Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Да такога з цяжкасьцю пасавалі казённыя выступы прадстаўнікоў наркамата прасьветы і партыйцаў пра будучнасьць новай пралетарскай літаратуры.

З інстытута з дзясятак гасьцей – некалькі выкладчыкаў, хтосьці з мас­коўскага камісарыята, дыпламат і гісторык Платон Кержанцаў і два студэнты Клім Старшнёў і сакратар брусаўскага кабінета паэтыкі Ўла­дзімер Дубоўка – накіраваліся па вечаровай засьнежанай вуліцы да кватэры Брусава, дзе ўжо чакаў накрыты юбілейны стол.

Кватэра – палова двухпавярховага дома з выхадам у ціхі дворык – уразіла Дубоўку. Вялікая гасьцёўня, утульны, абстаўлены пад «стары» лад кабінет з кніжнымі стэлажамі на цэлую сьцяну, старымі карцінамі, – акурат як у колішняга агародніцкага князя.

– Што, і самому захацелася такі штаб мець? – усьміхнуўся, заўважыўшы Дубоўкаў сподзіў, гаспадар, – і ў адказ Дубоўка расказаў пра свае першыя «ўлазіны» ў падобны кабінет яшчэ босым хлапчуком – і вынік таго.

За сталом гасьцей было не пазнаць: куды падзеліся напускная дзела­вітасьць, важнасьць? Брусаў піў віно і больш слухаў. Да яды амаль не дакрануўся, і Дубоўка ня мог не адзначыць здрадлівых ямінак на ягоных схуднелых шчоках – перад імі адступала нават далікатная бародка. Гаспадар неяк зьніякавела выслухаў тост за сваё здароўе, манерна пагладжваў блішчастыя вусы і – як не весяліўся – зноў хмурнеў.

І раптам – бесцырымонны стук у дзьверы. Напачатку ўвайшлі двое мужчын у даўгіх саматужных кажухах – прывіталіся, унесьлі драўляную бочку, дыхнулі марозам, стыньню – і зьніклі. Затым у дзьверы вызірнула кучаравая галава Ясеніна. Скінуўшы лёгкі палітончык і блытаючыся ў доўгім вязаным шаліку, ён з грукатам падкаціў бочку да Брусава:

– Гэта – падарунак. Роўна пяцьдзесят літраў разанскай вішнёўкі. Па літру за год. Настоеная выдатна – сам выбіраў. То будзь здароў, Яклевіч! – і ўжо нібыта апраўдваючыся: – Я заблытаўся ў стылях: першага ці трынаццатага, думаў, віншаваць ісьці. Ажно не памыліўся…

Калі меркаваць па Ясеніну, вішнёўка і насамрэч абяцала быць выдатнай: чырванашчокі і ад марозу, і ад прадэгуставанага, ён сеў побач з Дубоўкам – дзе было вольнае месца, аднак ніхто, акром яго, ня мог адкаркаваць бочку, і Ясенін мусіў зноў вяртацца да юбіляра.

Сустрэча-віншаваньне расьцягнулася да ночы. Кержанцаў, таварышы з камісарыята і Старшнёў з паўгадзіны таму разышліся. Дубоўку ж трэба было ісьці пехам некалькі гадзін, і калі Брусаў прапанаваў застацца, ветліва пагадзіўся (бацькоў загадзя папярэдзіў, што затрымаецца).

Застаўся і Ясенін. Хоць і бачыў Дубоўку ўпяршынь, трымаўся як з даўнім знаёмцам. Падліваў у келіх, распытваў пра інстытут – а ўхмялеўшы мацней, загаварыў сам:

– Паважаю Яклевіча… Гэта ж нас яшчэ на сьвеце не было1 , а ён такое пісаў! – І, бліскаючы блакітнымі зрэнкамі, неяк урачыста і па-дзіцячы расьцяжна задэкламаваў:

Она в густой траве запряталась ничком, Ещё полна любви, уже полна стыдом…

А затым перакінуўся на іншае:

– Слухай, а навошта табе гэты інстытут, вучоба? Ты што, думаеш, паэзіі можна навучыцца?! – І ўважліва зірнуў на Дубоўку.

– Ды не… Я вучуся, каб чытаць. У інстытуце добрая бібліятэка.

– А-а-а… – Ясенін задаволена ўсьміхнуўся. – А якія яшчэ ў вас беларускія паэты? Акрамя Купалы.

– Ёсьць многа добрых… Першы з іх, думаю, Язэп Пушча.

– О! Якое выдатнае паэтычнае прозьвішча! – Ясенін ажно крутнуўся на стуле.

– Гэта псеўданім…

– Усё роўна! Пачытай што-небудзь ягонае…

Дубоўка ведаў на памяць толькі адзін верш Пушчы «Раніца рыкае», і прадэкламаваў яго.

– Ого… ­– Ясенін задумаўся, прыцмокнуў: – Гучыць! І як удала… які вобраз ёмісты – раніца рыкае! Малайцом… Паэт! Ды і мова ваша нейкая мяккая, далікатная. Не такая, як украінская… – ён зноў выпіў, соладка прыцмокнуў, пстрыкнуў пальцамі і гарэзна падагульніў: – Эх, ты голь еси… Выпил – закуси!..

Затым лёгка стукнуў Дубоўку па сьпіне, падміргнуў яму:

– Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава неўразуменьне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным універсітэце імя Шаняўскага. Тады ўжо пасьпеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандр Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаваньне яму прапанавалі дзьве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцьця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» зьявілася праз тры гады.

…Яны паснулі на канапе ў кабінеце. Раніцай, папрасіўшы ў Іаанны Мацьвееўны, гаспадыні кватэры, прабачэньня за клопат, Ясенін выпіў малінавай гарбаты і, цесна абкруціўшыся паверх каўняра шалікам, зьнік.

Сьледам за ім разьвітваўся і Дубоўка…

Ад марозьлівага прасторнага ранку ў яго закружылася галава. Па сьвежых гурбах ледзь даклыпаў да прыпынку, з цяжкасьцю ўвапхнуўся ў вагон трамвая, чакаючы якога пасьпеў заледзянець. На пісклівых шыбках мароз навыводзіў безьліч карцін: карункавых зорак, паўлінавых пёраў, пухмяных пялёсткаў.

Ён разглядаў гэтыя ўзоры і ўзгадваў сваю агароднікаўскую хату: у такія часы і яе вокны пакрываліся ледзянымі карункамі – і іх заўсёды было шкада праціраць-выхукваць, каб паглядзець на вуліцу… І раптам адчуў, што ў кішэні ягонага паліто – чужая рука.

Крутнуўшыся, ён схапіў некага за плячук і паціснуў да сябе… Васпаватая галава ў выцертай аблавушцы, спалоханыя вочы, кароткае, не па росьце, паліто на худым целе.

Рабаўніку было гадоў сямнаццаць, ня болей.

– Чаго хапаеш?! Пусьці!! – рабаўнік паспрабаваў абурыцца, аднак на яго голас з пісклінкай не зважалі. Толькі паўнаватая цётка, укручаная, як матрошка, паверх футра цёплай хусткай, прыціснула да шырокіх грудзей сваю сумку і прабасіла:

– Здайце гэтага галадранца ў міліцыю. Колькі ж можна ў чужыя кішэні заглядаць!

Як не супраціўляўся «галадранец», Дубоўка выцягнуў яго з вагона. Яны апынуліся на Мікіцкай, акурат метраў з трыста – міліцэйскі пастарунак. мікіцкая плошча – надзвычай шматлюдны раён: крамы, кабак «Пінкертон», вось і вырашылі адну з кватэр дома абсталяваць пад міліцэйскі аддзел…

Рабаўнік адразу абмяк, здалося, нават паменшаў. Лёс, па ўсім відно, не асабліва шкадаваў яго: перабітая губа, шнар-рубец на шчацэ…

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 20

Герда Александр
20. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 20

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Подпольная империя

Ромов Дмитрий
4. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Подпольная империя

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2