Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Лаўрэн. Браць! Браць замак. Як на вяселле пайду, каб хутчэй. I сапраўды ж вяселле.

Магда. Во, як на злом галавы.

Вашчыла. У нас гэта заўжды так.

Карпач. Браць замак. Неадкладна, пакуль не спахапіліся.

Iлья. Каб гарматны адпор зрабіць – час патрэбен. (Дастае з сумкі пясочны гадзіннік, ставіць на стойку.) У мяне яны назапашвалі зелле і ядры і самі былі гатовыя ля гармат – вось пакуль пясок не перасыплецца. Тады я лічыў, што вучэнне прайшло добра.

Карпач. Ай, татка! Гарматнікі твае ў Магілёў паехалі па зелле. А там вучні, свежанабраныя.

Iлья. Тое і кепска, што свежыя. Свае страляць бы не сталі. I кепска тое, што я зараз не там. Дарэмна я ад іх пайшоў з вамі на поле, перачніца старая. Многа з мяне было тут карысці. А там я і гэтым не даў бы стаць ля гармат.

Антох (раптам, нібы ўражаны чымсьці). Людзі. Стой. Дзе поп?

Яўхім. А што раптам поп?

Антох. Н-не ведаю. Як стукнула. Поп дзе?

З’яўляецца поп з Бесавічаў, чарпануў з рукамыйніка вады, плюхнуў на твар.

Поп. Тут поп. Чаго ты лопаіссі?

Магда. Што з табой?

Поп. Збляваў – лягчэй стала.

Магда. Ясна. Столькі крыві бачыць – як не бляваць? Вечна ты, Антох...

Вашчыла. Адразу ж на замак. З боку Сажа не йсці – далёка відаць. Ты, Іван, пойдзеш з боку Крывічанкі... Ты, Вецер, Лаўрэн і Стэсь павядзеце людзей як мага больш ціха і скрытна праз роў на валы вось тут, крыху правей карчмы.

Магда. I карчму па прычыне скрытнасці раскідаць на мост не трэба. А я б на такі выпадак з радасцю б сама раскідала.

Лаўрэн. Ух ты, мая півонька!

Магда. Укараці лапы.

Вецер (збіраючыся). Маці, нашто ты тут?

Агна. Даведаешся пасля. Ідзіце.

Антох. Ну, я наперадзе з крыжам. Толькі вы... гэта... ведайце, гэта больш для парадку. Казаў табе бог, каб сабе сам памог.

Выходзяць. Цякуць імгненні. Магда і Агна маўчаць, і маўчанне ўжо нясцерпнае. Зарыва за вокнамі: нешта загарэлася.

Магда. Лаўрэн вяселле правіць.

Агна. Не. Не паспелі б яны яшчэ нічога падпаліць. Дый не трэба ім. I гэта кепска, вельмі кепска. I ці не замкавыя гэта самі падпалілі, каб поле асвятліць?

Магда. Адкуль ім ведаць?

Агна. Кепска. Цяжкае будзе вяселле. Кепска, вельмі кепска.

Магда. Ды – не – кар-кай!

Надзея (вяртаючыся). Пасадзіла на каня. Пайшлі. I адышлі недалёка, а ля замка нешта як шугне, як запалае. (Паўза.) Маці, ты не гаруй. Хай табе не баліць ні за яго, ні за мяне. Не было б у нас так добра, каб не тое, што шчасце наша адмеранае і кароткае, як дзіцячы пальчык. А так ён мне і я яму – усё. Бо абапірацца нам толькі адно на аднаго. Бо мы адны і нікога больш, акрамя цябе, у нас няма і не будзе. Сонца згары, неба трэсні, зямля раскаліся – нам горш, чым цяпер, не будзе. Бо кожная хвіліна мая з ім – як апошняя. I таму трэба ўсю душу аддаваць, бо “праз гадзіну” можа і не быць. Дзякуй, матуля! Жыццё сплывае...

Агна. Пясок сплывае. Апошнія пясчынкі.

Магда. Ціха!.. Чуеце!..

Здалёк нястройны шум, а затым уздымаецца рык соцень галасоў: “Край! Край! Наш!.. Наш!.. Наш горад!!!”

Агна. Усё. Сплыў пясок.

У гэты момант, перакрываючы ўсё, выбухае пякельны рык. Затрэсліся, закалаціліся сцены, дзынкнула ў вокнах шкло. Над усім светам раве наканаваны, пякельны, хаўтурны пярун. Ва ўсю глотку, дзіка, як нямы сатана.

Надзея. Што гэта?

Магда. Пярун з яснага неба?

Агна. Гэта гарматы.

Усе падышлі да акна, за якім злавесна скача зарыва.

Магда. Б’юць ва ўпор у натоўп.

Надзея. Падаюць! Падаюць! Божа, заслані іх!

Магда. Ля гармат б’юцца. Каша.

Агна. Б’юць з вокан палаца! Паспелі колькі там гармат туды ўсцягнуць!

Натужлівы, на апошнім дыханні, пагрозлівы рык гармат.

Магда. Бягуць!

Надзея. Бог мой, бягуць!

Агна. Так, бягуць. (Паўза.) Што ж, дарэмная ахвяра?.. Ну не, хай да скону вякоў ведаюць: мы ніколі не гінулі. Ніколі не гінем дарэмна.

У дзверы ўвальваюцца ўдзельнікі няўдалага штурму: усе выкачаныя, твары ў парахавым куродыме, сёй-той паранены.

Вашчыла (у дзвярах). Гэй там, падбіраць параненых. Каб ніводнага жывога ім у рукі. Убачыце, цягнуць некага – дзесяць ляжце касцямі, а выручыце аднаго.

Агна. I што?

Бачко. Патрапалі нас.

Карпач. Адбілі.

Яўхім. Гэта ўсё.

Вашчыла. Не, гэта не ўсё. Адыходзім пад Царкавішча. Збіраем усіх.

Поп. Пад Царкавішча?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Прайм. Хомори

Бор Жорж
2. Легенда
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Прайм. Хомори

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5