Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ваенны лётчык

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Да Ізраэля, нос якога падаўся мне такім дзіўным, я пачуваў глыбокую прыязнасць. Гэта быў адзін з найадважнейшых лётчыкаў у нашай групе. Адзін з самых адважных і самых сціплых. Яму столькі надзяўблі пра яўрэйскую асцярожлівасць, што ён лічыў за асцярожлівасць нават сваю адвагу. Бо гэта ж асцярожлівасць — быць пераможцам.

Дык вось, я заўважыў яго доўгі чырвоны нос, які бліснуў на адзін толькі момант, бо Ізраэль крочыў вельмі хутка і адразу ж знік разам са сваім носам. Без намеру жартаваць я абярнуўся да Гавуаля:

— Чаго гэта ў яго такі нос?

— Гэткім ужо матка яго адарыла, — адказаў Гавуаль. I дадаў: — Бязглуздае заданне на малой вышыні. Ён зараз вылятае.

— А!

А ўвечары, калі мы перасталі ўжо чакаць звароту Ізраэля, я, канечне, успомніў гэты нос, які на выключна спакойным твары з нейкім асаблівым талентам выказаў надзвычайную заклапочанасць. Калі б гэта я загадаў вылятаць Ізраэлю, выгляд гэтага носа доўга праследаваў бы мяне як папрок. На загад вылятаць Ізраэль, безумоўна, адказаў толькі адно: «Ёсць, пан маёр. Ясна, пан маёр. Слухаю, пан маёр». На твары Ізраэля, безумоўна, не ўздрыгнуў ніводзін мускул. Але спакваля, падступна, здрадніцкі пачаў загарацца яго нос. Ізраэль умеў валодаць выразам свайго твару, але не колерам свайго носа. I нос злоўжыў гэтым, самавольна ўмяшаўся ў справу. Нос, без ведама Ізраэля, маўкліва выказаў маёру сваё глыбокае неадабрэнне.

Магчыма, пагэтаму маёр і не любіць адпраўляць у палёт тых, якія, на яго думку, прыгнечаны прадчуваннямі. Прадчуванні амаль заўсёды ашукваюць, але з-за іх баявыя загады набываюць гучанне выраку. Аліяс камандзір, а не суддзя.

Вось што на днях адбылося з сяржантам Т.

Наколькі Ізраэль быў адважны, настолькі Т. быў баязлівы. Гэта адзіны знаёмы мне чалавек, якога так відочна мучыў страх. Калі Т. атрымліваў баявы загад, з ім тварылася нешта неверагоднае. Ён проста ўпадаў у транс. Яго апаноўвала здранцвенне, яно павольна і няўмольна захліствала яго з ног да галавы. 3 твару быццам змывала ўсякі выраз, а вочы загараліся пустым бляскам.

У процівагу Ізраэлю, чый нос здаўся мне такім збянтэжаным — збянтэжаным ад магчымай смерці Ізраэля — і адначасова вельмі ўгневаным, Т. не выяўляў ніякага хвалявання. Ён не рэагаваў: ён панікаў.

Пад канец размовы рабілася зразумела, што Т. проста-такі ахоплены жахам. I ад гэтага па твары яго пачынаў разлівацца нейкі няўзрушны спакой. 3 гэтага моманту Т. быў як недасягальны. Адчувалася, як паміж ім і светам распасціраецца пустыня абыякавасці. Ніколі і нідзе, ані ў кога на свеце я не назіраў, каб нервовае ўзбуджэнне выяўлялася ў такой форме.

— Я ні ў якім разе не павінен быў пасылаць яго тады, — гаварыў пазней маёр.

У той дзень, калі маёр абвясціў яму пра вылет, Т. не толькі спалатнеў, але нават пачаў усміхацца. Проста ўсміхацца. Так, мусіць, усміхаюцца пакутнікі, калі кат пераходзіць ужо ўсялякія межы.

— Вы занядужалі. Я замяню вас…

— Не, пан маёр. Раз гэта мая чарга, значыць — мая.

I Т. здранцвела стаяў навыцяжку перад маёрам і глядзеў на яго.

— Але калі вы не ўпэўнены у сабе…

— Сёння мая чарга, пан маёр, мая.

— Паслухайце, Т…

— Пан маёр…

Т. нібы ператварыўся ў каменны слуп.

— I я дазволіў яму ляцець, — дадаў Аліяс.

Тое, што адбылося потым, так і засталося загадкай. Т., стралок на борце самалёта, заўважыў, што яго спрабуе атакаваць варожы знішчальнік. Але ў гэтага знішчальніка заела кулямёты, і ён павярнуў прэч. Пілот і Т. перагаворваліся паміж сабой амаль да самага аэрадрома, і пілот не заўважыў нічога незвычайнага. Але за пяць хвілін да пасадкі стралок перастаў яму адказваць.

А вечерам Т. адшукалі з праламаным чэрапам: яго ўдарыла хваставым апярэннем. Ён выскачыў з парашутам у дзікіх умовах, на поўнай хуткасці, прычым над сваёй тэрыторыяй, калі яму ўжо не пагражала аніякая небяспека. З'яўленне знішчальніка падзейнічала на яго, як няўмольная позва, і ён не вытрымаў.

Ідзіце апранайцеся, — кажа нам маёр, — вылет у пяць трыццаць.

— Да пабачэння, пан маёр.

Маёр адказвае няпэўным жэстам. Прымхі? Мая цыгарэта патухла, і я марна шару па кішэнях.

— Чаму ў вас ніколі няма запалак? — дадае Аліяс. Ён мае рацыю. I, выпраўлены ў дарогу такімі развітальнымі словамі, я выходжу за дзверы, пытаючыся ў сябе: «Чаму ў мяне ніколі няма запалак?»

— Не па душы яму гэтае заданне, — заўважае Дзютэртр.

А я думаю: яму начхаць! Але несправядліва асуджаючы Аліяса, я думаю не пра яго. Мяне шакіруе факт, якога ніхто не хоча прызнаць: жыццё Духа падчас замірае. Толькі жыццё Розуму несупыннае ці амаль несупыннае. Мая здольнасць аналізаваць не надта схільна зыначвацца. Аднак для Духа маюць значэнне не самі рэчы, а сэнс, які нітуе іх паміж сабой. Тое сапраўднае аблічча рэчаў, якое Дух спасцігае праз вонкавую абалонку. Празорлівасць Духа мяжуе з поўнай слепатой. Для таго, хто любіць свой дом, настае час, калі ён знячэўку робіць адкрыццё, што гэта толькі зборышча разрозненых прадметаў. Для таго, хто лю-біць сваю жонку, настае час, калі ён пачынае бачыць у каханні адны толькі турбацыі, уціск і непрыемнасці. Для таго, хто ўпіваецца нейкай мелодыяй, настае час, калі яна перастае кранаць яго. Настаё час, як сёння, — калі я ўжо болей не разумею сваю радзіму. Радзіма — гэта не сукупнасць мясцін, звычаяў, рэчаў, якія ў любы час здольны ахапіць мой розум. Радзіма — гэта Сутнасць. I вось настае час, калі я раптам выяўляю, што я перастаў бачыць Сутнасць.

Маёр Аліяс правёў усю ноч у генерала ў чыста лагічных спрэчках. А чыстая логіка разбурае жыццё Духа. Потым Аліяса выматалі на зваротным шляху бясконцыя дарожныя заторы. Вярнуўшыся ў групу, ён сутыкнуўся з мноствам дробязей — з тых, што спакваля пажыраюць вас, як безліч вынікаў горнага абвалу, які немагчыма затрымаць. I нарэшце ён выклікаў нас, каб паслаць на невыканальнае заданне. Мы — частка ўсеагульнага розруху. Мы для маёра не Сэнт-Экзюперы ці Дзютэртр, надзеленыя сваім уласным дарам бачыць рэчы альбо не бачыць іх, думаць, хадзіць, піць, усміхацца. Мы — часткі нейкай агромністай будыніны, і каб зразумець яе ў адзіным цэлым, неабходна мець і час і цішыню. Калі б мяне мучыў нервовы цік, Аліяс заўважыў бы толькі гэты цік. Ён адправіў бы ў палёт над Арасам толькі вобраз гэтага ціку. У віры пастаўленых перад ім праблем, у гэтым няўмольна-імклівым зрынанні лавіны мы самі параспадаліся на кавалкі. Голас. Нос. Цік. А кавалкі не хвалююць.

Справа не толькі ў маёры Аліясе, але і ва ўсіх людзях. Калі мы заклапочаны пахаваннем, то як бы мы ні любілі нябожчыка, мы не сутыкаемся непасрэдна са смерцю. Смерць — гэта нешта неаб'емнае. Гэта новы ланцуг узаемасувязей з думкамі, рэчамі, прывычкамі нябожчыка. Гэта новы лад свету. 3 выгляду нічога не зыначылася, на самой жа справе зыначылася ўсё. Старонкі ў кнізе тыя ж, але сэнс яе стаў інакшы. Каб адчуць смерць, мы павінны ўявіць сабе момант, калі нам пазарэз патрэбен нябожчык. Менавіта тады нам яго і не хапае. Уявіць сабе момант, калі мы маглі б спатрэбіцца яму. Але мы яму болей не патрэбны. Уявіць сабе хвіліну сяброўскіх адведак. I адчуць іх пустэчу. Мы звыклі бачыць жыццё ў перспектыве. Але ў дзень пахавання няма ні перспектывы, ні прасторы. Нябожчык у нашай свядомасці яшчэ раздроблены на часткі. У дзень пахавання мы мітусімся, паціскаем рукі сапраўдным і ўяўным сябрам, займаемся дробязямі. Нябожчык памрэ толькі заўтра, калі ўсталюецца цішыня. Ён з'явіцца перад намі ва ўсёй сваёй цэласнасці, калі ва ўсёй сваёй цэласнасці адымецца ад нашай сутнасці. I тады мы закалоцімся ў рыданнях, што ён пакідае нас, а мы не можам яго ўтрымаць.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

И в аду есть герои

Панов Вадим Юрьевич
5. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.19
рейтинг книги
И в аду есть герои

Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Некрасов Игорь
2. Ледовая Корона
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Товарищ "Чума" 9

lanpirot
9. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 9

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Болезни ног и варикозное расширение вен. Лечение и профилактика

Нестерова Дарья Владимировна
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.25
рейтинг книги
Болезни ног и варикозное расширение вен. Лечение и профилактика