Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:

* * *

На горах воды стаяць.

Псальм 103:6
Зацякаюць ногі ў вады. Знадакучыць стаяць на стромах, І тады, Ашукаўшы брады, Расцячэцца па сцежках знаёмых. І паверыць вада вадзе, Выбегшы З-пад крыса аблокаў, І сябе павядзе, Дападзе Да таемных сваіх вытокаў. Там, Дзе небава стома стаіць, Вечны позірк паставіў воды. Горам Смутак свой не стаіць, Горам Гоіцца боль лагоды.

* * *

Няхай прынясуць горы мір людзям

і пагоркі праўду...

Псальм 71:3
Горы ўгарбелі, мір несучы, Праўдзе пагоркі падставілі спіну. Людзі чакаюць лепшай пары. Гоняць плыты прамянёў асначы, Ім ні супыну няма, Ні спачыну, У асначы падаліся вятры. Несці нялёгка Праўду і мір. Горамі вырасці мараць Пагоркі. Як жа пагоркам З маленства ўцячы? Аж закіпае ад зайздрасці вір, Робіцца ветах ад рэўнасці Горкі. Людзі й не думаюць дапамагчы.

* * *

Хай у далоні пляскаюць рэкі...

Псальм 97:8
На даланях у рэкаў Няма віны, Рэкі нічога нікому не вінны. На даланях у рэкаў чаўны, На даланях у чаўноў Дамавіны. Дамавіны ў далонях Няволяць час, У рэкаў з далоняў Сплываюць аблокі. З далоняў поймаў, Адбыўшы папас, Узлятае смутак глыбокі. І калі ганец прынясе Дасвеццю радасныя навіны, У далоні пляскаць усе Будуць Не таму, што павінны.

* * *

Няўжо не ўрымсцяцца беззаконнікі,

якія народ мой ядуць, быццам хлеб?

Псальм 13:4
Прыхадні разяваюць галодны рот, Раскашуецца распуста й песта. Як жытні хлеб, Усе ядуць мой народ, А ў дзяжы падыходзіць Вясёлае цеста. І з цеста пячэцца трывалы хлеб, Якому на абрусах вельмавацца. Снапы малоціць чужацкі цэп. Хлеб спажывае халодная праца. Ды чужакоў аднойчы змяце Вецер цярпення маўклівы, Бо дужы. І ўзыдзе Наш каравай на куце, Асвеціць сасмяглыя нашыя душы.

* * *

Бо ў смерці няма пра Цябе

памятання: у магіле хто

Цябе славіць будзе?

Псальм 6:6
Слаўлю Цябе І жыву я Табой, Госпад, А смерці гэта няміла. Толькі не можа Вечны спакой Даць мне сырая магіла. Твой неспакой Не пакіне мяне, Ён у душы не загіне. Твой неспакой Цішыню прыхіне, Жыціме ў мёртвай даліне. І дамавіны глухая турма Страхам душу не стрымае. Будзе душа мая Славіць сама Госпада, Нават нямая.

* * *

Высахла ад маркоты вока маё,

пастарэла яно праз маіх ворагаў.

Псальм 6:8
Бачыць далей маладое вока, Вока старое глядзіць глыбей. Ранняя вестка, як тая сарока, З лесу хутчэй ляціць да дзвярэй. Позняя вестка, як тая варона, Глуха чарнее на голым суку. Поўніцца вока старое бяссонна Смуткам, Як поўня на скразняку. Высахнуць цяжка воку, Як мору. Толькі калі высыхае яно, Здасца прадонным Галоднаму гору, Ціхаму небу пакажацца дно.

* * *

Вычарпалася ў скрусе жыццё маё,

і леты мае ў стагнотах...

Псальм 30:11
Прыгоршчамі маладзіка й веташка І даланёю поўні Вычэрпвае дні мае скрухі рука, Дапаўшы да апошняе схоўні. Вычэрпвае, Як з чаўна ваду, Вычэрпвае й дно выскрабае. Я следам за ценямі дзён іду. Вярнуць іх надзея слабая. Спяшаюцца цені, Знікаюць яны, Не ведаючы ляноты. І застаюцца са мною адны Скруха мая ды стагноты.

* * *

Дзень дню перадае слова, і ноч

ночы адкрывае веды.

Псальм 18:3
Ноч з галавы, А дзень жыве з вачэй. Ноч грэшна бавіць час, А дзень пацешна. Ноч думае, А дзень сабе хутчэй Стараецца ўсё выгаварыць Спешна. Дзень перадаць Наступніку свайму Спяшае недамоўленае слова. Сэнс грэецца ля зорак І таму На долы абніжаецца часова. Як ні шапчы, Як крычма ні крычы, – Сэнс рэдка адгукаецца на словы. І веды ноч перадае начы, А ў ведаў зірк Прыхмарана суровы. Як не сляпы, Той зірк убачыш ты. Калі й сляпы, Адчуеш зірк душою. Відушчым зробішся ад віднаты, І станецца сваім табе чужое.

* * *

Ненавіджу шаноўцаў

марных ідалаў…

Псальм 30:7
Шаноўцы марных ідалаў, Яны Шануюць больш сябе Ды свой дастатак. І гневу халастыя перуны Абрынуць любяць На астатні статак. На тых, Што не паспелі дапаўзці, Каб з ідалавых жалабоў Напіцца. У масць лыч да лыча, Поўсць да паўсці. Хвалу ўздаюць Лявіца ды правіца. Растануць ідалы, Як тая мга, І зменяць хваласпеў на момант Плачы. І ўжо да новых ідалаў чарга Цягнуцца будзе, Быццам хвост сабачы.

* * *

Не схавай ад мяне аблічча

Свайго...

Псальм 26:9
Бачу вочы Твае, Хоць Цябе я не бачыў ніколі. Чую голас Твой вышні, Хоць ніколі не чуў я Цябе. Гэтак вязень сляпы Бачыць вочы забытае волі, Гэтак чуецца голас знядзелены Немай мальбе. А Табою малюся, А Табою смялею й баюся, А Табою дазволены жыць, Паміраю й жыву, А Табой паддаюся, А не паддаюся спакусе, А са страхам і верай На плаху Тваю Я кладу галаву. Чуць ды бачыць Цябе – І зашмат, і замала. Гэта ласка нябесная – Слухаць Тваю цішыню. Ты задумаў мяне Мудра а дасканала. Я пахібіў Твой плён, І сябе я за гэта віню.
Поделиться:
Популярные книги

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Устав от масок

Метельский Николай Александрович
9. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Устав от масок

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Крестоносец

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Тень Нерона

Алферова Марианна Владимировна
3. Сыщик
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Тень Нерона

Неучтенный элемент. Том 11

NikL
11. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 11

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Небо для Беса