Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:
ВЕЧАР.

Пазней, значна пазней, адразу пасля войска, я вычытаў у Купрына, што адзін ягоны герой раніцаю, «как и всегда это бывает с людьми со слабыми или обострёнными нервами», пачуваўся вельмі кепска. У трынаццаць гадоў я не думаў, не ведаў і ведаць не хацеў пра нейкія нервы. Але напраўду, раніцаю ў мяне часта без дай прычыны балела галава, а ў лесе я пачынаў слаба бачыць і прыносіў грыбоў менш за матку, хоць хадзіў удвая даўжэй. Ажываў я звычайна ў другой палове дня, і чым бліжэй да ночы, тым здаравей, весялей мне рабілася.

Увечары, калі не было чаго рабіць, я залазіў на калідор, на цёплы шыфер, і пачынаў сумаваць. Святлей за той, падлеткавы, сум у мяне пасля ў жыцці нічога больш не было… Унізе па дарозе хадзілі людзі: з крамы, з лесу, з поля, везлі снапы ці мяшкі з картоплямі; каля могілак на пожні пасліся каровы, а я сумаваў, што нарадзіўся тут, а не ў горадзе. Там — я ведаю з тэлевізара і з кніжак — мае аднагодкі не гнуць маты, не кураць, дзяўчынкі шэптам выказваюць хлопчыкам сваё каханне, а тыя — «это было, это было, он вторую ночь не спит, и о чём она спросила — никому не говорит»; яны не ўстаюць у пяць гадзін раніцы па грыбы, не малоцяць, не цягаюць сена, не капаюць бульбы; яны выпускаюць сценгазеты… і ўвогуле, чаго толькі не робяць. I я ўсё гэтае змог бы рабіць, разоў у дзесяць лепш. Мне б іхні клопат. «Витька, обедать сегодня будешь сам. На кухне разогрееш суп, в холодильнике — колбаса, рыба… Смотри, съешь всё…» А мая матка неяк захварэла, ляжала ў бальніцы, і я цэлы тыдзень паліў сам у печы, карміў курэй, кабаноў і сам сябе — якая там «колбаса в холодильнике», — што Бог пашле… А ў тэлевізары «разогревают супы», і «мальчишка злится — есть на то причина, не век же во дворе ему торчать; о, чтоб ты завтра двойку получила, девчонка из квартиры сорок пять!».

Я мрою не горад, а познюю восень, загоны, на якіх капаюць бульбу, а ўвечары Васіль з рознага колеру вачыма стаіць пад грушаю з Ганнаю, і яна смешна раўнуе: «Ідзі ўжэ к Просі гарбатуй…», а тут кулакі з абрэзамі… Мне мроіцца балота, прысыпаныя снегам журавіны, сляды акуратных лапцікаў на снезе і пахі паленай саломы, якою смаляць кабаноў… Мне там хочацца жыць і там апынуцца…

— Сыночак, — гукае знізу матка, — назбірай яблыкаў таму кабану маленькаму.

— Колькі ён ужэ можа жраць?! Дай мне пасядзець трохі — у мяне ногі баляць!

— А рукі ў цябе не баляць? Есці?

— Гэта лёгка, па-твойму, так рана па твае грыбы ўставаць?

— Не трэба цягацца ўсю ноч!..

Спускаюся па драбіне уніз, а ў вушах з усёй інтанацыяю звіняць апошнія матчыныя словы, і асабліва самае апошняе —

НОЧ.

Праўда ж, ёсць такое, што, калі ўночы глядзіш на дзяўчыну ў профіль, яе твар здаецца набагата святлейшы за хлопцавы?

Вясковая ідылія васьмідзесятых: лаўка пад плотам, яблыня, паплёўванне семкамі ўкрадзенага здаравеннага сланечніка — Анжэла сядзіць пасярэдзіне, а мы з Васілём — з бакоў. Я не зводжу вачэй з белае плямы Анжэлінага тварыку; ноч цёмная, без аніякіх зорак (а ў класіка Маякоўскага — «ночи августа звездой забиты нагусто»… Зрэшты, Маякоўскі — цудоўны. Проста ён меў на ўвазе не беларускія ночы.).

— …Тады дзеўка сказала, — не зачыняецца ў Васіля рот, — кажа, ідзі на могілкі, забі ў крыжа цвік. Пайшоў, ідзе, ідзе, ідзе… Нешта — трэсь пад нагою!

— Фу, ни капельки не страшно!

Такі ў яе прыгожанькі нос, рот, такія вабныя… не ведаю нават, як сказаць, — можа, «рысы твару». Добрая, мілая! Хочацца кранаць яе, гладзіць, шкадаваць, а гэтага не толькі не можаш набрацца адвагі зрабіць, але адчуваеш, што і думаць пра гэтае нельга. (Пасля разумныя кніжкі растлумачаць мне, што такое раздваенне, такі прымус увесьчасна хаваць ад самога сябе свае жаданні і думкі — звычайны стан падлеткавага ўзросту. Ды што мне цяпер да таго, што я даведаюся пра свой стан пасля!)

— …Забівае ён цвік, забіў, ісці — не пускае нешта. Ён дрыг-дрыг, упаў — і разрыў сэрца на месце! Аказалася, прыбіў, не пабачыўшы, край свайго пінжака.

— Ну и что? Я тебе таких историй десять выдумаю.

— Слухайце далей. Калі мерцвяка закопваюць, праз тры дні з яго выходзіць…

— Ну знаю — фосфор. Надоел уже. Сам иди на кладбище.

— Анжэлка, чаго ж ты сёння са мною такая нелюбезная? Куды ж ты мяне пасылаеш?

— Да куда тебя пошлёшь? Ты ж трус!

— Я? А я і не спору.

— Если не трус, иди на кладбище и принеси мне щепку от креста.

— Я ж кажу, я баюся.

— Да иди ты хоть куда-нибудь!

— Я пайду, — падхопліваюся я.

— Сиди, — Анжэла прыціскае сваёй далоняю маю да лаўкі.

— А, паняў… Вір ален фэрштэй.

Васіль устае, зафутбольвае ў цемру свой кавалак сланечніка, падае на развітанне руку мне, Анжэле і сыходзіць некуды па вуліцы, у другі бок ад таго, дзе яго хата.

— Хадзем паглядзім за ім, — горача шапчу я ў самае яе вуха і, прашаптаўшы, не адхіляюся.

— Сиди. Ни на какое кладбище он не пойдёт. Дурак он, глупый, — шэпча яна і не адрывасцца, нічога, толькі мацней прыціскае да лаўкі мае пальцы і гладзіць, гладзіць іх — кожны паасобку. — А ты — умница… Это правда, что ты выиграл какую-то олимпиаду?

— Я не выйграў, тоесьць, на другім месце быў. Гэта рэспубліканская алімпіяда была, па рускай мове.

— Ой, как здорово! Ты ж ни слова по-русски не умеешь, — яе голас трошкі ўздрыгвае, але мяккі і пяшчотны.

— Умею… Проста не знаю, як табе сказаць… Нахіліся трошкі… Сорамна гаварыць па-руску!

— Чего, дурачок ты?

— Дражніцца будуць.

— Ах ты, хорошенький мой! Ну, идём…

Я падымаюся амаль з радасцю, бо пачынаю ўжо баяцца гэтага шэпту.

Мы ідзём тым самым шляхам, якім я раніцаю ішоў з грыбоў, толькі трошкі бліжэй да дач. Мне хочацца вырваць руку і ўцячы, а Анжэла маўчыць. Пералазім нейкі нізкі абвіслы дрот, ідзём па нечых агародах; я спатыкаюся на разоры…

— Держись за меня…

— А куды мы, Анжэла?

— Это наш участок, а вот — дача…

Я тупа гляджу на нейкія цёмныя пабудовы. А здалёк здаваліся такімі церамамі! Анжэла вядзе мяне паміж нейкіх буданчыкаў, паўз хлеў, адмыкае дзверы, і мы трапляем з цемры ў цемру яшчэ большую. Свецяцца толькі чатыры плямы па кутках — вокны. Пахне — як у кінутай хаце ці ў пограбе: бульбаю, моркваю, буракамі, свежай зямлёю — ну, пустка-пусткаю! Я паслушліва сядаю там, дзе маю руку пацягнулі ўніз, на нешта шырокае і мяккае.

— Мы не будем зажигать свет, хорошо? Нет, не бойся, никого нет и не будет, старики приедут только завтра днём… Милый какой… Хороший мой…

Яна гладзіць і моцна цісне мяне за шыю, гарачымі і мокрымі вуснамі прыкладаецца то да носа, то да падбародка, да маіх вуснаў… I ўсё часцей, часцей і мацней…

— Мальчик мой, ты что?! Не пугай меня!

Са мною здарыўся (тут я смела выкарыстоўваю стары расейскі штамп, бо беларускія словы, якія абазначаюць гэты стан, мне не падабаюцца) — са мною здарыўся «короткий обморок». Секунд праз дваццаць я ачомаўся і ўпершыню ясна і да страшнага востра зразумеў, як мне нялёгка будзе жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Хозяин теней 2

Демина Карина
2. Громов
Фантастика:
аниме
попаданцы
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Хозяин теней 2

Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Кочетов Всеволод Анисимович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Избрание сочинения в трех томах. Том второй

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель