Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Зацьвердзілі статут, прынялі «Тэзісы да пытаньня аб утварэньні «Узвышша», сярод якіх: авалодваньне бездакорнай культурай беларускай мовы, выпрацоўка жыцьцёвай сімволікі, дасягненьне кантрастнай вобразнасьці і кампазіцыйнай дынамічнасьці, нацыянальная жанравасьць, разнастайныя фармальныя рэальнасьці.

А вось гэты тэзіс пісаўся Дубоўкам, Бабарэкам і Пушчам яшчэ тады – пры сустрэчы на Гарбарнай, калі ранішняе сонца зноў пачало гарэзна ўсьміхацца ў вокнах суседняга дома:

«Узвышша беларускае мастацкае літаратуры творыцца ня колькасьцю паэтаў і празаікаў, якія б асьмеліліся абвесьціць сябе каманднымі высотамі, а якасьцю тэй літаратурна-мастацкай прадукцыі, якая прыносіцца ў скарбніцу літаратуры з глыбінь сучаснасьці, узброенай ведамі, воляю, шчырым жаданьнем і энтузіязмам вялікай творчасьці. Толькі так утворыцца тое ўзвышэнства беларускае літаратуры, якое ўгледзяць вякі і народы».

– І хай яны хоць да пасіненьня дундычаць сваё «Трактар едзе: дыр-дыр-дыр. Мы змагаемся за мір!», – бадзёра пакпіў тады Пушча.

А ў адказ – на іх толькі ўзмоцнілі ціск, найбольш актыўнічалі тыя, хто вышэй тога «дыр-дыр-дыр» не маглі ўзьняцца. Дый ня ўмелі…

14 лістапада 1926 года ў Менску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. Былі даклады, была гаворка – і пра мову, і пра літаратуру. І літаратура загаварыла – і пра сябе, і пра жыцьцё. Сярод дэлегатаў распаўсюджваўся машынапіс незвычайнага вершу; менчукі, прачытаўшы, насьцярожана маўчалі, замежныя ж госьці з цікавасьцю прасілі перапісаць…

Вечарам у гатэльным нумары кіраўнік беларускага таварыства ў Латвіі Езавітаў даў Ластоўскаму прачытаць той верш, які меў назву «На ўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі»:

За ўсе краі, за ўсе народы сьвету, І што былі, і прыйдуць што пасьля, Аздобленае горкім, цьмяным цьветам Зазнаць нам гора лёс благі паслаў. <...> Прыціх наш край: ад гутарак аскома... Прыціх наш край: маўчаць, усе маўчаць. Свабодай карыстаюцца сачкомы, Каб тых, хто мысьліць, у вастрог саджаць. <...> На нашым карку торг спраўляе сьмела Масква з Варшавай, з Рыгай і Літвой, І наша змучанае катам цела Штогодна новай кроіцца мяжой. <...>

Пад вершам стаяла дата – 29 верасьня 1926 году – і псеўданім: Янка Крывічанін.

Ластоўскі перачытаў уважліва – і спытаў крыху зьніякавела:

– Дзе ўзяў?

– Меў нечаканыя запросіны на абед ад Гартнага. Там і далі перапісаць... Кажуць, ужо з тыдзень па Менску гэты верш ходзіць.

Ластоўскі сеў на ложак, склаў рукі – далоньмі адна да адной, памаўчаў, затым ціха сказаў:

– Гэты верш і я ўжо чытаў, яшчэ раніцай. Верш – як стогн, выбалены... Гэта не падробка, і мне падаецца, я ведаю яго аўтара.

– То скажы, каму паціснуць руку?

– Гэтымі днямі яго штось не відно было...

У прадапошні дзень працы канферэнцыі, 20 лістапада, пасьля агучваньня рэзалюцыі абвесьцілі перапынак. Тады яны і сустрэліся – дужы высачун з каротка падстрыжанымі валасамі, блакітнымі вачыма й строгімі брывамі і колішні прэм’ер-міністр Беларускай Народнай Рэспублікі, пісьменьнік і выдавец Вацлаў Ластоўскі, які пра тога высачуна ўжо шмат чуў і рэцэнзаваў у друку ягоныя кнігі.

– Дык вось ты які, Дуб-Дубоўка?! – ці спытаў, ці падзівіўся ён.

Парукаліся, і Ластоўскі ўважліва агледзеў Дубоўку: галава крыху набок (нібыта саромеўся свайго росту), погляд адкрыты, але з адбіткам якойсьці таямніцы...

Яны выйшлі на вуліцу, і там Ластоўскі прызнаўся, што завочна ўжо даўно ведае Уладзімера – яшчэ па віленскім часопісе «Маладое Жыцьцё». Распытаў пра клопаты ў Маскве, памаўчаў – і нарэшце прызнаўся:

– Мяне ўразіў некалі твой верш «Малітва ўцекача»… А тут, у Менску, далі прачытаць «На ўшанаваньне новага падзелу...» Янкі Крывічаніна... І хачу я... – Ластоўскі зноў сьціх, уважліва зазірнуў Дубоўку ў вочы. – Хачу, як рэдактар «Крывічаніна» і «Крывіча»... як няштатны пасланец Крывіі паціснуць Янку Крывічаніну руку, – і бадзёра працягнуў суразмоўцу сваю пяцярню.

Дубоўка таксама ўважліва ўгледзеўся ў Ластоўскага, затым абодва ўсьміхнуліся, і старэйшы абняў малодшага... (А верш, назваўшы па першым радку – «За ўсе краі, за ўсе народы сьвету…», перадрукаваў Езавітаў – у першым нумары віленскай «Беларускай Культуры» за 1927 год – са сваім допісам: «...гэты верш адбіваець праўдзівыя настроі і думкі беларускага народу, у нетрах якога накіпаець пратэст проціў камісарскіх гвалтаў...».)

А калі Дубоўка з Пушчам пасьля канферэнцыі сядзелі ў рэстарацыі – за вішнёвай аксамітнай шырмай – і ўжо дапівалі моцную каву, зусім побач, за сьпіной, пачуўся знаёмы гарэзны сьмех.

Дубоўка вызірнуў у шчыліну паміж сьцяной і шырмай – Наля какетнічае ў вясёлай кампаніі: хтось у касьцюме з тройкай, пэўна, камсамольскі ці партыйны службовец (іх ён пазнаваў беспамылкова), праваруч ад яе – Алесь Дудар, якому даўно па-мужчынску хацелася набіць морду, і Александровіч – эх, Андрюша-Вырви глаз, налетай, рабочий класс!..

– Ого! – Дубоўка ажно скалануўся. Заклаў за вуха цыгарэту – і да суседняй кампаніі. Імпэтна падсеў на нібыта адмыслова для яго пакінуты стул, па-заліхвацку закінуў нагу на нагу, прывітаўся. – Мне гэта… Не дае, шаноўныя таварышы, спакою адно пытаньне… – Гарэзьліва падпаліў цыгарэту, пусьціў на стол доўгі струмень дыму. – Што ўсё ж зьявілася першым: слова ці тое, што за ім разумеецца? – Заўважыў, як усе зьнерухомелі, чакаючы працягу. – Вось… Так і знаў, што ня ведаеце. А пачытаеш такіх шчанюкоў, – і кіўнуў на Дудара, затым – на Александровіча, – падумаеш, што напачатку і ня слова, а гаўканьне было. – І ўстаў, як нічога ня здарылася, ступіў колькі крокаў да шырмы, затым рэзка крутнуўся: – Ах, во… Забыў. Калі на дуэль захочаце запрасіць, я да вашых паслуг. У Менску буду яшчэ з тыдзень.

Адразу ж яны з Пушчам і пайшлі да выхаду. Каля дзьвярэй яго дагнала Наля.

– Уладзя, ты што гэта…

Але ён ня даў ёй дагаварыць, спыніў халодным:

– Ідзіце, Анастасія Паўлаўна, за свой столік. Не пакідайце такой пашанотнай кампаніі…

15.

Найважнейшай задачай для іх было заснаваньне свайго часопіса. Правільней – атрыманьне дазволу на яго выданьне, што ў гэпэушнай дзяржаве дамагчыся было не прасьцей, чым у царскай.

Колькі лістоў складзена!

Колькі дзьвярэй адчынена!

І вось нарэшце свайго дамагліся. Сам Чарвякоў з асабістага фонду выдаткаваў на выданьне іхняга «Узвышша» невялікую субсідыю, і яны паверылі: часопіс зьявіцца.

І зьявіўся – у студзені 1927-га. І жыцьцё пайшло новымі кругамі: падбор матэрыялаў, рэдагаваньне, вычытка, друкарня (у Менску ня бралі, давялося пасылаць у Гомель), распаўсюд…

Рабілі бяз платы, нават ад ганарараў за свае публікацыі, каб зэканоміць болей, ня бралі.

Цешыла тое, што часопіс атрымаўся, што яго чыталі, яго шукалі, – і да лета 1927 года наклад стаў большым, чым у «Маладняка», перарос дзьве тысячы, а гэта значыць – «Узвышша» хутка зробіцца самаакупным, стане фінансава незалежным!

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.60
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Изгой Проклятого Клана. Том 4

Пламенев Владимир
4. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 4

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж