Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Гараднічы (із злосьцяй). Заручыўся! дуля з макам — во табе заручыўся! Лезе мне ў вочы із заручынамі! (Разьюшана). Вось глядзеце, глядзеце, увесь сьвет, усё хрысьціянства, усе глядзеце, як абдурылі гараднічага! Дурня яму, дурня, старому падлюгу! (Грозіць самому сабе кулаком). Эх ты, таўстаносы! Смаркача, анучыну ўзяў за важнага чалавека. Вунь ён цяперака па ўсёй дарозе заліваецца званочкамі! Разьнясе па цэлым сьвеце гісторыю! мала таго, што пойдзеш чалавек у пасьмеішча, — знойдзецца скрыпапёр, паперапсуй, у камэдыю цябе ўштыліць. Вось дзе крыўда! чыну, годнасьці не пашкадуе, і будуць усе выскаляцца і пляскаць у далоні! Чаго сьмеяцёся! Зь сябе сьмеяцёся!.. Эх, вы! (Тупаець ад злосьці нагамі аб падлогу). Я-б усіх гэтых паперапсуяў! Цух, скрыпапёры, лібэралы праклятыя! У вузёл-бы вас усіх завязаў, на муку-б стоўк вас усіх, ды чорту ў подшыўку! у шапку туды яму! (Тыцкае кулаком і б’е высьпятка ў падлогу. Пасьля некаторае маўчанкі). Дасюль не магу ахамянуцца. Во, праўда дзе, калі Бог хоча пакараць, дык адбярэ перш розум. Ну, што было ў гэтым пуставею падобнага да рэвізора? Анічога ня было! Вось, прост, ні на паўкіпця ня было падобнага — і раптам усе: рэвізор! рэвізор! Ну, хто першы выпусьціў, што ён рэвізор? Адказвайце!

Арцём Піліпавіч (расставіўшы рукі). Ужо як гэта здарылася, хоць забі, не магу вытлумачыць. Быццам туман якісь ашаламаніў, нячысьцік аблытаў.

Амос Хведаравіч. Ды хто выпусьціў, — вунь хто выпусьціў: гэтыя малойчыкі! (Паказвае на Добчынскага й Бобчынскага).

Бобчынскі. Дальбожачкі, ня я! і ня думаў…

Добчынскі. Я нічагуткі, ані нічагуткі…

Арцём Піліпавіч. Пэўна-ж, вы!

Лукаш Лукашовіч. Ведама. Прыбеглі, як шалёныя, з заезду: «Прыехаў, прыехаў і грошай ня плаціць…» Знайшлі важную птушку!

Гараднічы. Натуральна, вы! плеткары гарадзкія, хлусы праклятыя!

Арцём Піліпавіч. Каб вас ліха ўзяло із вашым рэвізорам і расказамі.

Гараднічы. Толькі нікаеце па горадзе ды бянтэжыце ўсіх, ляшчоткі праклятыя, плёткі сееце, сарокі кароткахвостыя!

Амос Хведаравіч. Пэцкалі праклятыя!

Лукаш Лукашовіч. Каптуры! [23]

Арцём Піліпавіч. Смаршкі кароткапузыя!

Усе абступаюць іх.

Бобчынскі. Дальбог, гэта ня я, гэта Пётра Іванавіч.

Добчынскі. Гэ, не, Пётра Іванавічу, самі-ж першыя гэтага…

Бобчынскі. А вось-жа й не, першыя былі самі.

Зьява апошняя

Тыя самыя й жандар.

23

Гэтай рэплікі ў Гогаля няма.

Жандар. Прыбылы на йменны загад зь Пецярбургу чыноўнік патрабуе вас зараз-жа да сябе. Ён спыніўся ў гасьціньніцы.

Праказаныя словы ўражаюць, як пяруном, усіх. Гук зьдзіўленьня аднадушна зьлятае з дамскіх вуснаў; уся група, раптам зьмяніўшы палажэньне, застаецца ў вакамяненьні.
Немая сцэна

Гараднічы пасярэдзіне ў выглядзе слупа з растапыранымі рукамі й закінутаю назад галавою. З правага боку ягоная жонка й дачка, памкнуўшыся да яго рухам усяго цела; за імі паштмайстар, абярнуўшыся ў пытальнік, завернуты да глядачоў; за ім Лукаш Лукашовіч, зьбянтэжаны саманявінным парадкам; за ім, ля самага ўскрайку сцэны, тры дамы, госьці, прыхінуўшыся адна да аднае з сама сатырычным выразам твараў, што датычыць проста да сямейкі гараднічага. Зь левага боку ад гараднічага: Земляніка, нахінуўшы галаву крыху набок, як быццам да чаго прыслухоўваючыся; за ім судзьдзя з растапыранымі рукамі, прысеўшы мала не да зямлі, зрабіўшы рух губамі, як-бы хацеў прасьвістаць ці праказаць: «Вось табе, бабуля, і Дзяды!» За ім Каробкін, завярнуўшыся да глядачоў з прыплюшчаным вокам і едкім напамінкам на гараднічага; за ім, ля самага ўскрайку сцэны, Добчынскі й Бобчынскі, памкнуўшыся адзін да аднаго рухам рук, разьзяўленымі ратамі й вырачанымі адзін на аднаго вачыма. Рэшта гасьцей застаюцца проста слупамі. Блізу паўтары часіны закамянелая група захоўвае такое палажэньне. Заслона апушчаецца.

Канец.
Поделиться:
Популярные книги

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Путёвка в спецназ

Соколов Вячеслав Иванович
1. Мажор
Фантастика:
боевая фантастика
7.55
рейтинг книги
Путёвка в спецназ

Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Тарасов Ник
5. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Обрыв

Гончаров Иван Александрович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.93
рейтинг книги
Обрыв

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия