Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сяргей. А горад?

Анэля. I горад звычайны. Падумаеш, Кейпстаўн які знайшоў.

Сяргей. Праўда твая. Вочы кожнага бачаць па-свойму... Давай.

Анэля (падае яму паперы). Бачыш, вось спіс аблігацый па нумарах. Гэта рабочыя канатнай арцелі. Бачыш, Яніна Іванова? I нумар бачыш? А зараз вось табе выразка з газеты аб выйгрышы твайго бацькі. Бачыш нумар?

Сяргей маўчыць, сціскаючы паперы.

Гэта мне Зіна з ашчаднай касы зрабіла. Словам, вазьмі ўсё гэта, паглядзі ў вольны час.

Сяргей маўчыць.

I не пакутвай, дурань. Усе разумныя людзі так жывуць.

Сяргей. Ты і для сябе лічыш магчымым такое?

Анэля. Магчымасці не было. Я не хачу, вядома. Будзе магчымасць – пражыву без гэтага.

Сяргей. А я з гэтым жыць не магу.

Анэля. Дурны, хто будзе ведаць? (Паўза.) Разумееш, Сяргей, ты мне дужа заўсёды падабаўся. Пародзісты такі, вытрыманы, аб’ектыўны. I не падабалася мне толькі, што ты на свет глядзіш, як на сходы, на якіх сядзяць толькі мудрацы і героі.

Сяргей. Толькі так і варта глядзець.

Анэля. А мне не падабаецца, калі глядзяць на свет іначай, чым я. Чым ты лепшы? Чаму ты павінен нюхаць жыццё з другога боку? Мне радыёла, а табе сімфанічны аркестр? Хо! Людзі нараджаюцца роўнымі.

Сяргей. Роўнымі... перад сваім сумленнем.

Анэля. Не падабалася мне, што ты заўсёды маеш рацыю, што ў цябе плачуць на плячы, што тваё слова для сяброў – апошняе слова. Ідзі ты лепей да звычайных людзей, як я, як другія. Жыві з імі. У нас разумеюць і даруюць усё.

Сяргей. А ці трэба дараваць такое?

Анэля. Ды разумей ты людзей, якія яны ёсць!

Сяргей. Я ведаю, дзеля чаго ты гэта зрабіла. Я мярзотнік, таму што я сын мярзотніка.

Анэля. Сярожка, што ты кажаш?! Чорт такі!

Сяргей. Я сын мярзотніка, які крычаў на сходах аб сумленні, а жыў на крадзеным. Нават музыку на крадзеным пісаў. Але людзі не такія. Усё, што ты мне сказала, даводзіць толькі тое, што я не чалавек, а не тое што зусім няма людзей.

Анэля. Дастаеўшчына нейкая. Б’е кулакамі ў грудзі.

Сяргей. Чаму дастаеўшчына? Рэчы трэба называць сваім імем. Ханжа ёсць ханжа, хлус ёсць хлус, і Тарцюф ёсць Тарцюф.

Анэля (устае). З табою сёння зусім нельга гаманіць. Што ж, пагаворым потым. Усё будзе добра. Толькі не дазваляй гэтай сваёй знаёмай глядзець на сябе, як на Бога. Усе людзі. Бывай.

Пайшла. Сяргей устаў, але ногі амаль не трымаюць яго, і ён зноў сядае.

Сяргей. Ах, татка, татка! I пра мяне не падумаў, забыў... Якімі ж мне вачыма зараз... у вочы глядзець? Герой, крыштальны чалавек – ужо зусім не крыштальны, словы мае – балбатня, праўда мая – ман'a. Пераацэнка каштоўнасцей? Пазнавата. I ніхто не паверыць, што я не ведаў. Што ж ты, скажуць, сляпы быў? Музычку пісаў? (Адкрывае кнігу, якую трымаў у руках. Чытае.) “Трэба памятаць, што буйны росквіт старажытнай Грэцыі, яе архітэктуры, тэатра і музыкі быў магчымы толькі дзякуючы падману, гандлю і...” (Закрыў кнігу.) Эх ты... грэк. (І раптам дробныя дрыжыкі пачынаюць калаціць яго, кніга падае ў снег. Ён хапаецца рукамі за галаву.) Татка... татка... татка. Што ж ты так? Я ж люблю цябе. Як жа я магу любіць цябе?!

На бульвары з’яўляецца Наташа, падыходзіць да лаўкі, хвіліну глядзіць на Сяргея.

Наташа. Сяргей, што гэта з табою?

Сяргей (уздыхае). Нічога, усё добра. У мяне была вельмі непрыемная размова з Анэляй.

Наташа. Што яна сказала табе ўчора, Сярожа?

Сяргей. Нічога.

Наташа. Няпраўда. Ты адразу стаў іншы, стрыманы. Я вярнулася з Янкам, усміхнулася табе, і ты ў адказ на маю ўсмешку апусціў вочы. Амаль спалохана. Выйшла потым на кухню, а самой неяк так дрэнна стала: “Ну чаму ён так апусціў вочы?”

Сяргей. Табе здалося.

Наташа.Мне ніколі не здаецца. Гэта калісьці, яшчэ пазаўчора, я была задумлівай, летуценнай і наогул як з неба звалілася. Гэта смешна, але я шмат пачала разумець. (Паўза.) Што-небудзь змянілася, Сярожа?

Сяргей. Нічога.

Наташа. Ты кахаў яе калі-небудзь?

Сяргей. Не, слова гонару, – не.

Наташа. Я ведаю. Яна проста сказала табе нешта вельмі брыдкае. Яна зайздросціць светламу погляду на людзей. Таму, што сама не можа. А людзі амаль усе харошыя. Як Вярыга, як Альжбета, як Алесь Пятровіч...

Сяргей. Не трэба аб гэтым... Я доўга думаў, на каго Анэля падобна? На Няхаеву з “Самгіна”. Так-так. А сам я на каго?

Наташа. З Няхаевай у яе толькі і агульнага, што фальш. Няхаева – кураня, а гэта яшчэ сябе пакажа. Рыжая дзеўка, злая, з маленькім вострым тэмпераментам. Вельмі асцярожная. Практычная да цынізму. Прагная. Подлая. Нягледзячы на шкоднасць, выклікае чамусьці шкадаванне да сябе... Марыць прысмактацца да чагосьці свежага, яркага, шчодрага, таленавітага, выгаднага, каб усё жыццё загадкава ўсміхацца ў арэоле яго ззяння.

Сяргей. Вельмі па-жаночаму сказана. Але ты пакінь. Яна складаная, і ў яе ёсць іскра ў душы і цяга да лепшага. Яна рэзкая – гэта добра. Толькі хлусіць нельга, а праўду можна нават рэзка казаць. Няшчасная яна. З дзяцінства абдзеленая і сям’ёй, і людзьмі, усім. Але праўду – кажа.

Наташа. Яна табе праўду кажа, бо кахае цябе. Няўжо ты гэтага не бачыш? Яна ўзняцца да цябе не можа, дык яна цябе прыніжае.

Сяргей. Лухта! Кахаюць не так... Наташа, хто такі Бяскішкін?

Поделиться:
Популярные книги

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Смерть пэра

Марш Найо
10. Родерик Аллейн
Детективы:
классические детективы
7.00
рейтинг книги
Смерть пэра

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Лишённые плоти

Макдермид Вэл
6. Тони Хилл и Кэрол Джордан
Детективы:
маньяки
7.71
рейтинг книги
Лишённые плоти

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я снова не бог. Книга XXXVIII

Дрейк Сириус
38. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова не бог. Книга XXXVIII

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор