Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Шынкар

Гасцей як вымела мятлою, Хоць і мароз такі сярдзіты, Бывала, гэткаю парою Шынок увесь бітком набіты; Таргоўля йдзе — аж глянуць люба — Паўкварты, кварты, дзе там сотка! Цяпер жа ўсё ідзе на згубу — Гніе закуска, сохне водка. А ўсё, ўважаю, вы прычынай; Гасцей не бавіце дарэчы; Што ўперад вас былі дзяўчыны, Пры тых не знаў такой пустэчы.

1-я дзяўчына

Э! Ваша, толькі наракаеш.

2-я дзяўчына

Забыўся, колькі было ўчора.

3-я дзяўчына

Яшчэ сягоння прычакаеш, Хай толькі добра сцюжа змора.

4-я дзяўчына (хмура)

Як мухаў рой на мухаморы, Збягуцца, пляшкамі зазвоняць; Пакуль ахвоту ўсю спагоняць, Пасуду высушаць без гора, Табе кішэнь, як бач, напоўняць.

Чуваць топат на ганку.

Дзяўчыны (разам)

А вось і госць! Ці ж не казалі?

Уваходзяць двое.

1-ы

Што за мароз пячэ сягоння! Як прыскам, вочы проста смаліць.

2-і

Ў казіны рог усіх загоне.

Садзяцца ля першага століка з левага боку.

1-ы

Ану, дзяўчынкі ці кабеты, Хай там шынкар чаго падсуча.

2-і

А крэпкай так, як мароз гэты; А як агонь — такой пякучай.

1-я дзяўчына (бярэ з буфета дзве чаркі, паўквартоўку, на каторую ўскладае на шыйку тры абаранкі і падае гасцям)

Няхай жа добра вас падсмажа.

Уваходзяць двое.

1-ы

Што за пракляты сівер смажа, Аж косці ў крук, як шчэпкі, верце!

2-і

Як воўк авечак, бярэ ў лапы.

Садзяцца ля другога століка.

1-ы

Што ж! Дайце нам таей сусветнай. А толькі добра там адмерце.

2-і

Каб аж Люцыпар у праметнай Развесіў, дзіўлячыся, ляпу.

2-я дзяўчына (падаючы гарэлку, як 1-я)

I ў пекле лепшай не дастаці.

Уваходзяць двое.

1-ы

Гняце і давіць да зарэзу… Душу у целе не стрымаці.

2-і

Не акуе так і жалеза.

Садзяцца ля трэцяга століка.

1-ы

Няхай жа, ваша, там удружа,— Шынкар хай толькі знае дзела.

2-і

Каб аж трашчэлі усе путы, Каб аж сама сталь затрашчэла.

3-я дзяўчына (падаючы таксама, як 1-я)

Не знаю што — а трашчэць будзе.

Уваходзяць двое.

1-ы

Прост лёдам кроў сцялася ў жылах, Зледавацелі цэглай грудзі.

2-і

Пячэ, як жаб агнём на вілах.

Садзяцца ля чацвёртага століка.

1-ы

Падай там нам! А каб хапіла, Аж сівер каб не змог, як трутняў.

2-і

Каб так нутро ўсё растапіла, Як топяць шкло у печы гутняй.

4-я дзяўчына (падаючы, як і 1-я)

Хоць пад свой дом з такім падпалам.

Уваходзяць двое.

1-ы

Абвіўся гадзінай халоднай, Упіўся ў шыю, як жыгалам.

2-і

Як ястраб птушку рве галодны.

Садзяцца за пяты столік.

1-ы

Гэй, гэй! жывей на стол прынаду — Зальём атрутаю атруту.

2-і

А каб мацней была ад яду,— Як смерць сама — так звіўнай, крутай.

1-я дзяўчына (стаўляючы гарэлку)

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Я все еще царь. Книга XXXI

Дрейк Сириус
31. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я все еще царь. Книга XXXI

Базис

Владимиров Денис
7. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Базис

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Гранд

Демченко Антон Витальевич
3. Воздушный стрелок
Фантастика:
боевая фантастика
8.12
рейтинг книги
Гранд

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8