Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Адкуль з'яўляюцца яны...

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Неглыбокім, як я пазней зразумеў, ямінам ноч нада­вала абрысы прорвы. Густа раскіданыя адна каля адной, яны стваралі абрысы фантастычнага малюнка, які нагадваў незямную пачвару. Так, я бачыў гэты малюнак не сваім зрокам, і нават не ўнутраным, а нейкім знешнім, не належачым мне, але які працінаў мяне. Даваў магчымасць, як птушцы з вышыні палёту, накрыць вачыма могілкі няшчасных самагубцаў.

— Давай руку, я першая спушчуся ў яміну. Затым спаўзеш і ты.Косткі былі халодныя. як лёд. Варка паклала ў сваё рэшата чэрап, назбірала рассыпаных рэбраў. I я, пераадольваючы гідлівасць, укінуў у рэшата некалькі прадаўгаватых костак. Тут, у яміне, зямля надзіва была мяккая і пульхная. Пясок так і прасыпаўся праз пальцы.

***

Ганна подбегам шыбавала па дарозе. Збоку здавалася, што яна пераломіцца ад натугі. Ноч ціснула на плечы жанчыны, гнала яе так, што не патрэбен быў і бізун.

— А божачкі мае, а думалася ж, што светлым дзяньком дайду да Яўхіма. Дык во не, ноч заспела, спаўзла, як чума нябачная. Але не вернешся ўжо ж. Нямнога за­сталося, зусім нямнога. А калі на тое, дык чаго баяцца? Тут ніякага чалавека не стрэнеш. Адны кажаны ўлетку сноўдаюць, цяперака ж усё ўледзянела, усё марозам схоплена.— Жанчына гаманіла сама сабе, не прыцішваючы хады, раз-пораз асцярожна перакладваючы з рукі ў руку ладны вузельчык.

— Упарылася, ой, упарылася. Можа, стаць ды перадыхнуць... Не. Яшчэ захварэю. За плечы хапане сцюдзёным ветрам, во і зляжаш. А мне гэтага ніяк нельга. Лёнік тады зусім і ад мяне, і ад дзяцей адрачэцца. Яму толькі дай зачэпку. Гэта ж трэба так стацца: выракся дзяцей і мяне, чужаніцамі сталі, горш, чым ворагі заклятыя. А ўсё праз Ермачышыну Таццяну. Каб яна, гадаўка, за вячэрай папярхнулася. Няхай страва колам у яе ў горле застране. I чым яна Лёніка прыгаварыла ды прычаравала. Можа, кабыла гэта ласістая, нашэптанага зелля падзупырыла. Таму ён, дурань, так і вар’яцее. Адзін уратунак — Яўхім. Толькі ён зможа яшчэ ў нечым падсабіць. Сіла ў яго вялікая, хоць і перагаворваюцца, што нячыстая. А мне ўжо без розніцы, абы ў сям і зноўку ўсё ладам ды мірам пайшло. Не так балюча за сябе, як за дзяцей. Віны іхняй ні на макавае зернейка нямашака ў тым, што скруціўся, звярцеўся бацька з Ермаковай поганню. I Наталля, і Антон як ваўчаняты сталі. Усе вечары па кутках сядзяць, баяцца вочы ад падлогі ўзняць, толькі б не сустрэцца позіркамі з бацькам. Вось як яно здараецца. Нечакана, негадана, а зваліцца бяда-гора на сям’ю і клуміся, ратуйся, шукай выйсця на ўсіх чатырох баках. А ці знойдзеш? Хто яго ведае.

Гэта ж трэба дадумацца, каб са стрэльбай на мяне кінуцца. У грудзі наставіць і гідліва глядзець, як трапечацца маё цела ад жаху. Людцы мае добрыя, што толькі не перадумала ды не перажыла я за тыя хвіліны, можна сказаць, пад касою Смерці-смертухны. Добра, што хоць дзеці на прыпечку спалі, не бачылі бацькавай звярынасці.

А ўсё ж падвучае ды пад’юджвае Лёніка Ермачыха. Не магу выгаворваць паганае імя Таццяна. Ніколі ў жыцці не змагу я больш палюбіць гэтае слова. У ім адно толькі гора для мяне.

Дзякуй добрым людзям, што падказалі схадзіць да Яўхіма. Як і што б там ні было, а дам згоду на ўсё, каб толькі паправіць сям’ю, каб вярнуць былое.

Ганна ішла гэтай дарогаю першы раз. Але ёй здавалася, што ўсё наўкола ведае яна даўным-даўно, ад самага нараджэння. Так даходліва і яскрава, з наймалейшымі падрабязнасцямі апісала і расказала пра дарогу да Яўхіма старая Макрыда. Некалі ў маладосці была яна ведзьмаковай палюбоўніцаю. Так гаварылі людзі. Толькі праўда гэта ці не — хто ведае. Проста так не спытаеш, ад сораму згарыш за бяздумныя словы. Ды і гэтая цікаўнасць можа пайсці не на карысць. Не даведаешся адразу, што ў галаве ў той Макрыды ці Яўхіма. Макры­да зараз ужо адышла ад нячыстых спраў. Затое вось да Яўхіма дарогу ўказала. «Нічога не бойся,— шамкала бяззубая старая,— раскажы Яўхіму ўсю праўду, нічогане ўтойвай. I самае галоўнае — згаджайся з кожным яго словам. Запомні яшчэ адно: вазьмі адбітак Таццянінага следу на зямлі. Крадком як-небудзь прыгледзь і асцярожна здымі разам з зямлёю, толькі не паблытай — абавязкова з левай нагі. Добра гэта робіцца рыдлёўкай. Прынясі след мне, а я ўжо яго ўмацую, каб не рассыпаўся. Думаю — Яўхім абавязкова запатрабуе ў цябе след разлучніцы. Зрабі ўсё, што я сказала, далей ад людскіх вачэй, без сведкаў. Так яно будзе лепш. I ніякіх плётак не ўзнікне. Ды і пазбавіш сябе ад клопату лішні раз ісці ў глушэчу да Яўхіма. Наконт платы дамовіцеся самі, але на ўсялякі выпадак прыхапі што-небудзь з золата, ну пярсцёнак там які ці залатую капейчыну. Падкі Яўхім да гэтай жоўтай заразы».

Ганна ўжо які раз за дарогу асцярожна перакладвала з рукі ў руку вузельчык. У ім яна несла акрамя Таццянінага следу, залатога пярсцёнка яшчэ двухлітровы гладыш з мёдам, фунты тры масла, ладны кавалак сала і трубку выбеленага палатна — усё на пачастунак ведзьмаку. Мо з-за гэтага ён лепш прыме Ганну, хутчэй і з большим жаданнем дапаможа.

«Ніколі не думала я, што наляціць бяда-няшчасце на нашу хату, што прыйдзецца мне душой пакрывіць і бегчы цёмным лесам да страшнага чалавека, прасіць у яго помачы. Думай не думай, але калі гарыць сям’я, калі пакутуе не толькі свая душа, але і душы дзяцей крэўных, то пажар хоць чымсьці, а тушыць трэба. Слёзы не ідуць у помач. Колькі іх выліта не толькі чорнай ноччу, а і днём. Ды ўсё дарэмна. Яны не раўнуючы як масла для агню. Божа мой, святы і найвышэйшы, чым я цябе ўгнявіла? За якія грахі абрынуў на мяне і маіх дзяцей цяжар нелюбові? Чаму счужэлі мы нашаму кармільцу? Малілася я табе, Госпадзі, дзённа і ношна. На каленцах прасіла пасобіць, пашкадаваць нас, аж не — глухі ты да маіх слоў. Грэшная я, Госпадзі, каму гэта ведаць, як не табе. Мо з-за гэтага ты і не чуеш словы мальбы маёй...

Засталося адно спадзяванне — Яўхім. Дасць, можа, ён прываротнага зелля, ці нашэпча вадзіцы, ці ветрам прымуся прыгарнуць назад мужыка майго. I забудзе ён клятую разлучніцу Таццяну. Я ўжо для гэтага нічагусенькі не пашкадую. Усё аддам, і нацельнае разам — толькі б дабіцца суладдзя».

У галаве ў Ганны ўсё неяк блыталася: думка перабівала думку, усплывалі малюнкі шчаслівага мінулага, але ў іх імгненна ўрываліся лаянкі і кулакі Лёніка.

«Во жытка дык жытка. I звар’яцець так можна. Што са мною робіцца? Хутчэй бы ўжо дайсці. Будзе хоць нешта пэўнае, хоць сякая-такая вядомасць.

Ага, вунь і хата, здаецца, праблісквае на палядку. Дарожка прамёханька да яе выскоквае. Тут Яўхімава логава. Хто ж яшчэ ўшчэміцца ў такую глушэчу, убаку ад ўсяго людскага: ад іх вушэй і вачэй. Чаго ж так сэрца тахкае ў грудзях? Я ж ужо сказала сама сабе: не страшуся Яўхіма. Гэта, відаць, ад дарогі і перасільнай хады».

Жанчына не помніла, як увайшла ў загароджу, як адчыніла весніцы і прайшла ў сенцы. Толькі калі расчыніліся Ганне насустрач дзверы з хаты, яна ачомкалася.

Заходзь, заходзь, чаго спынілася за парогам? — Яўхім сядзеў за сталом і пераціраў пальцамі нейкія травы. Палахлівы паўзмрок цьмяна асвятляў аблічча ста рога. Ен здаўся Ганне ўчарнелым каршуном, які гатовы вось-вось узляцець і закрыць раскінутымі крыламі ўвесь прасцяг над галавой.

— Уваходзь жа ты, жанчына! Ці ногі да дошак прымёрзлі? Калі дарогу такую адолела, то зрабі і апошніх некалькі крокаў.

Ганна ўвайшла ў хату.

— Добранькі вам вечар, гаспадар. Няхай здароўя будзе поўныя грудзі...

— Ды ўжо ж будзе. Куды яно дзенецца. Кладзі свой клунак на ўслон і прысаджвайся. Ногі, нябось, гудуць, як сасонкі ад ветру. Гавары без сораму і ўхілаў, за чым прыйшла. Хоць, папраўдзе, як толькі глянуў у вочы — усё зразумеў і даведаўся. Значыцца, хочаш мужыка дадому і падолу вярнуць. Прыліп да другой, маладзейшай дзеўкі, здаецца.

— Так, дзядзечка Яўхім. Праўду, чыстую праўду кажаце. Як у ваду глядзіце. Раней усё было дужа добра. Жылі і сабе, і другім на радасць. Але ж знюхаўся мой Лёнік з Таццянай, дзеўкай з нашага селішча.— Голас у Ганны задрыжэў, як ацяжэлая восеньская павуціна пад скразняком. Ей так хацелася выплеснуць гнятлівы боль з душы гэтаму ўсемагутнаму чалавеку. На вачах нагортваліся слёзы, якія жанчына праз сілу стрымлівала. Толькі ж невядомы ёй раней унутраны голас нашэптваў: «Асцярожней, бабачка, пацярпі, не разгортвай душу і сэрца адразу. Бо, можа, прыйдзецца затым і пашкадаваць...»

Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Королевский крест

Панов Вадим Юрьевич
10. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.09
рейтинг книги
Королевский крест

Багровые ковыли

Смирнов Виктор Васильевич
4. Адъютант его превосходительства
Приключения:
исторические приключения
7.00
рейтинг книги
Багровые ковыли

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.41
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Я еще не царь

Дрейк Сириус
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не царь

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Фролов Григорий Вячеславович
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Microsoft Visual C++ и MFC. Программирование для Windows 95 и Windows NT. Часть 2

Силуэты

Полевой Борис Николаевич
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Силуэты