Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Пасылаю табе зборнік юнацкіх вершаў А. Блока і часопісь “Новые Пропилеи” – як узор выданьняў. Глядзі на часопісь – набор такога фармату, як у нас, а папера большая і выглядае лепш. Такжа і вокладка… Бяда, што ў краіне папяровы голад…

Пішы, што добрага наогул. Як гадуецца Аня з дзеткамі, як Кандрат наш Крапіва з Ленай?

Вітай Гарэцкага Гурыка ды і Максіма такжа, калі бачыш іх. Зусім я адарваны ад вас, ад вашых навін.

УЛАДЗІК.

17.

На пачатку 1929-га часопіс «Узвышша» апублікаваў яго новую паэму «І пурпуровых ветразяў узьвівы». Дубоўку здавалася, што ён уклаў у яе ўсе свае думкі, усе трывогі, усе прадчуваньні і засьцярогі, што з месяца ў месяц не давалі спакою ні яму, ні ўсяму згуртаваньню.

Развага і пачуцьцё, Матэматык і Лірык сышліся на старонках ягонае паэмы – як сышліся ў жыцьці новае і спрадвечнае. Усё, што адбывалася ў імклівай рэальнасьці, перадавалася вершавана-афарыстычна.

Матэматык крытыкуе Лірыка: Ты не шукаеш вобразаў рэальных, даступных і карысных у змаганьні… У нашы дні руін і будаўніцтва паэт на фроньце антырэлігійным павінен быць, а не бадзяцца недзе па балотах палескіх і выгарах. А Лірык глядзіць далей: У нашы дні радасьці і гора патрэбны дойліды й дзеньдзівары; аднолькава іх права на паветра, ды і на сонца такжа. Для ілюстрацыі сваіх думак Лірык расказвае некалькі казак, у адной з якіх паўстаюць начныя здані – партрэты літаратурных ліхвяроў, далакопаў «Узвышша». Найбольш пазнавальным з іх атрымаўся Гартны: Вось ідзе адкрыты чэрап, ён мазгі нясе ў партфелі, свае іклы злосна шчэрыць, каб яму асанну пелі.

Паэма ўзарвала літаратурны Менск. З шалёнай і пагромнай крытыкай накінулася на аўтара Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў, створаная з парэшткаў «Маладняка». З даўжэзным ваяўнічым артыкулам дэбютаваў у «Савецкай Беларусі» Бэндэ – будучы крытык-далакоп нацыянальнай літаратуры. А за ім – ледзь ня хорам: Гародня, Барашка, Мурашка, Канакоцін, а затым стрэліла і «Зьвязда», афіцыйны орган ЦК КП(б)Б. У Матэматыку пазналі бальшавіка, якога перамагае Лірык – узвышавец, а Дубоўка, маўляў, прапануе чытачу выбар: «пайсьці з гэтымі дурнымі бальшавікамі ці з намі»…

Пагромную буру Дубоўка паспрабаваў суняць лістом у «Зьвязду»: мая паэма вытлумачваецца няправільна варожымі крытыканамі. Аднак гэта абудзіла яшчэ мацнейшы супраціў. Яго апафеоз – асобная дыскусія ў будынку Беларускага дзяржаўнага тэатру. Прыйшло шмат народу, многім не хапіла месца. Як па спектаклі – спланаваныя выступы з асуджэньнем. Ні аўтару, ні ягоным сябрам не далі слова, што абурыла некаторых прысутных, – і сустрэча затым ледзь не перарасла ў мітынг.

Гаворка перакінулася ў студэнцкія аўдыторыі, перайшла і на Украіну, у Расію.

Аднойчы Дубоўку выклікалі ў ЦК Усерасійскай кампартыі. Сустрэў, усьміхаючыся ў невялікія вусы, загадчык аддзела друку Платон Кержанцаў:

– Ведаеш, да нас дайшоў почут пра тваё творства… Я дасканала вывучыў усю справу, параіўся з многімі. Здаецца, у цябе ёсьць усе задаткі генія… – і зірнуў з-паділба, сур’ёзна. – Я прапаную табе сваю падтрымку. Падтрымку і апеку. Адна ўмова: кідай сваю правінцыю. Пішы па-руску. І станеш у нас адным з першых…

І на тое ўсьміхнуўся ўжо Дубоўка.

– Ведаеце, – сказаў, – я ўдзячны вам за ўвагу… Аднак мову, як і маці, не выбіраюць. І зьмяніць яе без душэўных стратаў немагчыма…

* * *

29.ХІІ.1929, Масква

Браток Адам!

…Справа не ў прызнаньні неіснуючых у нас памылак на агульнай лініі. У тым уся бяда наша, што мы вялі вытрыманую, чоткую лінію ў літаратуры, а прадстаўнікі ЦК балталіся як барановы муды між ног Цішак Гартных ды інш. У тым і ўся бяда наша: “трэба было ўмазацца”. А мы не захацелі мазацца, а мы змагаліся супроць рознай пошкудзі, якая цалкам збанкрутавала. Больш: няёмка нас зачыніць за ўсё гэта. Дык вось нам прапануюць: прызнайце, што ваша лінія памылковая. Як толькі мы прызнаем гэта, нам адразу, не чакаючы ні хвіліны, які Функ перадавіцу напіша: “Даўно трэба было зачыніць гэту публіку”… Вы­ключна для гэтага і патрабуюць ад нас “прызнаньня” “памылак”…

Не папушчайцеся ні на ёту! Няхай лепш зачыняюць…

Ваш УЛАДЗІК ДУБОЎКА.

* * *

30.ХІІ.1929, Масква

Браце Адам!

Пытаньне яснае і бясспрэчнае…

Трэба распусьціць арганізацыю, ня трэба чакаць, пакуль нас па адным будуць кампраметаваць і дыскрэдытаваць раз’южаныя Цішкі.

Справа не ў прызнаньні неіснуючых памылак. Справа ў той “сделке”, якую заключылі з Цішкам Гартным і яму падобнымі і якая павінна быць захавана ад нас “дымавой завесай”. З Масквы гэта відно лепей.

Выдрукуйце – № 9-10, каб выканаць абавязак перад чытачамі, разашліце назад сёлетнюю падпіску – і годзе.

Сумна, але нічога ня зробіш. Дарэмна траціць час на хваляваньні, на сходы. Толькі абавязкова схадзеце ў ГПУ. Трэба выясьніць пытаньне менавіта з ім.

Вітаю цябе. Цалую.

УЛАДЗІК.

Аднак ГПУ ня спала – і само «запрашала» ўзвышаўцаў на размовы. І сачыла. І ахвотна “вучыла”. Не пасьпелі Дубоўкавы лісты прыйсьці ў Менск, як ён сам атрымаў дзіўнаватую тэлеграму: «УЛАДЗЯ Л і К ЗА­БРАЛІ ТУДЫ ПРЫЯЗДЖАЙ РАТАВАЦЬ СТАНОВІШЧА АДАМ».

У той жа дзень Дубоўка сьпешна выбраўся ў Менск. Калі прыехаў, «Л» і «К» – Лужанін і Крапіва – былі ўжо на свабодзе.

– Нічога страшнага, пагаварылі ды адпусьцілі, – холадна адказаў на сяброўскія роспыты Крапіва. Больш шчодрым на каментары быў Лужанін.

– Ды праз дзевак усё… – тлумачыў зьбянтэжана, хоць і ўсьміхаўся. – У педтэхнікуме неяк я прачытаў Крапівоўскую эпіграму… Пра ўхілы. Памятаеце:

– У твае, браток, кабылы

заўважаюцца ухілы:

хвост направа служыць крыва,

а налева зьвісла грыва.

– Што ты, дзядзя, што ты, мілы, то ж ня гора – благадаць: каб ня гэтыя ухілы, дык і цэнтру б не відаць!

А Надзька, мая колішняя сімпатыя, праз дурную рэўнасьць выставіла нас з Кандратам перад адпаведнай грамадскасьцю як прапагандыстаў контр­рэвалюцыйных паклёпніцкіх пашквіляў. Вось і пазвалі на высьвятленьне… А пасьля размоў выпусьцілі, даравалі…

На гэтым і разышліся. А калі Дубоўка і Бабарэка засталіся ўдвох, апошні падрахаваў:

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.60
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Изгой Проклятого Клана. Том 4

Пламенев Владимир
4. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 4

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж