Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— У Маляўшчыну на аэрадром. Яны мяне хацелі везці за фронт. Сам гаворыць, хірург гаворыць:

Каб вы спасліся тут, то нада вядро маку і мёду ўмесце. Мак цярэць, талоч і цярэць з мёдам і есці. Вы саўсем з крыві сышлі. Вы тады паправіцеся і ўстанеце. А як не будзеце гэтага ўпатрабляць… За фронтам вам гэтага не дадуць. Вайна.

Вот. Так я і папраўлялася. Прынясло мне насяленне вядро маку за адзін дзень, а мёд свой быў, пчолы свае былі. Вот так. Я толькі на дзевяты дзень прышла к памяці, стала есці гэта і на пяты месяц толькі стала хадзіць. Вот…»

Яна нас частавала потым, зноў жа ціхая і добрая. I шафёра вышла паклікала. Замацаванне добрых пачуццяў сустрэчы, — можа, адзінай у нашым, усіх нас разам, жыцці.

Каля ганка, перад зялёнай далінай, цвіў бэз. А салаўёў — калі мы выйшлі, не было чуваць. Можа, што сама поўдзень, сонца зусім разагнала шчодры пасля ўчарашняга дажджу туман, можа, і таму, што ўсё-такі палавіна чэрвеня, а то і проста выпадковасць, перадых.

А выпадковасць гэта ці заканамернасць— тое, што выжыла, уваскрэсла яна, Акуліна Сямёнаўна Іванова? На бяду катам, супраць якіх пасля сведчыла на двух працэсах? На радасць людзям, што любяць дабро, — на незвычайную, сцішнаватую радасць?..

Пацалаваць апошні раз…

Любоў Сямёнаўна Іванова. Семдзесят пяць гадоў. Гарбачова Расонскага раёна.

«…У партызанах мужык мой не быў, ён быў на фронце…

Гэта мне трэба сюды гаварыць? (Паказвае на мікрафон.) Проста, кажаце, гаварыць? Я і буду проста гаварыць.

Быў такі час, што прышоў вораг у дзярэўню. Так мы плакалі ды гаравалі, але жылі на месце, а ўжо як вораг прышоў, дык мы з Лідай — у мяне такая падружка была — у лес пашлі. У лясу цягаліся. Яна — настаўніца, у яе двое дзяцей было, а ў мяне адзін Віця.

А тут сабіралі, стралялі, вешалі…

Калі я з бежанцаў прышла, дык на маёй хаце было напісана: «Партызанскі, бандзіцкі дом». Во, мой сынок, так было напісана! Жэня, мой большы сын, прышоў з парцізанаў — тапаром высякаў: нельзя было сцерці, а некрасіва было напісана на хаце, каля парога.

Сабіралі тут людзей, стралялі…

У брата ў мяне сем душ узялі — брата, братавую і іхніх тры дочкі і ўнучка… У мяне была адна сястра, і яе ўзялі. Тут яны ўжо распараджаліся, і стралялі, і палілі…

Тут во яма была, і там яма была. Самі сабе людзі капалі ямы. А патом аўтаматам перавялі. Семдзесят чалавек было там. Калі мы з лесу вярнуліся, то выкапалі іх, перавязлі на кладбішча.

Пытанне: — А як вы па лесе з сяброўкай вашай, з дзецьмі вашымі хадзілі?

— Хадзілі, сынок мой, хадзілі… Усё раскажу. Канашонкі ад нас недалёка. Прыбягаець мой хлопец большы. Вечарам. Яму толькі пачаўся шаснаццаты гадок, і яго ў партызаны прынялі. Гаворыць:

— Мама, немец у Канашонкі прышоў!..

Ён цяпер пахаваны ажно ў Алітусе. А звалі яго Жэня. Жэня Іваноў Ягоравіч. Дайшоў ён ажно да Алітуса, і там убілі яго. Я ўжо два разы на магілу ездзіла…

Ну, а тады сказаў сынок мой:

— Мама, немец у Канашонках!

Трапкі мы свае сабралі. Запрог ён каня і завёз у лес, у балота. Мы з падругай Лідай зямлянку выкапалі, у зямлянцы гэтай нядзелю сядзелі. А з харчамі ж як? У нас была картошка закопана. А снег жа быў! Ноччу хадзілі мы картошку тую з ямы даставаць. Варылі яе там. А патом сабраліся ў ноч, пашлі праведаць у дзярэўню. Нікога няма. Мы ўдзвёх прышлі з Лідай у дзярэўню. Рабят у яе двое, і ў мяне адзін мой, Віця. Дзяцей пакінулі ў зямлянцы, а самі пайшлі. Ходзім па дзярэўні — нікагутка няма, толькі адзін… Ну, як гэта? I па-нашаму, і па-вашаму — бык. Бальшой-бальшой бык і з цэпам [18] . З цэпа сарваўся. Паглядзела я ў хлеў, там у мяне аставаліся авечкі. Нікога няма. Хата — цэлая. Мы паглядзелі і пайшлі. Ну, а заўтра, рашылі, пойдзем яшчэ раз дамоў. Нікога нет — не будзе немцаў.

18

Цэп (дыял.) — ланцуг.

Пераспалі мы ноч у зямлянцы. Які там сон на сырой зямельцы? Бо там жа ў нас нічога не было. От, можа, трапка была якая. А раненька выбраліся і дамоў.

У яе там хата была такая маленькая. Фельчарская вашабітка была, а яна, Ліда, патом прыехала з Віцебска і там жыла. I супу наварылі мы нейкага. А потым глядзім: снег белы-белы, і відаць, што людзі так ідуць — як цёмная хмара, чалавек ад чалавека, як вот ад гэтай сценкі да гэтай. Ехалі дарогай, а патом тут у нас возера, дык і па гэтаму возеру ідуць — плотна-плотна!..

А мы толькі што прышлі ў хату і паселі. Каб нас заспелі там, у лесе, у зямлянцы — так бы нам і ўсё было.

Мы як сядзелі ў хаце, так і суп наш і ўсё асталося. I рабяты гэтыя галодныя. Мы ўжо і есці не хацелі. I сядзім…

Уваходзіць паліцай. А ў яе былі галёшы, мокрыя палажыла на каптур, сушыць. Ён галёшы бярэ і за пазуху. Мы нічога не гаворым. Ага. За пазуху палажыў, а тут сяйчас уваходзіць немец.

— Матке, матке, матке!.. Парызан у вас ёсць?

— Нет у нас партызана.

— А вы, — гаворыць ён чыста на рускі язык, — вы ўжо прачышчаныя?

А мы сядзім і калоцімся: і ў яе сын у атрадзе, і ў мяне…

Так яны ў лес і пайшлі ад нас.

А этат паліцай спужаўся, як немец прышоў. Захінуў трохі гэтыя галёшы. А мы ўжо маўчым.

Потым глядзім у акно — адтулечка едуць нашы людзі. На вазах з дзецьмі бабы, старыя… Яны ўжо гэта прачышчаныя. Ідуць, ідуць… I коні, і каровы, і людзі ідуць. А я кажу:

— Ну, Ліда Іванаўна, і мы пойдзем умесце.

Мой хлопчык так забалеў, крывавым паносам. Трэба гарачая яда, а ён не мог без гарачай. Так аслабеў. А ейныя, Лідзіны, здаравее рабяты. Дзяржу я гэтага свайго за руку і не знаю, што з ім дзелаць… Тут ідзець адна, Анюта Сцяпаніха. Яна дзета там у Латвіі жыве цяпер. А я вяду малога і гавару:

— Анютка, вазьмі майго Віцю. Можа, маё жыццё тое застанецца. А я, — гавару, — пайду куды мае глазы глядзяць. Людзі прачышчаныя ідуць, і мы ззаду за імі пойдзем, як прачышчаныя. Ліда ідзець з рабятамі сваімі, а мой валіцца…

А ў яе, у тое Анюты, значыць, дачка была, дзеўка гадоў шаснаццаць. I гэты мой партызан, Жэня мой, і гэтая дзеўка — яны, як у школу хадзілі, то яны падружвалі. Гэта Клаўдзя яна, дай бог ёй многа лет жыць і сягоння! Як я так сказала на яе матку, то матка мне нічога не сказала, а Клаўдзя гэтая падышла, майго Віцю за руку і павяла ў хату. А ў яго крывавы панос быў, ужо ён ісці не можа…

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Меч мертвых

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
историческое фэнтези
8.28
рейтинг книги
Меч мертвых

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Аспирант

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Рунный маг
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Аспирант

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Тень маски

Метельский Николай Александрович
8. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
8.00
рейтинг книги
Тень маски

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Воронцов. Перезагрузка. Книга 3

Тарасов Ник
3. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 3