Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

«Вось і ўсё! — падумаў Рыўер. — Маё жыццё таксама гатовае!»

Ён адагнаў сумныя думкі, навеяныя стомай, і рушыў да ангара: чылійскі самалёт ужо гудзеў у небе.

III

Аддалены гул матора гусцеў, наліваўся. Успыхнулі пасадачныя агні. Чырвоныя ліхтары начнога асвятлення абмалёўвалі контуры ангара, радыёмачтаў, квадратнай пляцоўкі.

Усё набыло святочны выгляд.

— Вось ён!

Самалёт ужо каціўся па зямлі ў святле пражэктара. Ён так зіхацеў, што здаваўся зусім новым. Вось ён спыніўся нарэшце перад ангарам: механікі і падсобныя рабочыя памкнуліся да яго, каб выгрузіць пошту, але пілот Пэльрэн не кратаўся.

— Гэй! Чаго вы чакаеце? Выходзьце!..

…Калі аўтамабіль імчаў Пэльрэна разам з панурым інспектарам і маўклівым Рыўерам да Буэнас-Айрэса, пілоту стала журліва: канечне, што можа быць прыемней — выкараскацца з бяды і, адчуўшы цвёрды грунт пад нагамі, са смакам вылаяцца! Весялей быць не можа!.. І ўсё-такі, як успомніш, робіцца не па сабе.

Змаганне з цыклонам — гэта, прынамсі, нешта рэальнае, відавочнае. Іншая справа — аблічча рэчаў, тое аблічча, якое рэчы набываюць, калі ім здаецца, што яны адны. «Як у час паўстання, — падумаў Пэльрэн, — твары людзей толькі трошкі бляднеюць, але як усё вакол мяняецца!» Намаганнем волі ён прымусіў сябе ўспомніць усё перажытае.

…Мірна ляцеў ён над Андыйскімі Кардыльерамі. Тут панавала бяскрайняя моўча снягоў. У гэтае нагрувашчанне вяршынь снягі прынеслі спакой — як яго прыносяць стагоддзі-вякі ў мёртвыя старажытныя замкі. На абсягу ў дзве сотні кіламетраў — ані душы, аніякусенькай адметы жыцця, аніводнага жывога руху. Адны стромыя кручы, якія ўзнімаюцца ўгору да шасці тысяч метраў, адны каменныя покрывы, што спадаюць уніз адвеснымі складкамі, адно бязмежны, пагрозлівы спакой.

Гэта адбылося непадалёк ад піка Тупунгата…

Пэльрэн задумаўся. Так-так, менавіта там ён аказаўся сведкам цуду.

Спачатку ён нічога не заўважыў, проста адчуў нейкую цьмяную занепакоенасць, — як чалавек, які думаў, што ён адзін, і раптам адчувае: не, ён ужо не адзін, нехта на яго глядзіць. Гэтак і Пэльрэн, занадта позна і не цямячы яшчэ, што да чаго, — адчуў, што вакол яго сціскаецца кола гневу. Вось і ўсё. Адкуль зыходзіў гэты гнеў?

І як здагадаўся пілот, што гнеў вылучаюць і камяні і снягі? Нішто, здавалася ж, не значылася, не было ні ценю мажлівай буры. Але на ягоных вачах пачынаў нараджацца нейкі новы свет, які нечым няўлоўным розніўся ад звыклага. З невытлумачальнай тугой Пэльрэн глядзеў на зусім абыякавыя, здавалася, вяршыні, на кручы, на снежныя хрыбты, амаль такія ж белыя, як звычайна. Аднак усё гэта паволі ажывала — як народ.

Пэльрэн яшчэ не ўступіў у бітву: ён толькі мацней сціснуў штурвал. Рыхтавалася нешта такое, чаго ён не мог зразумець. Нібы гатовы скочыць звер, ён напружыў мускулы, але ўсё, што ён бачыў перад сабой, было спакойнае. Так, спакойнае, але ў гэтым спакоі была затоена дзіўная сіла.

Потым усё раптам абвастрылася. Кручы і пікі зрабіліся нечакана вострыя, пілот адчуў, што яны, як фарштэўні, рассякаюць пругкую плынь ветру. Потым яму пачало мроіцца, што яны кружацца вакол яго і разварочваюцца, рыхтуючыся да бою, як агромністыя караблі. Потым у паветра ўзняўся пыл: ён ляцеў над снягамі і, нібы ветразь, трапятаў на ветры. Тады, спрабуючы намацаць шлях на выпадак, калі прыйдзецца адступіць, Пэльрэн паглядзеў назад і скалануўся: Кардыльеры былі як у ліхаманцы.

— Цяпер мне каюк.

Уперадзе завостраная вяршыня, быццам вулкан у міг вывяржэння, шпурнула ўгору слуп снежнай лавы. Потым слуп снегу ўзвіўся над другім пікам, трошкі правей. І вось пачалі ўспыхваць усе пікі падрад: здавалася, іх запальвае па чарзе нейкі нябачны факельшчык. Закруцілася першымі вірамі паветра, і горы вакол пілота загайдаліся…

Шалёная схватка амаль не пакідае слядоў: Пэльрэн шукаў і болей не знаходзіў у сабе ўспамінаў пра магутныя віры, якія закруцілі яго. Ён помніў толькі, з якой разлютаванай адчайнасцю бэрсаўся ў языках шэрага полымя.

Ён задумаўся: «Цыклон — гэта яшчэ нічога. Тут ужо ратуеш сваю скуру. Але пакуль ён яшчэ не пачаўся! Гэтая першая сустрэча!»

Яму здавалася, што цяпер сярод тысяч твараў ён зможа пазнаць гэты люты твар; і, аднак, ён ужо забыў яго.

IV

…Рыўер баяўся пэўных прыхільнікаў авіяцыі. Яны не разумелі глыбіннага сэнсу цяжкага жыцця лётчыкаў, іх захапленні скажалі самую сутнасць прыгоды і прыніжалі людзей. Але ў Пэльрэне была годная веліч чалавека, які проста лепей, чым іншыя, ведае, чаго варты наш свет, калі зірнуць на яго з пэўнага пункту погляду, — веліч чалавека, які грубавата адпрэчвае пошлыя праявы адабрэння.

Рыўер па-свойму, павіншаваў яго:

— Як вам удалося?..

І яму спадабалася, што Пэльрэн загаварыў пра сваё рамяство проста, загаварыў пра палёт, як каваль пра сваю накавальню.

Пэльрэн, ледзь не просячы прабачэння, пачаў тлумачыць: «Шлях назад аказаўся адрэзаны. У мяне не было выбару». Да таго ж ён нічога не бачыў: снег сляпіў вочы. Але выратавалі шалёныя плыні паветра — яны ўскінулі самалёт на вышыню сямі тысяч метраў. «Увесь час, пакуль я перавальваў цераз горы, я змушаны быў ляцець упоравень з вяршынямі». Ён сказаў таксама, што варта б перамясціць паветразаборнік гіраскопа, бо яго забівае снегам: «Разумееце, наледзь закупорвае яго».

Потым новыя паветраныя токі закруцілі Пэльрэна, збілі вышыню да трох тысяч метраў — і як ён толькі не натыкнуўся на скалы!.. Раптам выявілася, што ён ляціць ужо над раўнінай. «Гляджу, а вакол самалёта — чыстае неба!» І Пэльрэн прызнаўся, што ў той момант у яго было такое ўражанне, быццам ён вырваўся з пячоры…

— У Медсоне — таксама бура?

— Не. Калі я сеў, неба было зусім чыстае і ніякага ветру. Але бура ішла за мной па пятах.

Ён апісаў яе, гэту буру, таму што, сказаў ён, «як-ніяк», усё гэта было даволі дзіўна. «Вяршыня буры гублялася дзесьці высока, сярод снегавых хмар, аснова ж кацілася па даліне, як чорная лава. Яна паглынала горад за горадам. Зроду не бачыў нічога такога…» І Пэльрэн змоўк, запалонены нейкім успамінам.

Рыўер павярнуўся да інспектара.

— Гэта цыклон з Ціхага акіяна: нас папярэдзілі занадта позна Зрэшты, такія цыклоны ніколі не перавальваюць цераз Анды.

Хто мог прадбачыць, што гэты раз цыклон прарвецца на ўсход.

Інспектар, які нічога не кеміў у такіх рэчах, згадзіўся з Рыўерам.

Быццам збіраючыся нешта сказаць, інспектар павярнуўся да Пэльрэна; пад скурай у інспектара захадзіў кадык. Але ён прамаўчаў і, нібы перадумаўшы, зноў з меланхалічнай годнасцю стаў глядзець перад сабой.

Поделиться:
Популярные книги

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Грон. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Грон
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
8.48
рейтинг книги
Грон. Трилогия

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Казачий князь

Трофимов Ерофей
5. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Казачий князь

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4