Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

б) — халяўная выпіўка. Летні вечар, каля крамы змораныя за дзень мужчынкі п’юць «Праменнае» нуль восем. Паселі ў радок, як ластаўкі на правадах, на жэрдках. Закусваюць вахлямі. Пісталет, глытаючы слінкі, скача побач — не завуць яго! Тады прыдумваецца наступнае. Мікола падчыльгіквае да дзядзькі Агуста, худзюшчага і з чорным ад жыцця і ад п’янкі тварам, і пачынае выціраць яму далоняю вусны. «То я ваклю еў», — вяла адмахваецца Агуст. — «Я не знаю, што ты еў! Мо ты мел еў! Стой смірна, паскуства ты, гадасць!» Ну, як пасля такога не аддзячыць чалавека? Не наліць «чарніла» паўшклянкі?

в) — як жывога бацьку пахаваў. Рэвізія ў краме (чамусьці з крамаю гісторыі ўсе звязаныя, цяпер толькі заўважаю; нейкія ўсе «крамныя», ці «крамольныя»?..). Рэвізія рэвізіяю, а піць жа трэба! Пісталет бярэ сваю Аксеню, якой яшчэ раней паленам адбіў мазгі і яна развучылася гаварыць, ідуць у магазін, так і так, бацька (на другім канцы вёскі жыве) памёр. Ну, раз так… Колькі будзеце браць? Скрынку «чарніла». Узяліся з Аксеняю з двух бакоў, перанеслі праз вуліцу. Да канца рэвізіі хапіла. А стары бацька перажыў сына гадоў на дваццаць.

г) — як бульбу капаў («Аксеня, пасунь каша, паскуства ты, гадасць!» д) — як тавар пасвіў, на лісапеце, з будзільнікам у кішэні. ж)… з)… Каму не смешна ці не цікава ўсё гэта, раю паслухаць у Сержыкавым выкананні… вось толькі, праўда, не скора такое стане магчымым. Сядзіць недзе ў «суворай» аршанскай турме Салавей наш, матчын сынок наш, анёльчык, якому ў задніцу дзьмухалі, тэрмін «цягне», трэцяя ходка — і ўсё па дурасці, усё ад разбэшчанасці, інфантыльнасці, ад таго, культывуемага некалі намі стаўлення да жыцця як да нечага несапраўднага, несур’ёзнага!.. Першы раз па п’яне ўтапіў Сержык дзяржаўную машыну ў рэчцы — год з паловай. Другі — недзе ў Калінкавічах (Гарасёў па блату зрабіў яму там кватэру) пабіўся з нейкім дзедам, пенсіянерам нейкім, на трыццаць тры савецкія рублі, вызначыць суд, «знёс» яму ўстаўных зубоў — два гады плюс кампенсацыя. І вось цяпер трэці раз, за штосьці, здаецца, зноў з нейкім пенсіянерам звязанае можа, і з тым самым.

Аднак Пісталета забылі. е) — вось хоць бы і гэты сын з Варапаева. Ніколі ніхто яго ў вочы не бачыў, як і ніхто не чуў, дзе гэтае таямнічае Варапаева?.. У тыя далёкія, дарагія гады я і падумаць не мог, што сам некалі буду мець да гэтага горада дачыненне. У 80ыя з літсуполкаю «Тутэйшыя» выправіліся цягніком у Дрысу, каб адтуль на лодках плыць у Дзвінск, пратэставаць супраць будаўніцтва ГРЭС, ці што, не помню («хто без чаўна, хто на чаўне мы шпацыруем па Дзвіне»), і вось ўночы, калі рабілі перасадку на глухой, пустой і цёмнай станцыі, раптам кінулася ў вочы — Варапаева!

Аднак да-а-алёка яшчэ да начной перасадкі і да шпацыру па Дзвіне. Пакуль і без таго цікава. Вунь аўтобус ужо выплывае з-за павароту. Тармазнуў, праехаў юзам па слізкай шашы. Расчыніліся дзверы — і вось нам першая ўзнагарода за чаканне. З пярэдніх дзвярэй вывальваецца, не выходзіць, не саскоквае, а акурат неяк бокам вывальваецца Міколаў сват дзядзька Сідар. Упаў на калена, падхапіўся і выдаў на ўсю вуліцу наступнае:

— Э-эх, ты, у Госпада Бога душу Ісуса Хрыста краста маць перамаць тваю Прасвятую Багародзіцу… ў Пятра і Паўла рогі маць!..

Ашаломленыя, мы з Сержыкам нават не смяемся. Ну, калі такі зачын, сумна сёння не будзе!

— Сват, а мо не гнявіце ў Бога? — просіць Мікола, азіраючыся.

Яму сорамна за свайго госця перад людзьмі. За гэтыя брыдкія яго словы, за тое, што прыехаў паддаты і з пустымі рукамі. Што боцікі ў яго нячышчаныя, дзіравыя, і ў адзін калашына ўбілася. Што зялёнае пальточка расхлістанае, без гузікаў, шаліка няма, праз расшпіленую брудную кашулю свеціцца худая шыйка… Росту дзядзька Сідар нашага, падлеткавага. І калі сваты пайшлі па вуліцы Мікола далікатна падтрымліваў Сідара за локаць, вялікі з малым, дык ззаду здавалася, што дзед вядзе дамоў наравістага ўнука.

Астатнія пасажыры прывезлі хоць нейкае адчуванне свята. З гасцінцамі, з тортамі ў руках цэлай працэсіяй расцягнуліся па вуліцы. Апошнім сіратліва клыпае Пісталет. Зноў да яго так і не прыехаў сын з Варапаева. Нічога, будзем старымі гісторыямі жывіцца! Хай сабе клыпае, балазе, яму недалёка, вунь насупраць крамы хата, — ды «квасіць» там са сваёй Аксеняю. А тое, што не пагаворыш з ёю, хай на сябе крыўдуе — не трэба людзей біць паленам па галаве, тым больш жонку.

Бліжэй да абеда пад’ехаў яшчэ аўтобус. Ажыўленне, рух на вуліцы і ў дварах! Напаўняецца вёска людзьмі. Нарэшце, пад вечар, яшчэ навіна, самая важная — музыкаў «пазік» прывёз! Да гэтага часу паспелі ўжо напіцца, наесціся, наспявацца, хто і пакімарыць, набіраючыся сілы перад другім таймам… Самы час пахмяліцца, асвяжыць халоднай вадою рыла — і ў клуб, на танцы!

Мы з Сержыкам пабылі ў мяне, потым у яго. І там, і там сядзелі за сталом і ўсё адно ўмудрыліся застацца амаль галоднымі сярод гэтага банкетавання, гэтага багацця розных смажанняў, тушэнняў, марынадаў, грыбкоў-гуркоў-памідораў… Ну, не лезе дома! — асабліва калі яшчэ госці, ды ў рот пазіраюць… Гэта за вуглом дзе-небудзь, у тых жа карчах на рэчцы, калі гаварыць трэба шэпатам, азіраючыся, піць з рыльца, закусваць якім-небудзь белым ад тлушчу кавалкам гусяціны, што толькі што выслізнуў з рук пад ногі, а ты падбіраеш, абдзьмухваеш — і ў рот, «зубамі яго, зубамі»!

Можна было б і ў карчы, але ж часу шкада. Ужо нават у нашым канцы чутно, як у клубе наладжваюць інструменты, як зуммерыць бас-гітара, піліць, нібы скрыпка, сола-, пераліваецца іоніка, бохае барабан-«нажнік» і медна бразгочуць ударныя талеркі…. Вось-вось пачнецца першы этап гульбы; тут свая традыцыйная іерархія. Гадзінаў да дзевяці-дзесяці вечара будуць тупаць-шоргаць свае «падыспані» з «карапетамі» старыя, потым перапынак — пакарміць-папаіць музыкаў — і другая, маладзёва— «культурная» частка, танцы да ўпаду, гэта значыць, да бойкі.

Аднак нам з Сержыкам і на першую, «нямодную» частку трэба паспець кроў з носу. Бяжым ледзь не бягом. У меншай хаце Міколы Пісталета гарыць святло. Ну як тут не спакусіцца, як тут прайсці спакойна? Прабіраемся паўз сцяну да вакна, я з аднаго боку рамы, Сержык з другога прыліпаем насамі да халоднага, заінелага з сярэдзіны халоднай, няпаленай хаты шкла. Сёе-тое можна разгледзець. Аксеня, сухая, сівая і страшная, як смерць, сядзіць адна за сталом. Прыставіла да вуха будзільнік, той самы, з якім Пісталет Мікола кароў пасвіць… На твары — жудкаватая ўхмылка шчасця. Цікае!

Поделиться:
Популярные книги

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Я С СССР! Том 5

Вязовский Алексей
5. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.22
рейтинг книги
Я С СССР! Том 5

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 1

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII