Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Гараднічы. О, ліха матары! трэба йшчэ паўтараць! як быццам яно тамака й бяз гэтага не напісана.

Паштмайстар (чытаючы далей). Хм… хм… хм… «лысая кабыла. Паштмайстар таксама добры чалавек…» (Пакідаючы чытаць). Ну, тутака ён і пра мяне таксама нягожа выказаўся.

Гараднічы. Не, чытайце!

Паштмайстар. Ды навошта-ж?

Гараднічы. Не, ліха матары, калі ўжо чытаць, дык чытаць! Чытайце ўсё!

Арцём Піліпавіч. Дазвольце, я прачытаю. (Ускладае акуляры й чытае). «Паштмайстар — рыхтык дэпартамэнцкі стораж Міхееў, мабыць, таксама, падлюка, жлукціць горкую».

Паштмайстар (да гледачоў). Ну, падшыванец, якому задаць лупцоўку; больш нічога!

Арцём Піліпавіч (чытаючы далей). «Наглядачы над богугоднай устано… ва… ва…» (Заікаецца).

Каробкін. А што-ж самі спыніліся?

Арцём Піліпавіч. Ды нявыразнае пяро… Зрэшты, відаць, што гад.

Каробкін. Дайце мне! вось у мяне, я думаю, лепшыя вочы. (Бярэ ліст).

Арцём Піліпавіч (не дае ліста). Не, гэтую мясьцінку можна прапусьціць, а там далей рашчытваецца.

Каробкін. Ды дазвольце, ужо-ткі, я ведаю.

Арцём Піліпавіч. Прачытаць я й сам прачытаю, — далей, праўда-ж, усё рашчытваецца.

Паштмайстар. Не, усё чытайце. То-ж раней усё чытана.

Усе. Аддайце, Арцёме Піліпавічу, аддайце ліст! (Каробкіну). Чытайце!

Арцём Піліпавіч. Зараз. (Аддае ліст). Вось, дазвольце… (Закрывае пальцам). Вось адгэтуль чытайце.

Усе падступаюць да яго.

Паштмайстар. Чытайце, чытайце! дурніна, усё чытайце!

Каробкін (чытаючы). «Наглядачы над богугоднай установай Земляніка — чыстая сьвіньня ў ярмолцы».

Арцём Піліпавіч (да гледачоў). І ня трапна! сьвіньня ў ярмолцы! дзе ж сьвіньня бывае ў ярмолцы?

Каробкін (чытаючы). «Інспэктар школаў прасьмердзеў навылёт цыбуляю».

Лукаш Лукашовіч (да гледачоў). Дальбог, і ў губу ніколі цыбулі ня браў!

Амос Хведаравіч. Дзякуй Богу, хоць, прынамся, пра мяне няма!

Каробкін (чытае). «Судзьдзя…»

Амос Хведаравіч. Вось табе маеш! (Уголас). Спадары, я думаю, што ліст задаўгі. Дый ліха зь ім, дрэнь гэткую чытаць!

Лукаш Лукашовіч. Не!

Паштмайстар. Не, чытайце!

Арцём Піліпавіч. Не, ужо-ткі чытайце!

Каробкін (чытае далей). «Судзьдзя Ляпкін-Цяпкін у найвышэйшай ступені мовэтон…» (Спыняецца). Мабыць, францускае слова.

Амос Хведаравіч. А ліха яго ведае, што яно значыць! Яшчэ добра, калі толькі мутасьвет, а можа й таго йшчэ горш.

Каробкін (чытаючы далей). «А зрэшты, народ гасьцінны й дабрадушны. Бывай, душа Трапічкін. Я сам, із твайго прыкладу, хачу ўзяцца за літаратуру. Нуда, браце, гэтак жыць, хочаш чалавек, нарэшце, спажывы для душы. Бачу, праўда, трэба за што высокае ўзяцца. Пішы да мяне ў Саратаўскую губэрню, а адтуль у сяло Падкацілаўку. (Пераварочвае ліст і чытаець адрыс). Яго чэсьці, вяльможнаму спадару Івану Васілевічу Трапічкіну, у Санкт-Пецярбурзе, на Паштамцкую вуліцу, у доме пад нумерам дзевяцьдзесят сёмым, закруціўшы на панадворак, на трэйцім паверсе, направа».

Адна з дамаў. Які рэпрыманд нечаканы!

Гараднічы. Во калі зарэзаў дык зарэзаў! забіты, забіты, зусім забіты! Нічога ня бачу: бачу нейкія сьвіныя лычы, заміж твараў, а больш нічога… Вярнуць, вярнуць яго! (Махае рукою).

Паштмайстар. Куды вярнуць! Я, быццам знарок, загадаў даглядачаму даць самалепшую тройку; чорт умудрыў даць і наперад наказ.

Каробкінава жонка. Вось ужо праўда, вось ужо бяспрыкладная канфузія!

Амос Хведаравіч. Аднак-жа, на яго ліха, спадары! ён у мяне пазычыў трыста рублёў.

Арцём Піліпавіч. У мяне таксама трыста рублёў.

Паштмайстар (уздыхае). Авохці! і ў мяне трыста рублёў.

Бобчынскі. У нас ізь Пётрам Іванавічам шэсьдзесят ізь пятачкай, на асыгнацыі, але-ж.

Амос Хведаравіч (у нездаўменьні расстаўляе рукі). Як-жаж гэта, спадары? Як гэта запраўды мы так далі пудлу?

Гараднічы (б'е сябе па плячы). Як я — не, як я, стары дурніла? Зьдзяцінеў, дурны маркач! Трыццаць год жыву на службе; ніводзін купец, ні падрадчык ня мог ашукаць; круцялёў над круцялямі абдурваў, пройдаў і чмутоў такіх, што цэлы сьвет гатовы абкрасьці, падчапляў на вуду; трох губарнатараў абшыў!.. што губарнатараў! (махнуўшы рукою) няма чаго й казаць пра губарнатараў…

Ганна Андрэеўна. Але гэта ня можа быць, Антоська: ён заручыўся з Марыськаю…

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Товарищ "Чума" 7

lanpirot
7. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 7

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Мантикор Артемис
4. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Страж

Иевлев Геннадий Васильевич
1. Страж
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Страж

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Иной. Том 3. Родственные связи

Amazerak
3. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 3. Родственные связи

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Хозяин Стужи 7

Петров Максим Николаевич
7. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 7