Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:
Кагось ці штось, але атруціць.

Уваходзяць двое.

1-ы

Як перуном страляе ў сцены, Кладзе нябожчыкаў ў бяспуцці.

2-і

Людзей з'ядае, як конь сена.

Садзяцца за шосты столік.

1-ы

Таей, што льецца зменнай хваляй, Ў шалёным высвенцанай зеллі.

2-і

Каб аж нябожчыкі ўставалі, Каб аж крыжы з магіл запелі.

2-я дзяўчына (падаючы гарэлку)

Хтось запяе, хоць мо не ўстане.

Уваходзіць Сам — адзін.

Сам

На небе сонца зледаваціў, Імглою зоры ўсе загаціў, Зямлю патрэскаў на кургане. (Садзіцца за сёмы столік.) Не будзьце ж толькі скупы ў мерцы,— А крэпкай так, як кроў жывая; Каб так паліла ў цэлым сэрцы, Як хата родпая налае.

3-я дзяўчына (падаючы гарэлку)

Крапчэй, як вар слязы сірочай, А вагнісцей, як крыўды вочы.

У шынку ўсільваецца гоман; дзяўчаты ўвіваюцца, падаючы гасцям то гарэлку, то піва.

Пры 1-м століку

1-ы (да 2-га)

Пі! Што глядзіш, як бы нясмела? Пі, каб аж сэрца скрыгатала! Каб аж душа, як дым, курэла I дымам вочы засцілала.

2-і (падымаючы з 1-м чаркі)

За згубу лепшай, светлай долі, За працвітанне чорных хвіляў, За тых усіх, што мяне гналі, Пакуль аж тут не утапілі!

Пры 2-м століку

1-ы (да 2-га)

Сам галавы сваёй не вешай: Табе яе другі павесе… Пі, каб аж процьму ўсю усцешыў I ў гэтай сам струпеў пацесе.

2-і (падымаючы чарку)

За тыя плецены прылады, — За тых, што точанаю сталяй Былі ва ўсіх пуцях завадай, Пакуль аж тут не прыкавалі!

Пры 3-м століку

1-ы (да 2-га)

Што гнеш свой карк, як вол у плузе, Зямлю капаючы нарогам? Пі, як канюх расу на лузе,— Ярмо ты знойдзеш за парогам.

2-і (беручы чарку)

За тыя пухавы пасцелі, За торпы, стогі аж пад неба,— За тых усіх, што хлеб мой елі, Пакуль мне тут не далі хлеба!

Пры 4-м століку

1-ы (да 2-га)

Што круціш сумна галавою, Як касцяломнаю машынай? Пі, каб аж трэсла ўсім табою, Як трасе вецер павуцінай.

2-і (падымаючы чарку)

За тую комінную сажу, За свіст гудкоў, за дым крывавы,— За тых усіх, хто мяне пражыў, Пакуль гарэць тут не заставіў!

Пры 5-м століку

1-ы (да 2-га)

Што сеў, як мокрая варона? Пі, як кроў смокчуць з тваіх косцяў! Заліся гараю шалёнай, Каб аж тапелец пазайздросціў.

2-і (падымаючы чарку)

За тыя дзікія напасці, За нашу брацкую нязгоду, За тых, што след закрылі к шчасцю, А паказалі сюды ходы!

Пры 6-м століку

1-ы (да 2-га)

Не закладай рук, як бы ўсыпаў У печ апошняе з аруда. Пі, аж каб вылецелі скрыпы 3 грудзей тваіх, як з кол па грудах.

2-і (беручы з першым чарку)

За тыя збэшчаныя сілы, Што самі, чэзнучы ў пракляцці, Усе з нас высмакталі жылы I сюды звабілі смактаці!

Уваходзяць тры дзяўчыны.

1-я

Пусціў на вуліцу уперад.

2-я

Людское ўсё здзёр, апаганіў.

1-я

Цяпер сюды прэ, як у нерат.

3-я

На славы, долі патаптанне.

Разыходзяцца і прысядаюць к гасцям.

1-я (падсаджваючыся к Саму)

Ты што адзін так, небарака, I чаркі, бачу, не чапаеш? Са мною выпі, як са ўсякай, I думай, што з дачкой гуляеш.
Поделиться:
Популярные книги

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2