумныя твары, Янук блудзiў уяўленьнем, разважаў. Што гэтта найбольш вочы й вушы рэзала? З аднаго боку цякла душаная мова бальшавiцкага прапагандысты, з другога - людзi з такiм прыгнечаным выглядам, быццам iх хто на могiльнiк меў зараз валачы.

Усплылi ва ўяве вобразы "герояў" зь "Лiнii Манергейма", фiльму, што кагадзе ў лiпавiцкай пунi бачыў. Як-жа ёмка там "доблiсная" Фiнаў лупцавала, пакуль да Выбаргу дабралася! "Гнюсныя Фiны" прост-напраст бяз портак ад "няпераможнай" джгалi. А як запраўды было?

Тыя, што былi на гэнай вайне й каторым удалося дахаты вярнуцца, апавядалi шэптам, пераз плячо аглядаючыся, ды з жахам у голасе. Так упсяюрылi Фiны "непабядзiмай", што й самому ледзянавокаму крамлёўскаму дыктатару сон з павекаў сагнала. Жарцiкi табе! Жменечка тых Фiнаў, а так засупонiлi! Насамперш усю афiцэрню бальшавiцкую, што на белым сьнезе ў чорнай вопратцы, як на паказ, ваявала, Фiны кулямi пералiчылi. Пасьля-ж "пушачным мясам" паласавацца захацелi. А ў гэным фiльме такiя яны, браце, героюшкi, што аж тая бравая "гармошка" з захапленьня не ўтаймуецца. Басота нячыстая, галеча бязбожная! Як у Сьвятым Эвангельлi сказана: з бруднай крынiцы адно бруднае пацячэ...

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Звезда Чёрного Дракона

Джейн Анна
2. Нежеланная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.40
рейтинг книги
Звезда Чёрного Дракона

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод