Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гнеў пазбавіў Грыка страха, але воўк ведаў, што гэта ненадоўга. “Адкуль яны ўзяліся? Нават з трусавымі фермамі адзін паляўнічы надзел не можа пракарміць тысячу ваўкоў. А яны прыйшлі з поўначы, дзе па легендам немагчыма гадаваць жывёл, можна толькі паляваць. Ды й на каго? Паданні гавораць, што там жывуць белыя мядзведзі, якія самі каго хочаш з’ядуць”.

У хату зайшоў Аўк – былы важак зграі. Ён саступіў сваё месца Грыку, калі зразумеў, што састарэў і ў чэснай бойцы за ўладу не адолее свайго суперніка.

– Аўк, што нам рабіць? Праз месяц ці хутчэй белыя прыйдуць на нашу зямлю. Нас чатыры сотні разам са старымі і шчанюкамі. А іх – тысячы. Мы не пераможам.

– Не ведаю. За ўвесь час, што я кіраваў зграяй, галоўнай праблемай была міграцыя зуброў. Мы шмат гадоў не ваявалі з іншымі зграямі, не пашыралі тэрыторыю і не галадалі. Трэба набіраць войска, хаця б невялікае – сорак-пяцьдзясят моцных ваўкоў. Хай ахоўваюць мяжу. Яшчэ б трох-чатырох я адправіў на выведку. Трэба ведаць, калі белыя пойдуць на нас.

– Войска… Адкуль мне ўзяць столькі вольных ваўкоў? Усе працуюць ці на фермах, ці ў горадзе, ці палююць. Добра, калі дзесяць знайду. Ды й яны нават разам не адолеюць хаця б аднаго з тых…

– Пабудуем сцяну. Яна спыніць белых.

– Ведаю, ужо даў загад. Ды не паспеем. Ты ж чуў пра іх памеры. А значыцца і сцены павінны быць вышынёй больш за чатыры галавы, інакш пераскочуць. А за месяц мы добра калі паспеем палову ад такой вышыні збудаваць. Прасцей канал прарыць, які б аб’яднаў заходняе і ўсходняе мора.

– Хопіць вышыні ў дзве галавы. Адразу ўсе пераскочыць сцяну не паспеюць. І калі адны скокнуць на тэрыторыю горада, а іншыя будуць рыхтавацца, мы першых паспеем забіць. Потым адаб’ём другую хвалю, трэцюю… Пакуль не пераб’ем усіх.

– Нават калі так будзе і ніхто з нашых не загіне ў першай бойцы, мы зморымся. Яны перамогуць колькасцю. А калі і паспеем сцены да канца збудаваць, ежы ў горадзе хопіць на тыдзень. А потым што? Саміх сябе жэрці будзем?

– А можа не ўсё, што нам расказалі – праўда? Верыць ваўкам чужых зграй апошняя справа.

– Аўк, мы ж забілі іх. Думаеш, яны б сталі ілгаць, ведаючы пра немінучую смерць?

– Забілі, бо гэтыя ваўкі прыйшлі на нашу зямлю без дазволу і парушылі ўсе традыцыі. За такое альбо выгнанне, альбо смерць.

– Гэта мяне і пужае – яны пагадзіліся памерці, абы не трапляць у кіпцюры белых.

Аўк лёг на падлогу і паклаў галаву на лапы. Так ён паказваў – размова скончана.

– Грык, я не важак. Саветы мае ты пачуў. Вырашаць табе. Што ты лічыш нам трэба зрабіць?

– Нічога. Самае лепшае перайсці на тэрыторыю іншай зграі і памерці. Так нас хаця б пасля смерці не з’ядуць, а пахаваюць.

– Ты не зробіш гэтага.

– Чаму ж? Мы ў любым выпадку загінем. Якая розніца, хто нас заб’е – свае ці чужыя?

– Ты ўладар, аднак мой савет – склікай агульны сход зграі. Трэба ўсім паведаміць, што нас чакае.

– Добра, Аўк. Склікай усіх.

Стары воўк выйшаў з будкі і праз хвіліну пачуўся вой. Ён разнясецца на дзясяткі кіламетраў і кожны воўк са зграі паўторыць яго. За ўсю тысячагадовую гісторыю гэты гук застаўся нязменным і азначае адно – час збірацца разам, вырашаць агульныя праблемы і ратавацца ад ворагаў. Кожны воўк Суу-Ардун, чым бы ён не займаўся, прыйдзе ў горад каб слухаць важака.

А Грык слухаў працяжны гук, ад якога поўсць уздымалася нават на хвасце і не ведаў, аб чым будзе гаварыць са сваёй зграяй, як падрыхтуе іх да немінучай смерці.

***

Гаўл адным з першых ваўкоў пачуў заклік на сход. Апошнія тры дні ён без сэнсу бадзяўся ў пошуках ежы. Паляваў воўк дрэнна, таму шукаў падлу, слабых ці старых жывёл. Прайшоў праз увесь лес ад паўднёвай мяжы да горада і нічога не знайшоў.

Сход у гэты перыяд году мог адзначаць альбо перадзел паляўнічых надзелаў, альбо што яго выганяюць са зграі. Таму воўк вырашыў прыйсці апошнім, сесці як мага далей і не вытыркацца. А калі яго сапраўды захочуць прагнаць, ён хутка збяжыць.

“Няўжо гэта з-за таго, што ў апошні раз збяжаў ад павіннасці?”, – гадаў Гаўл. За сваё жыццё ён усяго сем ці восем раз пагаджаўся ўдзельнічаць у нейкіх справах зграі. Спрабаваў паляваць разам з усімі, але толькі перашкаджаў усім. Будаваў фермы ды хаты, але праз гадзіну працы зморана валіўся на зямлю.

Нават ахоўнік межаў з яго выйшаў дрэнны. Было так сумна, што замест таго, каб сачыць за варожым лесам і слухаць, ён завальваўся спаць. Аднойчы яго злавілі на гэтым і пагрызлі. Той раз стаў апошнім. Ён паабяцаў самому сабе, што больш ніколі не будзе працаваць са зграяй. Лепш галадаць і жыць пад небам, чым цярпець пабоі ад сваіх жа.

Былі ў яго і іншыя правіны – паляванне на чужой тэрыторыі, адмова ад удзелу ў сходах, крадзеж ежы. Ніхто ў зграі не любіў Гаўла. Мінулым летам Аўчылак нават падымаў пытанне аб яго выгнанні – помсціў за сцягнуты кавалак мяса. На шчасце, ніхто яго не падтрымаў. І не дзіва – праганяць свайго, хай і такога дурнога ваўка, значыцца прысудзіць яго на смерць.

“Калі ўспомніць, то мінулым разам я адмовіўся збіраць дровы ў лесе. Наўрад ці за гэта мяне прагоняць. Падчас палявання мяне ніхто не лавіў, дый не краў я нічога. А таму… Не ведаю, з-за чаго ўсіх збіраюць. Хіба толькі гэта звязана з чуткамі пра белых ваўкоў”.

Адзінец чакаў каля горада да самага пачатку. А калі здалёк пабачыў, што да ваўкоў выйшлі Грык з Аўкам, стаў прабірацца бліжэй.

2.

Макс прачнуўся з галаўным болем і дрэнным настроем. Пайшоў на кухню, адкрыў лядоўню і мацюкнуўся – засталося адно яйцо і алей. Глянуў на вуліцу, дзе трэці дзень запар паліла сонца і уздыхнуў. На небе не было ніводнай хмары, а значыць у кватэры цэлы дзень будзе стаяць спякота. А цяпер трэба было ісці ў краму.

Поделиться:
Популярные книги

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Память Света/Память огня (др. перевод)

Сандерсон Брендон
14. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Память Света/Память огня (др. перевод)

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход