Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Дзіцянё 1-е (з бляшаным пудэлкам цукерак)

Ото ж вочы дым кусае.

Дзіцянё 2-е (са скруткам паркалю)

Будзе ж крама зноў такая?..

Дзіцянё 3-е (са скрынкай з цвікамі)

Як жа гэта агонь страша!

Дзіцянё 4-е (з кульком мукі)

А як з козачкаю нашай?

(Ідуць далей.)

Чуваць званкі, пасля ціхнуць; выходзіць з левага боку вясельная дружына; маладая ў вянку, малады з кветкай на грудзях, сват перапасаны праз плячо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закоснік, маршалак і дзве дзяўчыны-дружкі.

Маладая (асоўваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканыя вочы)

Што тут стала? што тут стала? Ўсё ў дыму, усё прапала! Дзе ж мы сонейка сустрэцім? Галавы прыкрыці нечым.

Малады (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытульвае к сабе і супакойвае)

Ціха, міленькая, ціха. Як прыйшло, так пойдзе ліха; Пагаруем, пабядуем… Дасць Бог — хату адбудуем… (Горка ўсміхаючыся.) I вяселле дагуляем…

Мачыха маладой (выбягае, задыхаўшыся, з боку пажару)

Ах, ах! чым вас прывітаем?.. Чула, чула, галубочкі, Вашы звонкія званочкі!.. Так усе мы вас чакалі: Каравай прыгатавалі,— А які ж, ах, быў удачны! Каб вы зналі — які смачны!

Сват (п'янаваты, панура)

Відно, смачны, бо смалілі, Што аж хаты ў дым пусцілі.

Маршалак

Знаць, згуляці захацелі Без шлюбоўнікаў вяселле.

Музыка

Але толькі без музыкі — Пад пажарныя скавыкі.

Войчым маладога (выходзіць з боку пажару з пустымі, як і мачыха, рукамі)

Ну, прыехалі нарэшце! Вось чым сэрцайка пацешце, Малады і маладзіца.

Мачыха

Мы ў суседавай святліцы Вас ад шлюбу выглядаем; Гаманім сабе, чакаем…

Войчым

Як вам ведама — дзе мелі Адгуляць ваша вяселле.

Закоснік

Ў вашых можна б скруціць ногі Ні разгону, ні падлогі.

Мачыха

А тут раптам у ваконцы Віднюсенька, як бы ў сонцы!

Войчым

Тут у лямант бабы, дзеці.

Мачыха

К сваім хатам мы ляцеці… Ўратаваці не прыйшлося.

Войчым

Найперш з нашых занялося.

Мачыха

Як жа собіла ў час гэткі Замарудзіць так вам, дзеткі?..

Сват (заметна манячы)

Мост зламаўся, ну, праждалі, Покі броду адшукалі.

Войчым (панура)

Знаем вашыя мы броды: Гэта так у нас заўсёды.

Соцкі (выбягае з парожнім вядром)

А вы што тут сталі ў кучы Ды, як мокрыя анучы, Не парушыцеся з месца? То ж не жарты вам, здаецца… Падпаліў ўсіх нейкі злодзей… Зараз воласць з прыскам пойдзе.

Маладая свой вянок, сват ручнік, а музыка скрыпку вешаюць на грушы, і ўсе ідуць за соцкім у бок пажару.

Стары ім разам старая і іх нявестка з грудным дзіцём; нясуць стол, начоўкі і калыску)

Я казаў вам, што заблізка — Пачарнела аж калыска.

Нявестка

Ах, забыліся дайнічкі!

Старая

Стаўма гэтта каля дзічкі.

Стары

А, рабі ўжо, як там знаеш.

Нявестка

Каго толькі не спытаеш — Адным чынам, што нам хтосьці Падпаліў сяло па злосці.

Старая

Каб звуглеў, як гэта сажа…

Стары

Чымся слухаць, што хто кажа, Лепш папраў дзіцю пялёнкі.
Поделиться:
Популярные книги

Школа пластунов

Трофимов Ерофей
Одиночка
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Школа пластунов

Сапер. Том II

Вязовский Алексей
2. Сапер
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Сапер. Том II

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Загадка башни

Коган Мстислав Константинович
9. Игра не для слабых
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Загадка башни

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Гром Раскатного. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 2

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Сборник рассказов "Галактика в огне"

Торп Гэв
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Сборник рассказов Галактика в огне