Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вярыга. Я не ведаю іх. I яны мне не падабаюцца.

Наташа. Ая пагарджаю імі. Такія здаровыя фізічна і такія жабракі духам, з такой здохлай душой. Яны нічога не ўмеюць – ні працаваць, ні любіць, ні выхоўваць дзяцей, ні, нават, быць шчаслівымі, калі ў іх ёсць усё для шчасця. Яны толькі жанчыны... Не бачыць добрых людзей, усе ў іх дрэнныя, – брыдка чуць. А мэта – пральная і транты. Ды яшчэ любяць пагаварыць пра тое, як лепш зберагчыся, і скардзяцца на мужчын, якія разбэсціліся... Незразумела, няўжо за іх у турмах паміралі, на шыбеніцах? I такія людзі!

Вярыга. Не за іх, дачушка, а за цябе.

Наташа. Калі мне асабліва цяжка, я іду паглядзець на іхнія няшчасці, такія смешныя. I іду ад іх шчаслівая, радуюся, што я не такая. А магла ж быць такой, як крот. Бр-р-р!!!

Вярыга. Не будзь як крот, маленькая. Глядзі. I ніколі не праглядзі чалавека. Гэта Вярыга сляпы стаў, нічога не заўважае. (Паўза.) Нешта, пэўна, усё ж здарылася ў душы.

Заслона

Дзея трэцяя

Пакой Сяргея ў кватэры Багуслаўскіх. Адно вялікае акно. Дзверы налева – у гасціную. Яны каля самага прасцэніума. Ля акна пісьмовы стол з кнігамі. Пасярэдзіне другі стол, невялікі, квадратны. Стаяць яшчэ тахта і фартэпіяна. На сцяне партрэты Багдановіча, Чайкоўскага. У куце на століку радыёпрыёмнік, каля яго кавалкі каніфолі, паяльнік, лямпы.

У пакоі Сяргей і Алесь Пятровіч. Вечар наступнага дня. За акном змяркаецца. У ліловым прысмерку гараць аранжавыя агні, сінее снег.

Алесь. Зараз палова шостай. Не знікай і не бегай высалапіўшы язык, як учора. Я пайшоў па Бяскішкіных. Будзем гадзін у восем.

Сяргей. Тата, не трэба ісці за імі.

Алесь. Чаму?

Сяргей. Я іх не люблю. Ад іх дрэнна, нячыста на душы. Гадка.

Алесь. Каму гадка, а мне матка. Не табе меркаваць аб іх, Сяргей.

Сяргей. Татка, я вельмі прашу: як бы не пашкадаваць.

Алесь. Сярожа, сынок, што з табою? Скажы хоць ты мне. Я ўсё бачу, дрэнна з табою. I дом неяк прыціх. Ну што?

Сяргей. Табе абавязкова быць з імі? Ты без іх не можаш? I надалей?

Алесь. Кінь дурыць, Сяргей! Што з табою?

Сяргей. Нічога, ты тады ідзі. Ідзі. Прыходзь з імі.

Алесь Пятровіч паціснуў плячыма, выйшаў.

“Сярожа, сынок... “не жыві”. Хоць бы пацалаваў мяне. Ну нашто, нашто, нашто ўсё гэта было? Брыдка жыць. Бы ў самае дарагое плюнулі.

Увайшла Альжбета.

Альжбета. Сярожачка, дык пакуль тое ды сёе, я ў царкву пайду. Ты смяешся над гэтым, а я Сергію Раданежскаму свечку пастаўлю.

Сяргей. Бабулечка, хіба вы Божая? Вы ж зямная. Як тая жанчына, што прынесла дзіця ў царкву, паднесла да “Страшнага суда”, паказвае на чорта і кажа: “Пацалуй божачку ў хвосцік”.

Альжбета. Эх, Сяргей, гарэць табе ў пекле за кашчунства. Ды, відаць, і мне тады трэба будзе ў пекла папрасіцца... Каб разам.

Сяргей. Бабулечка, родная, дай вам усяго добрага.

Альжбета. А свечку пастаўлю. Не пашкодзіць! (Хоча ісці.)

Сяргей. Бабця, пацалуй мяне.

Альжбета. Галубок ты мой. (Цалуе.) Любіць старую. Жыць табе за гэта яшчэ сто год, стаць вялікім і добрым. Каб сябры радаваліся і ў ладкі пляскалі, а ворагі дрыжалі. Каб сапраўдным чалавекам быць. (Пайшла. I зноў спынілася.) Я табе пірог твой улюбёны спякла. З макам. Не сумуй тут без мяне. (Выйшла. Грымнулі ўваходныя дзверы. Сяргей уздыхнуў.)

Сяргей. Ну вось. Усіх справадзіў. Дзве гадзіны – мне. Пагляджу лісты, напішу яшчэ Наташы – і ўсё. (Спыніўся перад прыёмнікам, узяў стамеску.) Зараз бацькаў стол адкрыю... I прыёмнік якраз скончыў. Янку будзе памяць. А як ён працуе? (Уключыў. Загучала музыка – Моцарт. Сяргей выходзіць з пакоя. Некаторы час сцэна застаецца пустой. Потым зноў з’яўляецца Сяргей са стамескай і рэвальверам у руцэ.) Арыштуюць? А хто ведае – чый рэвальвер. I потым... няхай лепей за сховы зброі арыштуюць, чым за махлярства. (Кладзе рэвальвер на стол, накрывае аркушам паперы.) Ну вось. I лісты тут. Перш за ўсё да сяброў. (Чытае.) “Дарагія сябры. Бывайце. Нікога не трэба вінаваціць у маёй смерці. Вы скажаце, што гэта баязлівасць. Няпраўда. Гэта вельмі страшна. Але ў мяне няма іншай дарогі, няма іншага выйсця. Гэта страшна, калі топчуць нагамі тваю веру ў чалавека. Я вельмі люблю вас усіх, я не хачу, каб на мяне глядзелі коса або з жаласцю. Я чысты перад вамі, перад людзьмі, хоць і трапіў у вялікую бяду. Вядома, каб была вайна – я знайшоў бы іншы шлях. Але зараз нельга зрабіць іначай. Калі чалавек стаіць на мяжы, за якой ляжыць страта самапавагі, – ён павінен адысці ад жыцця чалавекам, як салдат, які пускае ў сябе кулю, каб не здавацца ворагу. Сябры мае, ненавідзьце свалачоў, жывіце недарэмна і часам памінайце мяне добрым словам”. Здаецца, усё. Ага, “недарэмна” пішацца праз “е”. (Перабірае лісты.) Вось Альжбеце. “Бабулечка, даруйце мне. Бачыце, не дапамагла мне ваша малітва. Я ж няверуючы. Люблю вас вельмі, а вы люб'iце Янку і маці. Добрая мая, калі і жаль кагосьці кідаць, дык гэта вас”. М-м-м, так – усё добра. Маці ліст – таксама. Бацьку – самае галоўнае. Пакладу яго ў шуфляду стала. (Чытае.) “Тата, дарагі, прабач. Некалькі разоў заводзіў з табою размову аб гэтых брыдкіх справах, але ты не разумеў мяне, нават нагаварыў розных слоў. Не ведаю, што цябе давяло да гэтага, – і не цікаўлюся. Галоўнае тое, што ты, мой лепшы, мой вельмі добры чалавек, па якому я хацеў сябе будаваць, выявіўся такім. Уласна кажучы, па ўсіх дурацкіх хрэстаматыйных прыкладах я павінен быў “выкрыць” цябе. Каб я так мог – усё было б проста і не было б патрэбы ўжываць свінец. Але мне і ўсім нам усё гэта брыдка. Я не магу выкрыць і не магу павараціць цябе з тваёй дарогі. Я адыходжу і прашу цябе толькі аб адным: выгані Бяскішкіна, пакінь усе гэтыя справы, аддай як-небудзь грошы. Няхай ніхто ні аб чым не даведаецца. Жыві – як раней. Пашкадуй Янку, калі не пашкадаваў мяне. Жыццём маім, смерцю маёй, памяццю маёй заклінаю – зрабі гэта”.

Паўза. Музыка.

Здаецца, добра. Зараз ліст Наташы, і канец. (Пгша.) “Мой добры, мой пушысты... Даруй мне мае словы. Я грубіў, бо іначай ты засталася б са мной. А так рабіць нельга. Не мне браць цябе за чыстую руку. Я адыходжу. Даруй. Зразумей мяне: без павагі да сябе, без веры ў людзей цяжка, немагчыма жыць.

Гучны, рэзкі тэлефонны званок. Сяргей маўчыць. Зноў цішыня.

Нягледзячы на ўсё, я кахаў і кахаю цябе больш за ўсё на свеце. Ты, мая любая, ты мая ясная, ты мой светлы і смешны прамень”. (Піша. Скончыў. Склаў ліст.) Ну вось, зараз бацькаў ліст да яго ў стол. (Падыходзгць да дзвярэй. У гэты момант зноў тэлефонны званок.) Звіні, звіні. (Пайшоў. Звініць, звініць у пустой кватэры тэлефон. I зноў цішыня. Сяргей зноў у пакоі.) Ну, на гэты раз усё. Дрэнны выхад, але што рабіць: адразу рассяку ўсе вузлы. Бацьку ўратую, маці, Янку. I будзе сумленне. I ніхто не пасмее плюнуць у мой бок. (Павярнуў ручку прыёмніка. Ціха пачынае скардзіцца музыка, як быццам праз слёзы кажа: “Нічога не зробіш”. Гэта першы канцэрт Мендэльсона. Сяргей бярэ рэвальвер.) Страляць – у сэрца. Бывайце ўсе. Вы харошыя, людзі. (Рэзкі званок. Сяргей накрывае рэвальвер паперай.) Тэлефон? Не, дзверы. Ч-чорт! Нічога, гэта не свой. Не трэба, каб чужы першым пабачыў, – дрэнна. Адкрыю, справаджу праз пяць хвілін. I яшчэ гадзіна застанецца.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Князь Целитель 6

Ткачев Андрей Юрьевич
6. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 6

Скай О`Малли

Смолл Бертрис
1. Сага о Скай О`Малли
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.64
рейтинг книги
Скай О`Малли

Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 5

Собрание сочинений. Т. 20. Плодовитость

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Т. 20. Плодовитость

Я до сих пор царь. Книга XXXII

Дрейк Сириус
32. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор царь. Книга XXXII

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Газлайтер. Том 39

Володин Григорий Григорьевич
39. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 39