Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Радзівіл. Хадзі сюды, Вецер.

Той падыходзіць. Наступная размова ідзе амаль без голасу і вельмі значна.

Гэта та-табе апошні шанц. Апошняя сцежка да выйсця.

Вецер. Аб чым ты?

Радзівіл. Ты. Яны – зра-зра-зумела. Яны – чэрнь. Але ты? Як ты з імі, высокапісьменны? До-до-добры. Пальцам нікога не зачапіў – пагромшчык. Кніжнік – з падпальшчыкамі кніг. Яны ж спалілі разам з даўгавымі і проста кнігі. Розныя. Не разбіраючыся па цемры сваёй. Учынілі пажар – да неба.

Вецер. Што ж, калі іх вымусілі. Кнігі? Ну так. Некаторыя з іх думалі, па непісьменнасці сваёй: няма чаго пісаць. Раз піша – так і лічы, што падман або данос. Але гэта таму, што ў іх забралі святло. Вы адабралі. То з кім мне быць? З дзікунамі? З табою, князь-сатана?

Радзівіл. Ты, высокі кніжнік – з забойцамі?

Вецер. Паўтараю: а з кім мне? Я ўсё адно адрынуты ўсімі. Я магу-у сказаць ім: вы мне чужыя. Чужыя са сваімі пагромамі, грубіянствам, нянавісцю да кніг. I гэта будзе праўда. Але гэта я табе кажу, князь, што ўзнёсся над усімі, а нос задзёр яшчэ вышэй, скажу, каб запомніў ты гэта да канца клятага богам твайго жыцця. Што трэба быць за звычайных, сярэдніх, простых, нават калі пагарджаеш імі, нават калі на сто галоў вышэй. Імя гэтага не скажу. (Уголас.) Я з вамі памру, людзі.

Антох (зразумеўшы). “Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку”.

Радзівіл. Бач, проста як бог. (Пёкуру.) А што скажа твой бог?

Пёкур (дужа спакойна). А ён нічога не скажа. Бо гэта не ён стварыў сатану. Бо калі ён стварыў, то павінен быў бы ведаць, колькі будзе мець з ім непрыемнасцяў. I, калі ўсё ж ён стварыў, – нашто ён мне, такі непрадбачлівы?.. Не, не ён стварыў. Спрадвечна існуе два супрацьлеглыя, варожыя пачаткі: прычына ўсяго добрага і прычына ўсяго злога. Роўныя яны па сіле, ніхто не пераможа. Ідзі да таго, да каго цябе цягнуць унутраныя схільнасці. (Усміхаецца.) Вось бог. А вось сатана. Бог даў табе свабоду волі. Выбірай.

Радзівіл. А калі і туды і туды цягне?

Пёкур. I там і там будуць радавацца.

Радзівіл. Значыць, чаго Мая Нага захоча?

Пёкур. Ну. Гэта ж і ёсць твая сутнасць.

Радзівіл. Бадай што гэта па мне... Страшны ты чалавек.

Вецер. Ён – я не ведаю чыё стварэнне, калі такое гаворыць. А цябе, прынамсі так кажуць, бог стварыў. А ў яго ёсць пекла: хвіліна смерці, калі ў жыцці ўжо нічога-нічога нельга змяніць. I ты памрэш голы. Адзін. А я памру з людзьмі.

Радзівіл. Ты памрэш страшнай смерцю, Вецер.

Васка. Што вы прычапіліся да яго? Я Вецер! Усе ведаюць, што гэтая, Васіль Вецер! Які падпальваў і граміў!

Радзівіл. Не, Васіль – гэта ён. Ты – Васка. Ты граміў, гэны – думаў. Ты – толькі доўбня ў руцэ. А найгоршы ён, які не граміў. Ён, ды яшчэ гэты рагатун Карпач, бо-бо-бо гэта ненатуральна, рагатаць, калі над табою стаіць смерць. Я-я-я!

Карпач. Смерць. Пакуль сам не памрэш. Бо яна ж неўміручая. А ты будзеш смярдзець, як усе. I слабыя яшчэ ў цябе кішкі, каб не толькі што над Ёю ўзвысіцца, але й рагатаць з Яе. Як я.

Васка. I я... Княжа... I я з імі...

Радзівіл. Добранька. I т-т-ты. То-толькі ка-калі даведаешся, я к ты будзеш паміраць, ты памрэш тройчы.

Васка. Пляваць. Браце Вецер. Выкупіць. Аднаго прашу. Бо помню, як ты хацеў падаць мне руку, а ахвяры маёй – не хацеў. Браце, цяпер усё адно. Хаця цяпер... падай мне руку... Не, стой, Вецер... Яны ж падумаюць, што я лёгкай смерці шукаю, танна хачу адкупіцца... Ты здалёк благаславі мяне. А пойдзем – разам.

Вецер з адлегласці благаслаўляе яго.

Радзівіл. Аб чым гэта яны?

Капітан. Не ведаю. Забабоны нейкія. Дзікуны.

Радзівіл. Я думаю, ты, Вецер, – і гэта за нашу з табой размову, – і ты, Карпач, – за дзёрзкасць і крайнюю непавагу. I ты, Васка, бо надта ж прасіўся з імі. (Паўза.) У мяне харошая зграя сабачая ёсць. Абвучаная спецыяльна на мядзведзя. Кожны бярэ мядзведзя адзін на адзін. Вось мы вас у шкуры мядзведжыя зашыем і... Пасярэдзіне Крычава. Відовішча, якіх мала! Каму папярэджанне, каму забава.

Лаўрэн. Эх-х ты! (Узяў сябе ў рукі.) Мяне ты забыў. Памятаеш, як я пра тваю шлюху? Нічога яна не круціць задам, як мядзведзь. Я вось пайду з імі і пакажу ёй, як трэба. Хай вучыцца. (Прайшоўся па-мядзведжы.)

Радзівіл. Ідзі і ты.

Вецер. Князь, гэта праўда, што мядзведзі?

Радзівіл. Ну так. А ты што, хочаш нешта пра-пра-прапанаваць?

Вецер. I ім?

Радзівіл. Ну і ім. А раптам па-пашанцуе дый адаб’ешся.

Вецер. А што? Я ігрок. Ну, не выйду жывы. Але лепей ужо так, у бойцы. Не раздумаеш?

Кат. Што ты робіш, чалавеча?

Радзівіл. Не раздумаю.

Вецер. Дык руку на гэтым, князь.

Падаюць адзін аднаму рукі, і Вецер, паглядзеўшы князю ў вочы, цалуе яго.

Кат (ціха). Цьху!

Цялецкі. Вось яны, нераскаяныя. Што б яны нарабілі, што было б, калі б перамаглі? А маглі перамагчы. Маглі б адолець, каб...

Радзівіл. Маё войска? Адолелі б? Каб не што?

Пястжэцкі (паказвае на папа з Бесавічаў). Каб не ён. Расказвай, Цялецкі.

Цялецкі. Калі гэтыя (паказвае на вязняў) пачалі – ён зразумеў, што гэта зусім не тое, што патрэбна... роднаму, так бы мовіць, гораду.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5