Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Дарога не мае тут спачынку. I ўвечар, і ўначы ёй трэба несці варту жыцця — лічыць пакуты, радасці і надзеі турботнага дня, таго, што адыходзіць, і таго, што мае нарадзіцца. Дарога, як стужка нейкага цыклапічнага магнітафона, прасмыкваецца паміж скатамі грузавікоў, якія сунуцца адзін за адным са Слоніма ў вёскі на начлег. I запісваюцца на стужцы-дарозе падзеі дня. Пішуць на гэтай стужцы пратэктары аўтамашын, матацьгклаў і трактараў, пішуць абады рыпучага воза, на якім стары калгасны вартаўнік падвозіць зялёны корм да калгаснае фермы, пішуць і пісклявыя калёсікі дзіцячай каляскі, якую шчаслівая маладзіца ў белых туфельках выкаціла на вясковую вуліцу гэтым ціхім адвячоркам першы раз у жыцці.

…Зімою 1942 года тут, над Шчараю, угору і ўніз ад Слоніма, здарылася такое, што дарога — сведка гэтых здарэнняў — перастала разумець, па якім яна ідзе свеце і ў які свет вядзе — у той ці ў гэты… Нават каб здарыўся цуд, каб набыла дарога дар мовы, дык не здолела б уразумела расказаць нам пра тое. Яна пыталася б у нас тлумачэння прычын, так, як пытаюцца людзі, сведкі падзей, тыя, чые галасы мы запісалі, а потым знялі з сапраўднай стужкі сапраўднага магнітафона, каб падаць іх літарамі і словамі.

«…Як, кажаце, для мяне пачынаўся гэты дзень? Яны прыйшлі да нас у суботу, немцы. Называлася гэта — акцыя супраць партызан…»

Расказвае Пётр Іосіфавіч Саўчыц, у вёсцы Гародкі:

«Прыязджаюць немцы. I адразу ачапілі вёску: паставілі тут кулямёт, потым і там паставілі — укруга ачапілі. Ходзіць солтыс з немцамі і зазывае ісці на праверку пашпартоў. I трэба толькі абавязкова забраць з дому сямейны спіс. Бо тады так было, што над дзвярыма павінен быў быць спіс сям'і. Пачалі людзі сходзіцца там, дзе яны сказалі. Яны вынеслі стол, лаўку паставілі. Правяраць, значыццца.

Я сам падышоў таксама. I забыўся гэтага спіску, халера яго ведае. Кажу солтысу:

— Спіс забыўся.

А немец кажа па-польску:

— Нех ідзе пшынесе.

Прыйшоў я дадому, узяў гэты спісак. На стале стаяў табак у кансервеннай банцы. Узяў з сабою. Сто год бабка мая, яна заставалася на койцы. Кручу я папяросу і кажу:

— Бабо, мусіць, заб'юць нас?

А яна мне:

— Унучак, уцякай у лес!

Дальбог. Але як ты пойдзеш? Калі я пайду, дык яны тых паб'юць там…

Прыйшоў я туды, а гэты ацэп, што там быў, пачаў сыходзіцца. Як пачаў ён сыходзіцца, дык увесь маладзёж — фюк! — наўцёкі. Засталіся адны старыя. Дык немец выйшаў і кажа па-польску:

— Што вы, дурныя? Чаго вы ўцякаеце? Хто вас біць будзе? Кантроль ідзе.

А солтысаў брат кажа:

— А можа, мы яшчэ горай наробім. Ідзіце сюды, назад.

I пачалі сыходзіцца.

Як пачалі сыходзіцца — гэты немец бярэ ў людзей пашпарты і нясе на стол. Раскаталі ліст на стале і нешта там карандашом чэркае, на паперы. А хто там ведае што.

Немец, калі забраў усе нашы пашпарты, спытаўся ў солтыса па-польску:

— Чы бэндон вольнэ мешканя до пшэноцованя?

— Бэндон.

Як толькі ён сказаў гэтае «бэндон», дык… немец хутка адступіў назад два крокі, а салдаты пачалі біць па ўсіх — і па людзях, і па солтысу. У немцаў так было дагаворана паміж сабой. Замест каманды.

Была адна такая маляшчая калечка, укленчыла яна, давай хрысціцца, спяваць. Нічога не памагло…

Я паспеў выбегчы, дабегчы да рэчкі і паўз беразе папоўз. Ранілі мяне — метраў сто пяцьдзесят адбегся. А жонку забілі. Бацька і сястра таксама там засталіся на месцы, забітыя…»

У вёсках Баравікі, Акунінава, што ляжаць каля Слоніма ўверх па Шчары, яны правялі тую ж «акцыю» інакш, выбарачна. На акунінаўскіх хутарах вынішчэнне людзей пачалося, калі яшчэ і партызанскія атрады не паспелі арганізавацца.

Жыхар Акунінава Іван Ігнатавіч Рубец успамінае:

«…Пачалі з тога канца, вот як вы ехалі, ад Слоніма, і сагналі ўсіх у гэты канец вёскі. Хадзілі па хатах, шукалі, дзе хто схованы, нават былі старыкі і жанчыны, каторыя не маглі ісці,— іх дабівалі ў хаце…

Тут адзін быў какой-та… не магу сказаць вам, рускі, ці немец, ілі паляк, — ну, канешна, ён быў у нямецкім. I вось ён пытаў у насялення:

— Можа, хто ў Германіі ёсць у вас? Можа, хто пастаўку здаў немцам?..

I так ён некалькі сямей узяў ды адпусціў. Панімаеце? З гэтае таўпы.

Потым з Бытані прыпёрся на легкавой машыне нейкі эсэсавец. Такі рослы, здаровы мужчына. Пракраціў — нікога нікуды. Ніякіх ні бумажак, ні справак.

Нас адагналі метраў, можа, на семдзесят ад дарогі к саду. I перва-наперва палажылі дваіх: аднаго старыка і другога… быў астаўшыся ваеннапалонны. Іх многа было ў вёсцы. Не прымак, а не было дзе дзецца гражданіну. Здаровы такі, да часу рабіў у каваля малатабойцам. Яны з краю неяк, наш стары і гэты ваеннапалонны, стаялі. Узялі пала жылі іх на зямлю і прыстрэлілі тут.

Калі прыстрэлілі, то таўпа паглядзела якое дзела, і кінулася — хто куды. Але тут круга саду і круга вёскі сядзелі засады, ку лямёты стаялі. Куды б ты ні пайшоў, цябе— скрозь спатыкала. Хто ўцякаў — ніхто не ўцёк.

Я трымаў дзіця, каля двух гадоў была дзевачка. Мяне параніла ў руку, сюды во Рабёнак у мяне з рук выпаў. Я адбегся мет раў, можа, якіх сямі-васьмі. Такая ёсць там яма старадаўняя. Я ўпаў у гэтую яму. I ра зам упала дзяўчына з Акунінава, ды так плотна легла, і я не ведаў: яна жывая ці не Я спытаў:

— Маруся, ты жывая?

— Жывая.

— Маўчы, не аказвайся. Еслі жывая — не шавяліся.

А з гэтай стараны другая легла, таксама самастаяцельная дзеўка. Я не знаў, што яна жывая. Еслі бы знаў, то ўпрадзіў бы таксама. Калі гэта ўсё прыціхла… яны ха дзілі дабівалі. Вот падходзяць к нам. Падходзіць ён і нагою ў бок ёй як даў, яна працярпела… На мяне наступіў і пайшоў да гэтай. Гэтай стукнуў дзеўчыне — яна схапілася:

— А! — кажа. — Паночку, я вам нешта скажу!

— А, ты скажаш!

Поделиться:
Популярные книги

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Память Света/Память огня (др. перевод)

Сандерсон Брендон
14. Колесо Времени
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Память Света/Память огня (др. перевод)

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Жизнь архимага Поттера

Бандильерос Ганс
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.57
рейтинг книги
Жизнь архимага Поттера

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4