Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Імператар (злева, да Фаўста)

Глянь! Там нашы легіёны, Не ўтрымаўшы абароны, Адкаціліся назад. Камянёў для прашчаў мала? Ці адвагі нам не стала? Ці не ясны наш загад? Вораг лезе ўжо на скалы, Захапіў і перавалы… З вашых чар няма карысці — Давядзецца локці грызці.

Паўза.

Мефістофель

Ляцяць пасыльныя вароны З якімі весткамі? Ці плённы Быў рэйд па войсках і тылах.

Імператар

З нядобрай весткаю нібыта? У крылах іх адчай і страх — Аж неяк мне несамавіта.

Мефістофель (да крумкачоў)

Падсядзьце, птушачкі, бліжэй да вуха! Хто з вамі раіцца гатоў, Таго не страшыць заваруха.

Фаўст (да імператара)

Ты чуў пра верных галубоў, Пра тое, як ляцяць дамоў З чужое далечы яны? І гэтым служаць нам заўсёды, Нясуць бо весткі міру, згоды. А вораны — ганцы вайны.

Мефістофель

Як той казаў, хоць лезь у шворку. Глядзіце! Вунь на тым пагорку Бушуе бітва, быццам шквал. Нялёгка ў гэтакай прыгодзе Тваёй, вялікі цар, пяхоце Абараніць той перавал.

Імператар

Вось так мяне вы падманулі. Каварна ў пастку зацягнулі — Ратунку ўжо цяпер няма.

Мефістофель

Прашу без панікі! Дарма! Канец заўжды бывае цяжкі. Цярпенне й хітрасць на вайне — Таксама козыр вельмі важкі. А ў нас з табой сяброў — гурма, Дык ты даверся ім і мне.

Галоўнакамандуючы (уваходзячы)

Я сумняваўся і баяўся, Што з імі ты схаўрусаваўся, Прыняўшы помач мне назло. Цяпер я бачу слабасць вашу І не хачу расхлёбваць кашу — Я аддаю сваё жазло.

Імператар

Схавай, бо можа і прыдацца, Калі ўсміхнецца шчасце зноў.

(Да Мефістофеля.)

Не трэба мне цябе, дарадца, Тваіх не трэба груганоў. Не дам жазла на авантуры, Ты — ненадзейны чалавек. Рабі што хочаш, лезь са скуры — І так ужо мне дроў насек.

(Ідзе ў шацёр з Галоўнакамандуючым.)

Мефістофель

Няхай цябе й твайго падпанка Хрышчоная бароніць палка, А мне з яе не лыка драць!

Фаўст

Дык што ж рабіць?

Мефістофель

Надзей не траць! Гэй, крумкачы! Без важданіны Ляціце шпарка да Ундзіны На возера за горны краж. Без бабскай хітраснай управы Тут будзе вынік нецікавы — Пара пускаць у ход міраж.

Паўза.

Фаўст

Відаць, азёрнай маладзіцы Паспелі птахі пакланіцца, Бо ўжо струменіцца вада. Дзе быў сухі кустарнік ніцы, Раптоўна сталі біць крыніцы,— Ідзе на ворага бяда.

Мефістофель

Ад гэтых штук і ў смельчака Са страху задрыжыць рука.

Фаўст

Ужо вада зліваецца ў патокі, З цяснін плыве на дол шырокі, Клубіцца, стогне і раве, На скалы пырскае ашмоццем пены Ці праз круты парог каменны Каскадам рушыцца і глебу рве. Цяпер няма патрэбы ў абароне, Бо ў гэтай прорве ўсё патоне! — Я сам ад страху аж трымчу.

Мефістофель

Спалохаўся? Відовішчы такія Заўсёды душы ўражваюць людскія,— А я гляджу і рагачу. Скрозь мітусня, гайсанне без канца, А хто й на сушы ўжо дае нырца, Бо думаюць, што тонуць у вадзе — Варожы стан у жудасці гудзе. Такую ўчворыў я пацеху, Хоць ты бяры і мры ад смеху.

(Крумкачы вяртаюцца.)

Хвалю за службу, крумкачы! Вы зноў павінны памагчы: Хутчэй у кузні! Там ля горна, Дзе ад куродыму ўсё чорна, Куюць метал і камень карлы, Над імі вогненныя барвы. Няхай яны агонь бліскучы Скуюць, траскучы і пякучы, Скуюць няхай мне прамяні! Хоць бо дрыготкія зарніцы, Падучых зорак бліскавіцы Улетку — невялікі цуд, Аднак жа светлякоў мігценне І знічак на зямлі сіпенне Усё-такі памогуць тут! Здабудзьце вы мне гэта просьбай, А ў крайнім выпадку і — грозьбай.

Крумкачы ляцяць. Усё робіцца, як загадана.

Заслала цемра стан варожы, Заселі войскі ў бездарожжы, А светлякі ў цямноцці ночы Мігцяць і пырскаюць у вочы. Цяпер для поўнага разгрому Нам не хапае толькі грому.

Фаўст

Старая зброя з рыцарскіх скляпоў Цяпер няхай паслужыць зноў,— Няхай гудзе, трызвоніць і бразгоча І ў зман праціўнікаў угоніць!

Мефістофель

Як добра ўсё і як дарэчы У міжусобнай калатнечы! Нібы ў далёкай даўніне, Калі, сустрэўшыся ў чарговай сечы, Шукалі гвэльфы й гібеліны Рашэння спрэчак у вайне, Так сёння рыцары павінны Рахункі зводзіць і рахубы На полі марнае загубы, А ўсе інтрыгі, спрэчкі партый Даюць чарцям у рукі карты. Бо сатана ж усім на злосць Дурных пад’юджвае, як хоча, Дурныя б’юцца, ён рагоча — Вось гэта ісціна і ёсць.

У аркестры баявітае бязладдзе, якое паступова пераходзіць у бадзёрыя маршавыя матывы.

Шацёр самазванца

Трон, багатае ўбранне.

Хапайла. Заграбуха.

Заграбуха

Мы першыя ўзялі шацёр.

Хапайла

Ніхто нас бокам не адцёр.
Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Глотка

Страуб Питер
Детективы:
триллеры
6.25
рейтинг книги
Глотка

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Архонт росский

Мазин Александр Владимирович
17. Варяг
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Архонт росский

Черный Маг Императора 19

Герда Александр
19. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 19

Темные тропы и светлые дела

Владимиров Денис
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7