Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адкуль з'яўляюцца яны...

Казлоў Анатоль

Шрифт:

— Чаго калом стаў, ідзі ў хату! — Яўхім піхнуў ў плечы, і я выцяўся скроняй аб вушак дзвярэй.

«Хай цябе, гарбун кляны, на Здзьвігі гадаўкі і цмокі аплятуць»,— сам сабе вылаяўся я і зайшоў у прапахлыя кісляцінай сцены сянец. Яны былі вялізныя, не хапала вачэй, каб ахапіць усе закуткі, па якіх хаваўся абрыўкамі змрок. Паўсюль віднеліся ўбітыя ў сцяну драўляныя клямкі-вешальні, на якіх мясціліся невядомыя мне рэчы. Але адзін пучок я добра разгледзеў, гэта былі высушаныя і звязаныя за лапкі земляныя і вадзяныя жабы, побач вісела ці не каціная шкурка з бязвокім чэрапам.

Хопіць выпячваць зенкі, яшчэ нагледзішся,— прыкрыкнуў гарбун,— заходзь у хату, там мы з табою пагаворым і абмазгуем тое-сёе.

Я не верыў сваім вачам — жылы пакой хаты быў яшчэ болыпы за сенцы. Падлога з чырванаватым адлівам гарачая, як чэрань грубачкі, на якой так добра грэлася ў дзеда Гардзея. Паўз глухую сцяну стаяла з тузін вялізных бліскучых місак, цэбраў на пяць кожная. 3 некаторых ішла пара, ружовая, шэрая, крывавая, з адценнем зеляніны. На вокнах, а іх усяго два — тоўстае палатно з плямамі і пацёкамі. Шэсць пугачоў з гарачымі вачыма сядзела на покуце, пад самай столлю. Пры нашым з’яўленні птушкі заварушыліся, залопалі крыламі. Падалося, што зараз яны накінуцца на мяне, як раз’юшаныя ваўкалакі.

— Сціхніце, погані,— буркнуў Яўхім.— А ты сядай на лаўку, за стол. Памяркуем, як жыць мусім і чаму вучыцца пачнем. Гардзей гаварыў, што хлопец ты не дурны. Гэта ўжо не так і мала. Цяпер скажы, ці ўмееш лічыць і хоць зболыпага чытаць?

— He-а, ня ўмею...

— За тыдзень навучышся, Варка падсобіць. Гэй, лярва, дзе ты там?! Выходзь на святло, да маіх вачэй! — гукнуў, здавалася, у пустую хату Яўхім-гарбун.

3 нейкага закутка выпаўзла дзяўчынка, мая пагодка з перапэцканым тварам і рукамі. Пудліва зірнуўшы на Яўхіма, яна ўгледзелася ў мяне.

Праз неверагодны лабірынт памяці, усплёскі нейка­га, а мо і нейчага мінулага я ўспомніў, што дзесьці ўжо бачыў яе. А мо і няпраўда. Хваравітае трызненне мазгоў, стомленасць. Але, няўжо гэта думкі мае? Адкуль яны плывуць, як прабіраюцца ў маю нішчымную і нікчэмную істоту? Фу!

— Варка, навучыш гэтага бейбуса хоць трохі чытаць і добра лічыць. Праз тыдзень праверу. Кніжкі ж, ты ведаеш, дзе ляжаць. 3 верхняй шуфляды не бяры, вучы па новых.

— Так, Уладар,— пісканула дзяўчынка і незаўважна знікла.

— Учора вечарам прывёў яе адзін з пасланнікаў, а, бачыш, як абвыклася,— Яўхім ад задавальнення пстрыкнуў пальцамі.— I ты во так хутчэй абжывайся. А зараз ты абавязаны памыцца ў кожнай з міс, што паўз сцяну стаяць. Распранайся і залазь у першую. Апратку выкінь у кут, дам другую, нязменную, на ўсё жыццё.

— Яна будзе тваім целам. Не бойся, цяпер ты тут свой, часціна ўся, што перад вачамі і чаго пакуль не бачыш.

— Пайшлі да міс спазнання.— Яўхім падняўся сам і падштурхнуў мяне.

— О, Уладар над уладарамі зямнымі і падземнымі, над людзьмі і нячыстымі сіламі, над цемрай і ноччу, над згубай і згубіцелямі, над сілай моцнай, нячыстай! Я клічу цябе быць сведкам і галавой прыёму ў нашае кодла яшчэ аднаго пасланца, хто пранясе тваю моц да апошняга ўздыху. Праз рукі якога будзеш правіць ты, Уладар! Дай згоду! Запалі агонь Нячыстай сілы! — Гарбун пляснуў тры разы ў ладкі, крутнуўся на месцы і з усёй моцы прытупнуў нагою.

Я чакаў, што зараз адбудзецца нешта страшнае, пагражальнае, але ў хаце нічагусенькі не змянілася. Толькі працяжна рыпнулі масніцы на покуце.

— Ыгы,— буркнуў Яўхім сабе пад нос,— знацца, рана цябе прымаць... рана. Нехта перашкоду чыніць, адгароджвае душу тваю ад Бацькоўскай рукі. Пакуль што я не ведаю, хто гэты вораг. Пакуль што... Але праз хвіліну ён выплыве. Зараз з’явіцца над місамі-катламі. Заплюшчы вочы і стой перад а мною,— Гарбун паклаў рукі на мае плечы, кашлянуў і высокім басам закрычаў на ўсю хату: — Нядзеля з панядзелкам, аўторак з серадою, чацвер з пятніцаю, а субота ад на, як гэта дзіцё малада. Ночка цёмная, зоры згаслыя, вятры буйныя адначасныя, дзе б ні быў вораг хрышчаны, хай ён вы­плыве над катламі, стане яваю перад намі. Ды не сам я бачу, і не сам прашу, нясуць чэрці нам усю яго душу. Першы бачыць, другі чуе, трэці скажа!

На нейкую хвілінку ўсталявалася цішыня.

Глядзі! — Яўхім Гарбун з усяе сілы страсянуў мяне.

Над місамі-катламі з рознакаляровай парай вымалявалася схуднелая постаць жанчыны. Лахманы яе апраткі шкуматаліся ветрам, бялюткія босыя ногі стаялі ў лужыне бруднай вады. Яна да некага цягнула трапяткія рукі, усім целам парывалася ўперад, толькі ж нешта ці нехта нябачны не пускаў яе, трымаў на месцы. Я бачыў, як з вачэй у жанчыны каціліся буйныя слёзы, яны бобам сыпаліся ў лужыну.

— Хто яна?

— Я не ведаю.

— Хто яна? — Яўхім гадзюкай шыпеў над самым маім вухам.

— Не ведаю, не ведаю, я не ведаю...

— Кляты выблядак,— з непрыхаванай радасцю і цеплынёй прашаптаў Гарбун.— То добра, што не ведаеш. Лягчэй спасцігнеш таямніцы, якія не кожнаму дадзена спазнаць... А яна, яна здабыча крумкачоў. Чэрві і тыя не захочуць жэрці гэта выпетранае цела. Ты, Марк, ад граху з’явіўся на свет, без кахання. Якая брыдота — каханне. Выдумка слабых, нікчэмных жабракоў і калек. Тым, хто моцны целам і духам — не трэба казка пра каханне. Яны бяруць усё сваімі рукамі. Усё, што ім лягло на вока. Гэтыя словы і для цябе закон! Згінь, насланнё! — Яўхім правёў далонню перад маімі вачыма, як быццам зняў павуціну, і знікла постаць жанчыны над катламі.

Але адразу ж я пачуў знаёмы голас, той голас, які чуўся мне на Яўхімавым парозе.

«Дзіцятка маё ты любае, сыночак ты мой аднакрэўны... Куды ж ад мяне ўбіраешся? Ды адкуль цяпер мне цябе выглядаці, выклікаці? Ці з дарогі далёкай, ці з сасонкі высокай? Не забудзь мяне, дзетанька, не забудзь мяне, яснае...»

— Хопіць гультаіць. Усяму свой час,— Яўхім сядзеў ужо на лаве за сталом.— Пойдзеш зараз з Варкай на старыя могілкі. Яна ведае куды. Там знойдзеце разрытыя яміны, назбіраеце па рэшату касцей... адным сло­вам, усяго, што патрапіць пад рукі. Гэта і прынясеце дамоў. Да поўначы паспееце. Во і будзе твой першы крок да ўлады і сілы. Памятай: ты — перанароджаны, новы. У цябе няма мінулага, а ёсць толькі будучыня! Варка, гатовая ты ўжо ці не? Рэшаты вазьмі пад загнетам. I пачопкі тамака ляжаць. Забірай хлопца і цягніцеся. Я ж пакуль пачарую адзін. Вашыя вочы яшчэ не прыдатныя, маладыя для вартай справы. Ідзіце, ідзіце, а то набліжаецца гадзіна смутку, не ўпусціць бы яе.

Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Королевский крест

Панов Вадим Юрьевич
10. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.09
рейтинг книги
Королевский крест

Багровые ковыли

Смирнов Виктор Васильевич
4. Адъютант его превосходительства
Приключения:
исторические приключения
7.00
рейтинг книги
Багровые ковыли

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.41
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Фролов Григорий Вячеславович
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Силуэты

Полевой Борис Николаевич
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Силуэты