Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * *

Я зрабіўся як сыч у руінах…

Псальм 101:7
Руйнуе нявечнае час – Усё, што з граніту ці з гліны. Руйнуе сівыя руіны, Трымае нібы напаказ. І людзі, І птушкі, й звяры – Жывыя руіны руінаў. Пакінуў іх Бог для ўспамінаў Пра страчаны рай да пары. Высока сябе несучы, Сплываюць вякі ды аблокі. І страх, Быццам сыч вірлавокі, Турбуе руіны начы.

* * *

Сонца ведае свой захад.

Псальм 103:19
Дні на зямлі твае Як дзень адзін. Калі ён скончыцца – Ніхто не скажа. Ты знікнеш – Не заўважыцца прапажа. Рацэ няўцям, Як шмат растала льдзін. Твой цень апошні Цемра ахіне. І ўжо не зразумееш, Дзе ты, хто ты, І ад цябе ў маўклівай старане Адступяцца надзённыя турботы. Пакуль твой дзень, Старайся ўсё паспець, Бо дарабляць не вернешся, Магчыма. Пакуль заход Яшчэ не хоча цьмець, Кон пазірае добрымі вачыма. І сонца – Служка боскай мілаты – Стараецца шчырэй Разліць лагоду. Яно свой захад ведае, А ты Не ведаеш ні захаду, ні ўсходу.

* * *

Каб пачуць стогны вязняў…

Псальм 101:21
Вязні – як вузялкі На вяроўцы пакуты. Не парвецца ў ратужнай вяроўкі Цярпенне. Будуць небам Нявінныя стогны пачуты. Душы праведных Знойдуць сцяжыну збавення. Шыю катаву, Як маладая каханка, Абаўе непаслабна Вяроўка старая. Стануць цені ахвяраў Ля вечнага ганка. Хто нявінных гняце, Тога Бог пакарае. Стогны вязняў Да сэрца прымае цямніца. Ды ў няволі каменнай Каменная воля. Стогну вязняў І здрада, і ўлада баіцца. Ў нетутэйшага дрэва Згінаецца голле.

* * *

Ці на неба ўзыду – Ты там;

ці сыду ў апраметную – і там Ты.

Псальм 138:8
Ты са мною І ў радасці, і ў бядзе, І ў сумятнi віратлівай, І ў цярплівай маркоце. Тваё павадырства Па свеце вядзе, Ты крылле, як ластаўцы, Даеш душы на адлёце. Ты са мной, Каб не быў я ў самоце нідзе. Ласка Твая маладая Ад знянацкай надзеі. Кара Твая відушчая ведае, Дзе Жыве дабрыня, Дзе ліха лішаць ліхадзеі. Я да скону ў палоне Тваім, І пасля Папрашуся застацца У вечным палоне душою. Я з Табою, Пакуль мяне носіць зямля. І калі перастану быць, Застануся з Табою.

* * *

Праўда пойдзе перад Ім,

і на дарогу паставіць свае ступакі.

Псальм 84:14
Праўда ўперадзе Не павадыркаю ходзіць. На дарогу стаўляе свае ступакі, Па якой перад ёю ступалі вякі. Праўда тое, што неба схавала, Знаходзіць. Хоць з наўпростай дарогі Смяецца крывая, Праўда ходзіць Наўпростай дарогай здаўна. Як і мы, Праўда ходзіць пад Богам, Яна, Як і мы за яе, За нясхібнасць трывае. Праўда йдзе па зямлі, Дзе сумёціцца смецце, Дзе за ёй неадступна Цікуе мана. Не прывыкла сябе Вінаваціць віна. Верыць ноч, Што яе апраўдае дасвецце.

* * *

Хто з плачу нясе насенне,

вернецца з радасцю,

несучы снапы свае.

Псальм 125:6
Зерне плачу рунее, Каб спела Зазвінець смелаю збажыной. Толькі тое, Што доўга зімела, Не нацешыцца доўга вясной. І на памяці поля снапамі Засмяецца ўраджай, Як багач. Покуль густа снягі не напалі, След вятроў даганяціме плач. І савецьме дакука савою, Што аблётала гнёзды не ўсе. Маладзіцаю перад сабою Радасць Лёгка снапы панясе.

* * *

Узнаві нас, Божа ратунку нашага,

і спыні абурэнне Сваё намі.

Псальм 84:5
Усынаві наноў Блудных Сваіх сыноў, Узнаві нас, спыні Сваё абурэнне намі І вярні тыя дні Нам і нашай зямлі, Калі Мы сабою былі. Мы зараслі Лясамі хлусні. Пачуй нас і пакарчуй Пакоры нашае пні. Схілі спагады аблокі І нашыя крокі Да прорвы спыні. Аслані Даланёй дабрыні, Абарані Нашыя карані, Ахіні Плашчом вышыні. Хай спрахне наш страх, Хай затоне ў вірах Палон і праклён чужы. Зняверлівых Ад нас адмяжуй. Памяркоўнасць нашую На крыжы Укрыжуй!

* * *

Нахілі, Госпадзе, вуха Сваё,

і пачуй мяне...

Псальм 85:1
Дзякую, Ўсявышні, Табе За кожную лішнюю хвілю, За кожную зморшчыну на ілбе, За сілу й за бяссілле, За дзірван і за араллю, За пустку й за пушчу, За тую зямлю, Дзе люблю й не люблю, І дзе я вочы заплюшчу. Дзякую за цемру й святло, За маміны вочы, За ўсё, што было І што не было, Дзякую, Ойча...

* * *

Ты паставіў зямлю

на цвёрдых асновах...

Безданню, як вопраткаю,

накрыў Ты яе...

Псальм 103:5–6
Зімой завірухі ідуць у попрадкі, Матаюць ніткі дажджу Навальніцы, Каб толькі ты Не была без вопраткі, Каб не згарэць табе І не застудзіцца. Якімі ткачамі бездань сатканая, Пашыта краўцамі якімі? Ахінала цябе ахінае з пашанаю, Покуль трывогу час не пакіне. Цябе – Пылінку няіснасці кволую – З далані свае не здзьмухне Магута. Бясконцасць цябе спавівала Голую. Вырасцеш – Будзеш калісьці пачута.

* * *

Ісціна ўзнікне з зямлі, і праўда

прыхіліцца з неба...

Псальм 84:12
Не на тушчай – На нашчай зямлі Так, як асака разучая, Ісціна – Парабчанка разутая – Галаруч нясе вугалі. Зоркамі вугалі былі, Ды зрабіліся зоркі Знічкамі. Буры Дрэва жыцця не знішчылі. Задрамаў туман у быллі. З вугалёў выдзімаць святло – Гэта ўмецтва Зямное й нябеснае. У міжзор’і Праўда ў журбе снуе, Хмарачы небасхілу чало. Праўда да зямлі прыпадзе, Бо на хмары не абаперціся, Ісціне і пра смерці ўсе, І пра жыцці распавядзе.
Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Аномальный наследник. Пенталогия

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
6.70
рейтинг книги
Аномальный наследник. Пенталогия

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Чужак из ниоткуда 2

Евтушенко Алексей Анатольевич
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Королева Жанна. Книги 1-3

Олов Нид
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Королева Жанна. Книги 1-3

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!