Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

італьянскіх санэтаў, французскіх віланэляў, англійскіх балад, латвійскіх народных песьняў…

Зачытваўся – і адчуваў, што павінен увекавечыць сваё: беларускае, вазёрнае. Спрабаваў – і рваў пачынаньні, супакойваўся, пісаў наноў – і зноў пакуты.

Зьмены настрояў у ім адразу ж заўважыў Брусаў. Разгаварыўшы, супакоіў:

– Гэта правільна. Горш было б, калі цябе б скарыў спакой. Не адчайвайся. Яно прыйдзе, калі і сам не чакацьмеш… – і пачаў распытваць пра бацькоў, пра далёкую беларускую вёску, вазёры… І пацэліў у самае жывое, балючае, і расчуліў, і ўзбухторыў…

– Ведаеце, якая там зараз прыгажосьць?! Бярозы сокам наліліся, а вазёры блакітам фарбуюцца, пад лета – як неба стануць. Хочацца зноў статак да рэчкі падагнаць, сьцішыцца і слухаць хвалі… Ці як перашэптваюцца з ветрам нашы васількі… – залетуценіў Дубоўка, а затым нечакана падагульніў: – Цяпер усе алілую сьпяваюць бальшавікам. А што сьпяваць мне, у каго тыя бальшавікі адабралі Бацькаўшчыну – і вазёры яшчэ прадзедавы, і васількі, і вецер над імі. Адрэзалі нашу поўнач Літве, у саміх беларусаў не спытаўшыся, а захад Беларусі падарылі Польшчы… Дык што мне застаецца – Радзіма-сусьвет?! Дык дзе ж яна?

– Ну… Гэта часова, пакуль рэвалюцыя ў сілу ўбярэцца, – парыраваў Брусаў.

– Як жа… Калі ўбярэцца… Заўтра, 25 сакавіка, будзе чатыры гады, як беларусы на зьезьдзе абвесьцілі сваю Народную рэспубліку, а бальшавікі той зьезд разагналі, арыштавалі нацыянальных дзеячоў. А вы кажаце, калі ў сілу… Вось тут я напісаў, пра што мне балела, – і перадаў Брусаву ўжо аддрукаваны на машынцы верш «Малітва ўцекача» – балючае апісаньне сваёй панішчанай Радзімы, дзе ладзяць «зьлёт груганы», гімн-сірвенту, замову-літанію.

Нічога тады, прачытаўшы верш, не адказаў яму Брусаў, папрасіў толькі патлумачыць сэнс слова «груганы», кіўнуў галавой, прыгладзіў і без таго акуратна-сьнежную бародку – і маўчаў. А праз хвілю хтось яго паклікаў з кабінету…

Пра тое, што думалася тады Брусаву, Дубоўка даведаецца пазьней, – прачытаўшы яго верш «Над картой Европы», напісаны праз два дні пасьля іхняй сустрэчы:

Встарь исчерченная карта Блещет в красках новизны… Где мечты? Везде пределы, Каждый с каждым снова враг; Голубь мира поседелый Брошен был весной в овраг… І – як прычына тога нечаканага маўчаньня: Это – Крон седобородый Говорит веками нам: Суждено спаять народы Только красным знаменам.

Прыкладна ў той жа час, пасьля іхняй гутаркі, Брусаў згадаў у сваім вершы і ягоныя васількі, як, пэўна ж, і яго самога!

Любы глазу родные привычки, – Он просторы вдыхал не всегда ль! И так хочется взять в ковычки «Нивы», «небо» и «даль». У реки замлелое стадо, Василёк на крутой борозде… Какая пустая бутада, Говорить, что отчизна везде! Пой, семья мировая, Победительный гимн труда! Но каждый, незабудку срывая, Не забудет родного пруда!..

…А ў яго аніяк не атрымліваліся насьледаваньні з далёкіх персідскіх ці японскіх песьнясьпеваў: складалася тужлівае, журботнае сваё, ад чаго не было адхланьня, паратунку, забыцьця…

Хоць і пачыналася вясна, але вясна чужая, далёкая – выказаная ім у вершы «Вясна на чужыне»; а да ўсяго трызьнілася-летуценілася штось містычнае, акрытае павалокай злоснай казачнасьці і ў змрочных подумках урэальненае – як у вершы «Здані» («Вецер косы ночы расплёў…»), як у вершы «Ноч наплакалі бярозы…», як у «Імжы»:

Імжа, і склізота, і прыкрая золь За скрогатам ветру – навалай. У чмарнасьць убралася сьветлая столь, Блакіт ад зямлі адарвала…

Радавалі толькі сустрэчы з сябрамі-землякамі. У Маскве склалася цэлае згуртаваньне студэнтаў-беларусаў. Яны адкрылі свой «Беларускі Клуб», дзе чыталі лекцыі, ладзілі вечарыны.

2 красавіка 1922 года ўрачыста адзначылі ўгодкі з дня сьмерці Алеся Гаруна, апантанага змагара за незалежную будучыню Беларусі і таленавітага паэта. Адмыслова да той сустрэчы Дубоўка напісаў верш, у якім – зноў жа – абудзіліся згадкі пра родныя гоні, і прачытаў яго з прысьвячэньнем: «На сьвята Алеся Гаруна – у Маскве…»:

Ад крывіцкіх балотаў да тундраў Сыбіру,

Ад аковаў душы да цяжкіх ланцугоў, –

Ты пяяў няупынна, званіў сваёй лірай,

Заклікаў нас на родныя гоні, дамоў…

7.

Вясну зьмяніла восень. Прамежкавага – лета, здалося, і не было. На першай верасьнёўскай лекцыі 1922 года ў Пятроўска-Разумоўскай акадэміі арыштавалі ягонага сябра Гаўрылу Гарэцкага. Па фальшывым даносе маскоўскае ГПУ абвінаваціла яго ў пяцігадовай контррэвалюцыйнай дзейнасьці. Як толькі Дубоўка дачуўся пра гэта, паспрабаваў адведаць Гаўрылу, аднак начальства Бутыркі дазволу на тое не дало.

Прайшоў доўгі тыдзень. Думалася, што спакваля ва ўсім разьбяруцца, вызваляць сябра. Ажно – новая жахлівая навіна: трагічна загінула родная сястра Гаўрылы Ганна, студэнтка Заатэхнічнага інстытута. 15 верасьня, ужо каторы раз не дамогшыся сустрэчы з братам, расчуленая і зьніякавелая, чакала трамвая – і якісь нягоднік выпхнуў яе пад колы вагона. Ганна моцна паранілася і праз тры дні, не пражыўшы на сьвеце і дваццаці гадоў, памерла ў маскоўскім шпіталі.

Яе пахавалі ў Галавінскім манастыры пры царкве (вывезьці цела на Радзіму бальшавіцкія ўлады не дазволілі). За труной ішлі дзясяткі землякоў-студэнтаў, таварышаў, а яму, наструнена-нацятаму – памятаў – тады ўпершыню захацелася ўзарвацца страшнымі праклёнамі тым, хто зьвёў іх у гэтым чужым горадзе, хто зрабіў вязьнем ягонага сябра і на кім крывавіла віна ў сьмерці гэтае беларускае дзяўчыны…

Калі напрыканцы верасьня ў Беларускім прадстаўніцтве на Малой Мікіцкай ён сустрэў Гаўрылу, адразу зьдзівіўся, а ўжо толькі як выйшлі разам на вуліцу, засталіся адны – абрадаваўся напоўніцу: значыць, і насамрэч вызвалілі…

Ён запрасіў Гаўрылу да сябе, пазнаёміў з бацькамі, – думаў, скруха ў сябравых вачах растане. А той адмовіўся нават паабедаць, крыху пасядзеў і пачаў разьвітвацца.

– Хачу яшчэ на Ганульчыну магілку зьезьдзіць, – патлумачыў.

– То і я з табой, – вызваўся Уладзімер, – пачакай… – дастаў з шафы ўкладзеныя ў газету аркушы. – Пачытай вось дарогай…

Поделиться:
Популярные книги

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Набирая силу

Рокотов Алексей
2. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Набирая силу

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Пламенев. Книга 3-7

Карелин Сергей Витальевич
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Я С СССР! Том III

Вязовский Алексей
3. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.86
рейтинг книги
Я С СССР! Том III

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Эффект энтропии

Макинтайр Вонда Н.
2. Звездный путь
Фантастика:
эпическая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Эффект энтропии

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX