Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Адгэтуль не пайду!

Фаўст (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе)

Не заклінай! Бо выклічаш бяду!

Турбота

Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна І па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу І да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы?

Фаўст

Я ўсё жыццё імчаў бягом, Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом, Што ўзяць не мог, таго не браў! Жадаў, задавальняў свае жаданні, І зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы. І хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны. Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе І там братоў сваіх духоўных знойдзе! Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е. І ён у руху гэтым і трывозе Не спыніцца здаволены на паўдарозе.

Турбота

Хто супроць маёй улады — Свету беламу не рады, Бо таго я днём і ноччу Цемрай вечнаю марочу, Вочы й зоркаму я выем. Хай ён скарбамі ўладае, Хай ён талент рэдкі мае,— Будзе ён як старац з кіем: Ў шчасці ўцехі ён не знойдзе, Пры багацці — з торбай пойдзе, Пільным справам і работам Ён заўсёды скажа: «потым». Пройдзе часу — мала-многа, Бач, не зроблена нічога.

Фаўст

Чаўпеш пустое без канца; Пакінь! Твой знаю нораў подлы! Задураць нават мудраца Твае літаніі і модлы.

Турбота

Што рабіць? Куды падацца? — Сам не можа дапытацца. Ходзіць лесам, ходзіць полем, Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, І нядужы, і няўвішны Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек. А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні — Гоняць грэшнага яны Проста ў пашчу сатаны.

Фаўст

Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, І дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты!

Турбота

Ну, мне пара, а ты сваё пляці. Цябе пакіну я з праклёнам; Звычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам.

(Дзьмухае на яго.)

Фаўст (аслеплены)

Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарыць мая зара. Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну, Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талаку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы. І пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю. Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.

Вялікі двор перад палацам

Паходні. Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.

Мефістофель

Станоўцеся напагатоў, Нягеглыя лемуры, З касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.

Лемуры{249} (хорам)

Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, З рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.

Мефістофель

Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,— Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца Пара ў зямлю перабірацца.

Лемуры (капаюць з крыўляннем і выкрутасамі)

Калісь і я прыўдала жыў І бавіўся заўзята, Кахаў, сваволіў, не тужыў — Жыццё ішло, як свята. Ды старасць подлая цішком Падставіла кульбаку, І спатыкнуўся я, і ўжо — Магіла небараку.

Фаўст (выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот)

Як стук рыдлёвак лашчыць слых! Як спорна праца йдзе! Тут скора Вялікі мол разрэжа мора І спыніць гвалт стыхіяў злых — Ён будзе міратворчаю мяжой.

Мефістофель (убок)

Калі тут выйгрыш чый, дык толькі мой! Твой мол, канал, твае палацы Не варты ўкладзенае працы — Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт! Як ні стварай, а вынікі благія, Тут з пеклам заадно стыхія, І пойдзе прахам свет, як гэты порт.

Фаўст

Наглядчык!

Мефістофель

Тут!

Фаўст

Сачы і дбай, Працоўнай сілы здабывай, Грашыма, ласкай заахвоць, Прынукаю ці іншым ладам, І да мяне штодзень з дакладам Аб выніках работ прыходзь.

Мефістофель (напаўголаса)

Поделиться:
Популярные книги

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Железный Воин Империи VII

Зот Бакалавр
7. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи VII

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Цвет

Васильев Сергей Викторович
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Цвет

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Настроение – Песец

Видум Инди
7. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Настроение – Песец

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь