Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Пазней, гадзін у адзінаццаць вечара, адчуўшы сябе лепей, Рыўер пайшоў назад, у кантору. Няспешна прабіраўся сярод людзей, якія тоўпіліся ля ўвахода ў кінатэатры. Ён падняў вочы да зорак, якія зіхацелі над вузкай вуліцай, амаль непрыкметныя пры агнях рэкламы, і падумаў: «Сёння ў палёце два паштовыя. Сёння вечарам я адказваю за ўсё неба. Далёкая зорка падае мне знак, яна шукае мяне ў натоўпе — яна знайшла мяне: вось чаму я адчуваю сябе нейкім чужым, самотным».

У памяці выплыла музычная фраза: некалькі нот з санаты, якую ён слухаў учора з прыяцелямі. Прыяцелі не зразумелі музыкі: «Такое мастацтва наводзіць дакуку. І на вас таксама, толькі вы не хочаце ў гэтым прызнацца».

— Магчыма, — адказаў ён.

Як і зараз, ён тады адчуў сябе самотным, але адразу ж зразумеў, як узбагачае яго тая самота. Музыка несла яму нейкую вестку — яму аднаму сярод усіх гэтых недалёкіх людзей даверліва раскрывала сваю тайну. Гэтак, як сёння падае яму знак зорка. Цераз галовы столькіх людзей яна размаўляла з ім на мове, зразумелай толькі яму.

На тратуарах Рыўера штурхалі. Ён думаў: «Ці варта раздражняцца? Я — нібы чалавек, у якога хворае дзіця: павольна брыдзе ён у натоўпе і нясе ў душы вялікую моўчу свайго дому».

Рыўер глядзеў на людзей. Ён спрабаваў распазнаць тых, хто клапатліва аберагае ў душы сваё адкрыццё альбо сваю любоў, і думаў пра тое, якія самотныя дазорцы маякоў. Рыўеру прыйшоўся даспадобы спакой канторы. Непаспешліва ішоў ён з пакоя ў пакой, і яго крокі адзінока гучалі ў пустым будынку. Пішучыя машынкі спалі пад футараламі. За замкнёнымі дзверцамі вялікіх шафаў роўнымі радамі выстраіліся канцылярскія папкі. Дзесяць гадоў вопыту і працы! Рыўеру ўявілася, быццам ён ходзіць па каморах банка, навокал грувасцяцца незлічоныя скарбы. Ён думаў, што кожная з яго ведамасцей назапасіла нешта больш каштоўнае, чым золата, — жывую сілу. Хоць яна і заснула, як золата ў банкаўскіх скарбніцах.

У адным з пакояў ён напаткае зараз адзінага тут нядрэмніка — дзяжурнага сакратара. Той працуе, каб прадаўжалася жыццё, каб не спыняліся намаганні чалавечай волі і каб ніколі і нідзе, ад Тулузы да Буэнас-Айрэса, не разрываўся ланцуг.

«І чалавек гэты нават не здагадваецца пра сваю веліч».

Дзесьці вядуць цяпер бітву паштовыя самалёты. Начны палёт цягнецца доўга, як хвароба: каля самалёта трэба дзяжурыць, як ля пасцелі хворага. Трэба памагаць людзям, якія рукамі, каленямі, грудзьмі сустракаюць начную цемру, сутыкаюцца з ёю твар у твар і для якіх не існуе — ва ўсім свеце не існуе нічога, апрача зыбкіх, нябачных стыхій, і сілай сваіх рук, усляпую, павінны яны вырваць сябе з гэтых стыхій, як з марскога прадоння. Як страшна можа прагучаць часам прызнанне: «Каб разгледзець свае рукі, мне прыйшлося іх асвятліць…» У чырвоным святле выступае далікатны аксаміт рук, быццам кінутых у ванначку з праяўляльнікам. Гэта ўсё, што застаецца ад свету, і гэта трэба выратаваць…

…Рыўер зняў трубку і пачуў пошум начнога свету.

— Рыўер слухае.

Слабы шорах, потым голас:

— Злучаю вас з радыёстанцыяй.

Зноў шум, шчоўканне кантактаў; потым іншы голас:

— Гаворыць радыёстанцыя. Перадаём тэлеграмы.

Рыўер запісаў іх, ківаючы галавой:

— Так… Так…

Нічога істотнага. Звычайныя службовыя зводкі. Рыо-дэ-Жанейра прасіў даведку, Мантэвідэо паведамляў пра тэхнічнае абсталяванне. Звычайныя хатнія гукі.

— А самалёты?

— Навальніца. Самалётаў не чуем.

— Ясна.

Рыўер падумаў, што вось тут такая светлая, зорная ноч, а радысты ўжо ўлавілі ў ёй дыханне далёкіх навальніц.

— Да пабачэння.

Рыўер падняўся. Да яго падышоў сакратар:

— Паперы на подпіс, месье дырэктар.

— Давайце…

Рыўер раптам адчуў прыліў прыязнасці да гэтага чалавека, на якога таксама ўзвальваўся цяжар гэтай ночы. «Мы разам вядзём бітву, — думаў Рыўер. — Але ён так і не даведаецца ніколі, як моцна нітуе нас гэтая начная рупнасць».

IX

Калі Рыўер са стосам паперы ў руцэ ўвайшоў у свой кабінет, ён адчуў той востры боль у правым баку, які вось ужо некалькі тыдняў даймаў яго.

«Так і не праходзіць…»

На секунду прыхіліўся да сцяны:

«Якая недарэчнасць!»

Дабраўся да крэсла.

І зноў — каторы раз — ён, стары леў, адчуў на сабе путы, і глыбокі смутак агарнуў яго.

«Столькі працы — і прыйсці да такога завяршэння! Мне пяцьдзесят; пяцьдзесят гадоў я напаўняў сваё жыццё ўшчэрць, ствараў самога сябе, змагаўся, перайначваў ход падзей, — і вось што займае мяне цяпер, вось што поўніць мяне, вось што выцясняе ўсю рэшту свету…

Якая недарэчнасць!»

Ён выцер пот, перачакаў, пакуль боль адпусціць, і пачаў працаваць.

Няспешна гартаў паперы

«У час разборкі матора 301 у Буэнас-Айрэсе заўважана… Накласці на вінаватага строгае спагнанне».

Ён падпісаў.

«На пасадачнай пляцоўцы Фларыянопаліса насуперак інструкцыям…»

Ён падпісаў.

«У дысцыплінарным парадку замяніць начальніка аэрадрома Рышара, які…»

Ён падпісаў.

Боль у баку прытупіўся, але назусім не знікаў, ён жыў у Рыўеру як нешта новае, надаючы жыццю новы сэнс і прымушаючы Рыўера думаць пра сябе самога — думаць з горыччу.

«Справядлівы я ці несправядлівы? Не ведаю. Я караю — і колькасць аварый змяншаецца. Адказнасць за аварыі ляжыць не на чалавеку, а на нейкай безаблічнай сіле, і апанаваць ёю можна толькі тады, калі трымаеш у руках людзей. Калі б я быў заўсёды справядлівы, кожны начны палёт ператвараўся б у гульню са смерцю».

Рыўера нечакана ахапіла стома: нялёгка давалася яму гэтая няўмольнасць, настойванне на сваім. Ён падумаў: «А як добра было б пашкадаваць людзей…» Заглыблены ў свае думкі, ён усё гартаў паперы.

«…што да Рабле, з гэтага дня ён болей не лічыцца ў складзе нашага персанала».

Рыўер прыгадаў старога Рабле, учарашнюю размову:

— Навука. Гэта будзе добрая навука іншым.

— Але, месье… Падумайце, месье!.. Гэта ж першы раз! Адненькі разок за ўсё жыццё!

— Будзе навука.

— Але, месье!.. Гляньце, месье!

Абтрапаны пулярэс, а ў ім — стары газетны аркушык: малады Рабле сфатаграфаваны каля самалёта.

Рыўер бачыць, як трымціць у старых руках гэтае наіўнае сведчанне былой славы…

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 13

Павлов Игорь Васильевич
13. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 13

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Законы Рода. Том 6

Мельник Андрей
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Дважды одаренный. Том VI

Тарс Элиан
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Бастард рода Неллеров. Книга 1

Усов Серг
1. Бастард рода Неллеров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард рода Неллеров. Книга 1

Хозяева Острога

Брайдер Юрий Михайлович
3. Тропа
Фантастика:
научная фантастика
6.57
рейтинг книги
Хозяева Острога

Узы крови

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.30
рейтинг книги
Узы крови

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2