Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Прадзед меў здароўе асілка. Неяк з суседзьмі ехаў з Мядзела, з кірмашу. На паўдарозе – карчма. Зайшлі пагрэцца, па чарцы паспытаць. Якуб сеў за стол, прыхінуўся да сьцяны – а прасьценак і вываліўся. Карчмар узьняў хай:

– Плаці за рамонт!

– І ня думаю… У цябе не карчма, а развалюха, то мне табе новую збудаваць?! Прыедзь да мяне і паспрабуй прасьценак вываліць…

А яшчэ, расказвалі, загразла аднаго разу на балоце ягоная кабыла. Добрыя людзі пачалі цягаць ламачча, жэрдкі. А прадзед спакойна:

– Чакайце-чакайце, дзеткі… – і пад кабылу, узваліў яе пярэднія ногі сабе на плечы – і вывалак на сухадольле…

Прадзед кеміў і ў «архітэктуры»: збудаваў так сваю сядзібу, што… пажар да яе ня мог падступіцца. Суседзі думалі, што ў Якуба ў хаце – цудадзейны абраз, і ў час новага пажару абносілі яго вакол вёскі, аднак агонь не суняўся. Прадзед тады навучыў свайму сакрэту і аднавяскоўцаў: усе надворныя будынкі трэба аддзяляць ад вуліцы садам, і хату таксама ў садзе ставіць – тады агню скрозь яго дабрацца цяжэй…

Якуб пражыў сто тры гады і перад сьмерцю асьлеп. Памыўся ў лазьні, «Не хачу жыць дармаедам, бо працаваць больш не магу», – сказаў зьніякавеламу сыну-адзінцу Хведару, апрануўся ў чыстае, лёг у ложак – і перастаў і есьці, і піць. Як ня ўкленчвалі перад ім – нават вады ані кроплі ня ўзяў. На трэція суткі памёр. Пахавалі яго на ўскрайку Агароднікаў, пры так званым Пральлі (непадалёк бабы «пралі» бялізну). На Манькаўскіх могілках пахаваць не дазволіў поп, – назваў яго самагубцам. Хведар паставіў над бацькавай магілай высокі дубовы крыж. І застаўся гаспадарыць адзін на валоцы зямлі.

Цяпер, праўда, дзед Хведар таксама стары і нямоглы. Калі Уладзік яшчэ ляжаў у «люльцы», конь выцяў дзеда капытом пад самае сэрца, – і з кожным годам дзед слабеў. Аднак не стамляўся расказваць цікавыя казкі, а таксама ня менш цікавыя, хоць крыху і незразумелыя, аповеды, якія заве нейкімі «георгікамі». (Толькі праз гадоў пяць-сем Уладзя дазнаўся, што гэта дзед ператлумачваў на свой капыл цэлыя разьдзелы з прачытаных у арыгінале «Георгікаў» Вергілія. Дзед добра ведаў латынь, а паспрыяў яму ў тым пан Юстын Палівода, які прагуляў сваё багацьце, разышоўся з жонкай – і якога прытуліў у сваёй хаце прадзед Якуб.)

А яшчэ дзед Хведар умеў гаварыць з бусламі. На старым клёне каля яго сядзібы жыла сям’я бацяноў (так у іхняй мясцовасьці звалі буслоў). Калі раставаў сьнег і сонца ўсур’ёз пачынала налечваць-грэць зямлю, – наставаў для Уладзі вельмі адказны час: пільнаваць прылёт буслоў. І лета пачыналася для яго якраз ад гэтага прылёту.

Зазвычай дзед поркаўся на гумнішчы, старэйшым братам таксама хапала сваіх заняткаў, а ён гадзінамі праглядваў лёгкія вясновыя аблачынкі, і як толькі заўважаў над вёскай белых птахаў – вопцасам нёсься да дзеда:

– Бацяны! Дзеда, бацяны ляцяць!..

Дзед усьміхаўся, кідаў сваю работу і разам з унукам, па-сур’ёзнаму ўзьнімаючы свае густыя бровы, ішоў да клёна. Чакаў, пакуль бусьліная пара, павольна-велічна пакружляўшы над сядзібай, нарэшце стане на гняздо, і пачынаў – найперш да гаспадара:

– Дзень добры, боця!

А бусел, нібыта зразумеўшы, у адказ ляскатаў дзюбай:

– Та-та-та-та…

Дзед жа:

– То дзе ж ты лётаў, што бачыў?

Бусел зноў:

– Кла-кла-кла-кла…

– Ну то добра, пажыві і ў нас. Ніхто цябе і тут ня скрыўдзіць.

– Кта-кта-кта-кта…

– Вось чуеш, унучак, боця дзякуе нам за сустрэчу…

І ня толькі пра буслоў марылася на печы Уладзіку. Доўгімі вечарамі ён уяўляў, як крыху падрасьце – і бацька пачне браць яго лавіць рыбу, як і ён будзе цягнуць да берага шырокую сетку, як цёплая вада лагодна казытацьме яго, як залюструюцца на вазёрнай роўнядзі сонцавы ўсьмешкі, як здалёк будуць назіраць за ім маці з сястрой – і шаптацца…

…Ён прачнуўся і вызірнуў з запечка на кухню. Аказалася, гэта і насамрэч ціха, каб не пабудзіць братоў і малодшае немаўля (якое мерна сапела ў падвешанай да столі люльцы), перашэптваліся пра штось сястра з маці.

Была нядзеля, бо ў хаце – аніякай стукатні. Маці пякла грэцкія бліны, а сястра дапамагала ёй.

– Мамка! Дай блінка! – узрадаваўся ён.

– Цішэй, рана яшчэ. Хату пабудзіш… Ды й напачатку трэба памыцца, змовіць пацеры, а тады ўжо – за бліны.

– Я ж ня ведаю пацераў…

– А бяз іх нічога ня будзе. Прыдумай.

Матчын голас падаўся яму вельмі сур’ёзным. Ён павольна зьлез з печы, сеў за стол, прыгладзіў чуб (усё астатняе бацька выстрыг), і нечакана для маці загаварыў:

…Ты – наш Бог. Твая і хата, твая і печ. Але ж мама – наша. Мама ўчыняла бліны, мама пякла бліны. То і бліны – нашы…*

– Усё, змовіў, давай бліна, – скончыў ён свае «пацеры», і расчуленая маці паклала перад чатырохгадовым «паэтам» пахкі, змазаны маслам блін – яго першы ганарар.

Ад самага нараджэньня наканоўваўся яму лёс біблейскага Маісея… У першым ліпені стагоддзя пабачыўшы сьвет і паспытаўшы матчынага малака, ён ціхенька ляжаў у калысцы. Лета выдалася сухім, сьпякотным.

«Трэба жыта жаць, – турбавалася маці. – Вазьму Ўладку з сабой у поле, пакладу ў бабку, пад снапы. І прахалода, і ад мяне блізка…» І ўжо ўкруціла малога, і з хаты выйшла, як каля брамкі яе перастрэлі старэйшы сын Ваня, два фельчаравы і тры крамнікавы хлопцы: валаклі вялікія драўляныя начоўкі.

Маці расчулілася:

– Дзякуй, хлопчыкі. Але ж у нас ужо ёсьць балейка, каб купаць Уладзьку…

– Не, у гэтых начоўках мы панясём яго на млын, – прабурчэў Ваня.

– На які млын? Навошта?

Поделиться:
Популярные книги

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Старая школа рул

Ромов Дмитрий
1. Второгодка
Фантастика:
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Старая школа рул

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13